Перамяша́ць ’апрацаваць зямлю плугам пасля баранавання’ (чэрв., Сл. ПЗБ), палес.пэрэмэша́т, перэміша́ты ’ўзараць папар вясною другі раз’ (Выг.). Да пера- і мяша́ць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вя́снішча ’галодны перыяд вясною перад новым ураджаем, калі выйшлі запасы харчоў’ (КЭС, лаг.). Да вясна́ (гл.). Утворана пры дапамозе павелічальна-зневажальнага суф. ‑ішч‑а.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
вы́праць, ‑прае; зак.
Загінуць ад недахопу паветра (пра пасевы). Сёлетняй вясною да каліва выпрала жыта, і цяпер там адрасла добрая трава.Нікановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
залысе́ць, ‑ее; зак.
Зрабіцца лысым. Галава спераду залысела.//перан. Агаліцца. Ледзь толькі залысеюць пагоркі вясною,.. Пазняк збіраецца ў падарожжа па навакольных калгасах.Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абле́тнік, ‑у, м.
Абл. Дровы, нарыхтаваныя вясною на зіму. [Сыс:] — Як у школу дровы вазілі, і табе б сухога аблетніку шуркі са дзве скінулі б.Вітка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
самасе́й, ‑ю, м.
Тое, што і самасейка. Мак-самасей. □ [Сланечнік] вырас самасей вясною расштурхаў лебяду, растапырыў пад маім акном шурпатыя, са светлым павуціннем жылак лісці.Капыловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шча́сна,
Разм.
1.Прысл.да шчасны.
2.узнач.вык., каму. Пра адчуванне радасці, шчасця. А Алёнцы, як нікому, Гэтай новаю вясною Было шчасна.Кірэенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПЧАЛІ́НАЯ СЯМ’Я́,
згуртаванне, калонія, якая складаецца з некалькіх тысяч рабочых пчол, маткі і трутняў (гл.Пчала меданосная). Вясною і ўвосень мае 15—20, летам 60—80 тыс. пчол. У прыродных умовах П.с. жывуць у дуплах дрэў, расколінах і інш., дзе будуюць васковыя соты. У ячэйках сотаў захоўваюцца мёд, пярга, вырошчваюцца лічынкі. Размнажаюцца П.с. раеннем. Зімой пчолы збіраюцца на сотах у шчыльны клубок. Вясною тыя, што зімавалі, гінуць, іх замяняе веснавое пакаленне.
Матка (даўж. да 25 мм) адкладвае яйцы (да 3 тыс. за суткі) 2—3 гады, не мае васковых залоз, не збірае нектар і пылок. Рабочыя пчолы (даўж. да 15 мм) — самкі з недаразвітымі палавымі органамі, не здольныя да спароўвання — выхоўваюць патомства, будуюць соты, збіраюць нектар і пылок, перапрацоўваюць нектар у мёд, пылок у пяргу, ахоўваюць гняздо і інш. Летам жывуць 35—40 дзён, увосень і зімою 6—8 месяцаў. Трутні (даўж. да 17 мм) маюць моцна развітую палавую сістэму, паяўляюцца ў П.с. ў пачатку лета, пасля шлюбнага палёту і апладнення маткі гінуць, астатніх рабочыя пчолы ўвосень выганяюць з гнязда.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ву́сень, ‑я, м.
Лічынка матыля, падобная на чарвяка. Аднойчы.. [Ксеня] знайшла на яблыні вусеня, страшэнна перапужалася.Дуброўскі.//узнач.зб.Вусень пааб’ядаў вясною лісце ў садзе.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ДЗЕ́ВА, Панна (лац. Virgo),
адно з 12 сузор’яў задыяка. Самая яркая зорка — Спіка (L Дз., 1-й візуальнай зорнай велічыні) разам з 3 менш яркімі зоркамі ўтварае фігуру ромба, бачную простым вокам. У сузор’і 95 зорак ярчэй 6-й зорнай велічыні; выяўлена скопішча (2,5 тыс.) галактык спіральнай структуры, сярод якіх размешчана магутная крыніца радыёвыпрамянення — радыёгалактыка Дз.-А. У Дз. знаходзіцца пункт асенняга раўнадзенства. На тэр. Беларусі сузор’е відаць у канцы зімы і вясною.