Заразі́ха ’расліна-паразіт Orobanche L.’ Рус., укр.зарази́ха ’тс’. Параўн. польск.zaraza, чэш., славац.záraza ’тс’. Паводле Махэка (Jména rostl., 217), чэш. з польск. Зважаючы на паразітны характар расліны, відаць, вытворны назоўнік з суф. ‑іха ад зараза (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
secondary
[ˈsekənderi]1.
adj.
1) пабо́чны, другара́дны
2) неарыгіна́льны; вытво́рны(пра сло́ва)
3) Electr. дру́гасны (пра ток)
2.
n.
1) паднача́лены -ага m.
2) пабо́чны на́ціск
3) памо́чнік -а m.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Струбі́ць ‘прагна з’есці, патраціць, змарнаваць’ (ТСБМ), ‘згубіць, знішчыць’, струбі́цца ‘згінуць, прапасці’ (ТС), ‘спаліць, знішчыць’ (ПСл), струбі́ць ‘спаліць’ (Мат. Гом.), струбы́ты ‘падзець, згубіць’ (Клім.), стру́быты экспр. ‘знішчыць’ (Сл. Брэс.). Відаць, экспрэсіўны дзеяслоў, вытворны ад трубіць (гл.) < труба; параўн. трубі́ць ‘прагна есці і піць’ (Нас.); не выключана другасная сувязь з рус.истреби́ть ‘знішчыць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сэ́ндзіць ’абгаворваць, пляткарыць’ (Барад.), ’займацца балбатнёй, плявузгаць’ (Юрч. Вытв.), вытворны наз. сэ́нда ’чалавек, які заўсёды гаворыць многа небыліц’ (глус., Янк. Мат.). Запазычана са старога польск.sędzić, сучаснае sądzić ’меркаваць, думаць, сцвярджаць; выносіць прысуд; крытыкаваць’, сюды ж больш новае запазычанне сэ́ндзя ’суддзя’, ’хто можа крытычна разважаць, быць сведкам’, ’хто абгаворвае, перасуджвае’ (Сл. ПЗБ), з польск.sędzia ’суддзя’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
wtórny
wtórn|y
1. другасны; вытворны;
2. паўторны; другаразовы;
3. пабочны; другарадны;
surowce ~e — другасная сыравіна;
~e cechy — другарадныя адзнакі
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
◎ Клі́ба ’скручаны прут для звязвання плытоў’ (Касп., З нар. сл., Нар. сл.). Лаўчутэ (Балтизмы, 115) выводзіць беларускія лексемы з балтыйскай крыніцы, прыводзячы такія паралелі, як літ.klibikis ’прыстасаванне ў выглядзе шаста для замыкання дзвярэй’, лат.klibiĄis ’тс’. Прыведзеныя балтыйскія формы маюць вытворны характар (параўнальна з беларускімі), але адсутнасць славянскіх адпаведнікаў і немагчымасць этымалагізацыі на беларускай моўнай глебе сведчаць аб тым, што бел.кліба магло ўзнікнуць пад уплывам усходнебалтыйскага дыялекту.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыні́ць (прыні́ці) ’прымацоўваць паплёт паверх саломы’, пры́ні́ца, прані́ца, прыні́цы ’паплёт (у страсе паверх саломы)’ (ТС; лун., столін., ЛА, 4). Падаецца, што можна прапанаваць два шляхі ўтварэння дзеяслова. Найбольш верагодны — вытворны адсубстантыўны: ад назоўнікаў пры́ні́ца, прані́ца, прыні́цы, якія ў сваю чаргу утварыліся як размоўныя другасныя карэляты першасных пры́мі́ца, прамі́ца, параўн. асабліва прімні́ца ’паплёт (у страсе паверх саломы)’, гл. пры́міна. Другая магчымасць — семантычны перанос з адначасовым сцяжэннем ткацкага тэрміна прыні́ціць ’прывязаць кабылку ў ніце’ (брагін., Нар. сл.), прэфіксальнае да ні́ціць (гл.), у гэтым выпадку назоўнікі кшталту пры́ні́ца маюць аддзеяслоўнае паходжанне.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыда́ча ’тое, што дададзена, прыдадзена; прыбаўленне да цаны’ (ТСБМ, Мік., Др.-Падб., Нас., ТС), пры́дача ’прыдача, удача’ (Байк. і Некр.). Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад прыда́ць. Сюды ж вытворныя прыда́члівы ’шчаслівы, удачлівы; які мае асаблівы нораў’ (Нас.), прыда́чны ’ўдалы, удачны; выгадны’ (Нас., Байк. і Некр., Янк. 1). Таксама да гэтага гнязда другасны вытворны назоўнік прыда́ка ’ўдачнік; удалы, зухаваты; неўтаймоўны, непадобны характарам на родных’ (Нас., Байк. і Некр.) з далейшым зрухам семантыкі — ’выпадак; нечаканасць’ (Нас.). У апошнім выклікае цікавасць не зусім яснае (адваротнае) чаргаванне ‑ч‑/‑к‑, якое, магчыма, выклікана пераасэнсаваннем формы слова пры субстантывацыі. Верагодна, усх.-слав., параўн. рус.прида́ча, прида́чливый ’здольны, умелы; спрытны’, укр.прида́ча.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Турката́ць ‘утвараць характэрныя для галубоў гукі, буркаваць’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Нар. Гом.), туркота́ті ‘тарахцець’ (беласт., Сл. ПЗБ). Сюды ж туркаце́ць ‘утвараць характэрныя для жабаў-жарлянак гукі’ (Скарбы), ‘грукатаць (коламі па шашы)’ (Др.-Падб., Гарэц., Байк. і Некр.); ‘ляскатаць’; туркоті͡еті ‘тс’, ту́ркот ‘грукат’ (Вруб.). Параўн. укр.туркота́ти ‘буркаваць’, ‘аднастайна тарахцець, грукаюць’, ‘мармытаць, нешта часта паўтараць’, польск.turkotać ‘тс’, славац.trkotať ‘хутка і шмат сакатаць, балбатаць’, славен.trketáti ‘гучна ступаць’. Дзеяслоў з інтэнсіўным фармантам ‑от‑ (‑ат‑), утвораны ад гукапераймальнай асновы туркаць, гл. Борысь (654) лічыць, што адпаведны назоўнік, параўн. польск.turkot ‘грукат колаў’, вытворны ад дзеяслова turkotać ‘туркатаць’, а не наадварот.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трупе́хавы ‘трухлявы, збуцвелы, гнілы’ (Бяльк.), трупе́хлы ‘гнілы, ломкі ад гніласці, спарахнелы, трухлявы’ (Нас., Байк. і Некр., Бяльк., Касп., Ласт., Нік., Оч., Варл., Юрч., Сцяшк. Сл.; мёрск., Нар. сл.; в.-дзв., Шатал.), трупе́хліна ‘твань, гніль, трухля’ (Касп.; в.-дзв., Шатал.), ‘гнілое дрэва’, ‘нямоглая жанчына’, ‘зусім слабая асоба’ (Юрч. СНЛ), трупяхля́вый ‘падгнілы’ (там жа), трупе́хнуць ‘трухлець, парахнець, гніць да трухлявасці, распадацца’ (Нас., Гарэц., Байк. і Некр., Др.-Падб., Касп., Нік., Оч.; в.-дзв., Шатал.; полац., Нар. лекс.). Параўн. рус.дыял.трупе́хлый, трупе́рхлый ‘трухлявы, гнілы (пра дрэва)’, смал.трупе́хнуть ‘рабіцца трухлявым’. У аснове назоўнік *трупеха, вытворны ад труп, гл.; параўн. укр.трупахи́, трупехи́ ‘від сліў’, якія ўзводзяцца да струп (ЕСУМ, 5, 454). Параўн. палаталізаваны варыянт, гл. трупешлы.