2. Пры сцісканні кручэннем выпусціць ваду (пра бялізну). Сарочка добра выкруцілася.
3.Разм. Вывіхнуцца. Выкруцілася рука ў плячы.
4. Спрытна выслізнуць, вызваліцца ад каго‑н., з чаго‑н. [Лора] з усяе моцы рванулася ад .. [Вілюевіча], выкруцілася і пабегла ў клуб.Грамовіч.
5.перан. Выйсці з цяжкага, непрыемнага становішча. Выкруціцца з бяды. □ [Клава:] Сёння вам ад мяне не выкруціцца.Крапіва.Прыцягнутаму да суда містэру Крукеру ўдалося выкруціцца ад пакарання.Лынькоў.
6.Абл. Сысці, з’ехаць, знікнуць. [Старая] ўсё яшчэ не траціла надзеі, што Юзік, нарэшце, куды-небудзь выкруціцца, і тады ўся гаспадарка Піліпку застанецца.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
umknąć czyjej uwadze — выпасці з-пад чыёй увагі; прайсці па-за чыёй увагай
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Імкну́цца, імкну́ць ’хутка рухацца, накіроўвацца куды-н’., ’старацца трапіць куды-н., быць дзе-н. або стаць кім-н.’, ’настойліва дамагацца чаго-н.’ (ТСБМ). Рус.‑мкнуть толькі ў складзе прэфіксальных утварэнняў: примкнуть, сомкнуть, замкнуть, отомкнуть і г. д. Укр.імкну́ти ’скеміць’, польск.mknąć ’імчацца’, чэш.уст.mknouti se ’прыціскацца’, славен.makniti ’ссунуць, пасунуць, зрушыць’, серб.-харв.ма̀кнути ’тс’, балг.мъ́кна ’цягнуць, валачы’, ц.-слав.мъкнѫти сѧ ’хутка рухацца’. Прасл. дзеяслоў *mъknǫti (sę), суадносны з *mъkěti (гл. імчаць), генетычна роднасны літ.mùkti, munkù, mukaũ ’вызваляцца, бегчы, выслізгвацца’, лат.mukt ’змахнуць, саслізнуць, уцячы, выслізнуць’, на іншай ступені чаргавання: літ.maũkti, maukiù, maukiaũ ’цягнуць, сцягнуць’, ст.-інд.muñcáti, mucáti ’вызваляе, выпускае’, авест.framuχti‑ ’збавенне’. Праабражэнскі, 1, 540–541; Фасмер, 2, 631. Назоўнік імкне́нне, відаць, пад уплывам польск.mknienie з пратэзай і‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Láppenm -s, -
1) ану́ча, ану́чка; pl лахманы́, рыззё
2) анат., бат. до́ля
3) тэх. ло́пасць; ла́па; вы́ступ; борт;
◊
j-m durch die ~ géhen* уцячы́, вы́слізнуць ад каго́-н.
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Склі́зкі ‘слізкі’ (Нас., Ласт., Байк. і Некр., Юрч., Ян., Сцяшк.), склі́знуць, склізо́та, склізь ‘слізь’ (Нас., Гарэц., Байк. і Некр.). Укр.скли́знути ‘выслізнуць, уцячы’, рус.скли́зкий, скли́знуть, славен.sklizək, серб.-харв.скли̏зак, кли̏зак ‘склізкі’, кли́зити ‘слізгаць(ца)’, ц.-слав.сколъзати, сколъзнѫти. Фасмер (3, 642) лічыць, што тут скрыжавалася некалькі асноў, параўн. яшчэ чэш.klouzati ‘слізгаць’, kluzký ‘склізкі’, славац.klzký ‘тс’, klzať se ‘слізгаць, спаўзаць’ (гл. пад коўзаць). Гл. яшчэ слізкі. Рэканструкцыю прасл.*skъlьzъkъ або *skъlъzъkъФасмер (там жа) лічыць няпэўнай. Глухак (554) рэканструюе *sklizъkъ, якому адпавядаюць склізкі, рус.скли́зкий, славен.sklizek, што узыходзіць да і.-е.*(s)lei‑ (гл. сліна); і *slizъkъ, якому адпавядаюць слі́зкі, рус.слі́зкий, польск.ślizki, чэш.slizký, славен.slízek, што узыходзіць да *slizь (гл. слізкі). Астроўскі (ABSl, 29, 155) склізкі лічыць вынікам кантамінацыі ско́ўзкі (гл. коўзацца) і польск.ślizki ‘коўзкі; слізкі’, што цяжка давесці, перш за ўсё, па лінгвагеаграфічных прычынах.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
выпада́ць
1. (вывальвацца) (her)áusfallen*vi (s); heráusgleiten*vi (s); entgléiten*vi (s) (з чаго-н.D) (выслізнуць);
2.метэар. (пра ападкі) fállen*vi (s);
3.хім.áusscheiden*vi (s);
4. (на долю) zúfallen*vi (s); zutéil wérden (пра шчасце, гонар);
5. (здарацца) sein*vi (s)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Пры́гаць, пры́гнуць ’скакаць, скокнуць’ (Бяльк.), прыга́ць ’тс’ (Янк. 2); таксама перан. пры́гаць ’знаходзіцца ў перыядзе цечкі (пра карову)’ (чач., ЛА, 1). Агульная ўсходнебеларуская лакалізацыя зафіксаваных форм паказвае на запазычанне з рус.пры́гать. У рускай мове лічыцца ўласным утварэннем ад прасл. кораня *pryg‑ < *prūg‑, які з’яўляецца працягам і.-е.*preu̯‑/*prou̯‑/*prŭ‑ з фармантам ‑g‑ (Чарных, 2, 77). Без гэтага фарманта корань (часткова ў назалізаванай форме) рэалізуецца таксама ў назоўніку пружы́на, прыметніку пры́ткі1 (гл.), дзеяслоўнай аснове рус.пряг‑ (< *pręg‑, параўн. напрягать). Роднасныя неславянскія ўтварэнні знаходзяць перш за ўсё ў балтыйскіх мовах з пачатковым s‑: літ.sprùgti, (is)sprùkti, sprùkstu ’ўцячы, выслізнуць’, лат.sprùga, sprūgt, sprùku ’тс’ (Фасмер, 3, 390–391; Чарных, 2, 77; там жа гл. іншыя, больш далёкія паралелі і крытычны агляд папярэдняй літ-ры). Гл. таксама пры́жыць2.
Прыга́ць, пріга́ць ’прагна есці’ (жытк., Нар. словатв.; ТС). Дыялектны фанематычны варыянт дзеясловаў пра́гнуць, прэ́гці (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
вы́рвацца
1. sich lósreißen*аддз..; sich befréien (вызваліцца); entschlüpfen vi (s) (выслізнуць, уцячы);
2.перан. (пра пачуцці, словыі г. д.) entschlüpfen vi (s), entfáhren*vi (s);
у мяне́ вы́рвалася сло́ва mir ist ein Wort entschlüpft [heráusgerutscht];
стогн вы́рваўся з яго́ грудзе́й ein Séufzer entráng sich séiner Brust; er tat éinen tíefen Séufzer
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
накры́ць, ‑крыю, ‑крыеш, ‑крые; зак., каго-што.
1. Пакрыць, закрыць каго‑, што‑н. зверху. Накрыць стол абрусам. Накрыць плечы хусткай. □ Нупрэй скінуў свой кажух, пакрыў Панаса і борздзенька кінуўся разуваць яго акрываўленую нагу.Колас.Жанчына накрыла скрынку посцілкай, прыкінула яе зверху саломай і тады змоўкла.Галавач.У гумне.. [Міхал] выцягнуў з-пад сена грошы, запакаваў у скрынку, шчыльна пакрыў зверху дошкай і хацеў забіць, але баяўся стуку.Чорны.//перан. Ахутаць, ахінуць (пра цемру, туман і пад.). Ноч.. нячутна накрыла ўсё навокал.Шыцік.// Цалкам пакрыць, закрыць сабою. Вадзік неасцярожна варухнуўся, і раптам лодка — р-раз! — перакулілася і накрыла яго з галавой.Гамолка.
2. Зрабіць дах, страху. З суседняй вёскі амаль штодня прыходзіць старэйшая дачка і просіць ад бацькі дапамогі: то накасіць сена, то хлеб абмалаціць, то хлеў накрыць.Шамякін.[Карней] хату пасля вайны перамшыў, нават шыферам пакрыў.Гроднеў.
3. Папасці ў цэль (пры артылерыйскім або мінамётным абстрэле ці бамбардзіроўцы); знішчыць. І вось браняпоезд залпамі сваёй артылерыі адразу пакрыў нямецкі штаб разам з бронемашынамі.Чорны.Над.. галовамі праляцеў з завываннем снарад, які пакрыў праціўніка.Гурскі.
4.перан.Разм. Злавіць, захапіць знянацку на месцы злачынства. [Агрыпіна:] — Нядаўна група нашай міліцыі накрыла бандытаў, захапіла аднаго ў палон.Пестрак.[Сарока:] — Накрылі банду, аднаму Хвядзьку толькі і ўдалося выслізнуць.Лобан.
•••
Накрыць (на) стол — падрыхтаваць стол для яды, паставіўшы прыборы, пасудак і інш.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ускользну́тьсов.
1.(скользя, вырваться)вы́слізнуць, вы́слізнуцца;
ры́ба ускользну́ла из рук ры́ба вы́слізнула (вы́слізнулася) з рук;