вы́слізнуць, -ну, -неш, -не; -ні; -нуты; зак.

1. Слізгануўшы, выпасці, вырвацца.

Рыба выслізнула з рук.

2. перан. Непрыметна выйсці (разм.).

В. з хаты.

|| незак. выслі́згваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́слізнуць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. вы́слізну вы́слізнем
2-я ас. вы́слізнеш вы́слізнеце
3-я ас. вы́слізне вы́слізнуць
Прошлы час
м. вы́слізнуў вы́слізнулі
ж. вы́слізнула
н. вы́слізнула
Загадны лад
2-я ас. вы́слізні вы́слізніце
Дзеепрыслоўе
прош. час вы́слізнуўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вы́слізнуць сов. вы́скользнуть; ускользну́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́слізнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

1. Слізгануўшы, выпасці, вырвацца. Рыба выслізнула з рук.

2. перан. Разм. Хутка і непрыкметна выйсці, уцячы адкуль‑н. Ціхенька, каб [мама] не заўважыла, дзяўчынка выслізнула за дзверы і выбегла на вуліцу. Арабей. [Камандуючы:] — Закрывайце ўсе шляхі адыходу ворагу, забіце, зашпаклюйце апошнія шчыліны, праз якія ён можа выслізнуць. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выслі́згваць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выслізнуць.

выслі́згваць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выслізгаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выслі́згваць

‘да выслізнуць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. выслі́згваю выслі́згваем
2-я ас. выслі́згваеш выслі́згваеце
3-я ас. выслі́згвае выслі́згваюць
Прошлы час
м. выслі́згваў выслі́згвалі
ж. выслі́згвала
н. выслі́згвала
Загадны лад
2-я ас. выслі́згвай выслі́згвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час выслі́згваючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вы́скользнуть сов.

1. вы́слізнуць, вы́слізнуцца;

2. перен. (незаметно выйти) вы́шмыгнуць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́шмыгнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Разм. Хутка і непрыкметна выйсці адкуль‑н. Вышмыгнуць з пакоя ў сад. // Нечакана вырвацца, выслізнуць. Птушка вышмыгнула з рук.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́каўзнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Разм. Выслізнуць. Плуг выкаўзнуў з рук і .. зрабіў доўгі агрэх. Гартны. Зося выкаўзнула з хлеўчука, але не пабегла, не спалохалася. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выслі́згваць I несов. выска́льзывать, выскольза́ть; уска́льзывать, ускольза́ть; см. вы́слізнуць

выслі́згваць II несов. де́лать ско́льзким; см. вы́слізгаць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)