Тру́снуць ‘хруснуць, храснуць, надламацца’ (Нас., Некр. і Байк., Ласт., Сл. ПЗБ), сюды ж трусці́ць, патрусі́ць ‘паламаць, здрабіць на кавалкі’ (Нас., Байк. і Некр., Гарэц.), тру́снік ‘друз, трэскі’ (Сцяшк. Сл.). Да прасл.*trǫs‑t‑/*trus‑t‑, якія суіснуюць з варыянтамі: *xrǫst‑/*xrust‑, *drozg‑/*dryzg‑. Гл. трушчыць.