Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023)
гі́бкі, -ая, -ае.
1. Які лёгка гнецца і разгінаецца; пругкі.
Г. дубец.
2.перан. Багаты адценнямі, выразны (пра голас, характар і пад.).
Г. голас.
3.перан. Здольны ўмела і хутка рэагаваць на пэўныя ўмовы, абставіны, прызвычайвацца да іх.
Гібкая палітыка.
|| наз.гі́бкасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
гі́бкіпрям., перен. ги́бкий;
~кая галі́нка — ги́бкая ве́точка;
г. го́лас — ги́бкий го́лос;
~кая палі́тыка — ги́бкая поли́тика
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
гі́бкі, ‑ая, ‑ае.
1. Здольны лёгка гнуцца, згінацца і разгінацца. Гібкае дрэва. □ Аня была дзяўчына невысокая, гібкая, са зграбная постаццю, ружова-смуглявым тварам і не надта цёмнымі валасамі, якія завіваліся кудзеркамі.Карпюк.//перан. Багаты адценнямі, выразны (пра голас, мову і пад.). Сінонімы — адзін з галоўнейшых стылістычных сродкаў, якія робяць мову дакладнай і гібкай і даюць магчымасць выражаць самыя тонкія адценні думак.Юргелевіч.[Байка] выпрацавала свой адметны верш, адточаны і эканомны, гібкі і маляўнічы.Казека.
2.перан. Які ўмела і хутка рэагуе на пэўныя ўмовы, абставіны. Гібкае кіраўніцтва. Гібкая палітыка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023)
гі́бкігл гнyткі
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Гі́бкі ’гібкі’ (БРС, Шат., Бяльк.), ’багністы’ (Сл. паўн.-зах.). Рус.ги́бкий, польск.gibki, серб.-харв.ги̏бак і г. д. Прасл.*gybъkъ — утварэнне з суф. ‑ъkъ ад *gybati (гл. гіба́ць). Падрабязны агляд і матэрыял у Трубачова, Эт. сл., 7, 219. Параўн. Фасмер, 1, 404; Слаўскі, 1, 275.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ГІ́БКІ ВЫТВО́РЧЫ МО́ДУЛЬ
(ГВМ),
структурны элемент гібкай аўтаматызаванай вытворчасці, які функцыянуе ў яе контуры аператыўна-тэхнал. кіравання. Бываюць апрацоўчыя і зборачныя. Апрацоўчыя ГВМ уключаюць станок з лікавым праграмным кіраваннем і прыстасаванне аўтам. загрузкі-выгрузкі. У зборачныя ГВМ уваходзяць прамысловы робат для маніпуліравання дэталямі пры зборцы, зборачная галоўка для злучэння дэталей у сістэму і блок лікавага праграмнага кіравання, часам і транспартна-назапашвальная сістэма. ГВМ для зборкі буйных вырабаў складаецца са зборачнага паста, падлогавых і падвесных робатаў для выгрузкі дэталей і інш. ГВМ уласціва хуткая пераналаджвальнасць і універсальнасць.