Паэт. Уславіць, адлюстраваць у песнях, вершах; апець. Стан твой гібкі, стан дзявочы, апяяў бы звонкім вершам.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
flexible[ˈfleksəbl]adj.
1. гну́ткі, гі́бкі, пада́тлівы
2. які́ лёгка адапту́ецца да ро́зных абста́він
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
пава́бны, ‑ая, ‑ае.
Які вабіць да сябе, прывабны, прыемны. Прыхільна хлопцы аглядалі Яе павабны гібкі стан.Купала.З губ [дзяўчыны] сама сабою збегла прыемная і павабная ўсмешка.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Трусна́ты, трусна́тый ‘цвёрды’ (кам., Жыв. НС). Няясна; магчыма, у значэнні ‘не гібкі’ ўтворана ад тру́снуць ‘надламацца, хруснуць’, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
КАЛАНО́К (Mustela sibirica),
млекакормячае сям. куніцавых атр. драпежных. Пашыраны ў Азіі і Усх. Еўропе. Насяляе тайгу і лесастэп, пераважна каля рэк і азёр, у гарах падымаецца да альпійскай зоны. Жыве ў норах або сярод камянёў.
Даўж. цела да 40 см, хваста каля 20 см, маса да 820 г. Прыземісты, гібкі. Поўсць густая, пушыстая, светла-рыжая, губы і падбародак белыя, каля вачэй чорная маска. Корміцца дробнымі грызунамі. Каштоўны пушны звярок (выкарыстоўваецца футра, з валасоў хваста робяць пэндзлі для жывапісу).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
шпіцру́тэн
(ням. Spitznite)
гібкі прут, якім даўней паганялі каня, а ў царскай Расіі білі салдат, злачынцаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
жы́дкі, ‑ая, ‑ае.
Абл.
1. Вадзяністы, негусты. Жыдкі кісель. □ Па калодкі вязлі калёсы ў жыдкую гразь.Нікановіч.
2. Рэдкі, негусты. У госця былі жыдкія чорныя вусы.Самуйлёнак.
3. Тонкі і гібкі. Жыдкі дубец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нотахо́рд
(ад гр. notos = спіна + chorde = струна)
гібкі шкілетны цяж уздоўж сярэдняй лініі спіннога боку эмбрыёнаў хордавых.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ПАЖА́РНЫ КРАН,
камплект для тушэння пажараў вадой. Складаецца з запорнага вентыля, устаноўленага на пажарным водаправодзе, пажарнага рукава (гібкі трубаправод са спец. хутказлучальнымі галоўкамі на канцах, які служыць для падачы вады) і ствала (прыстасаванне для атрымання кампактнага ці распыленага струменя вады). П.к. размяшчаюцца на вышыні 1,35 м над падлогай у спец. шафах, дзе ўстанаўліваюць таксама ручныя вогнетушыцелі. На дзверцах пазначаецца парадкавы нумар П.к. і нумар тэлефона бліжэйшай пажарнай часці. Колькасць і тып П.к. у будынку залежаць ад яго прызначэння, памераў і пажарнай небяспекі.