Сна́дна ‘зручна, выгадна’, сна́дны ‘выгодны’ (Нас.), сюды ж сна́дні ‘добра’ (Мат. Маг.), ст.-бел.снадный ‘зручны, выгадны, лёгкі’, дыял.укр.сна́дний ‘лёгкі, падатлівы, шчодры’, рус.смал.сна́дный ‘выкананы старанна і дакладна; акуратны’. З польск.snadny ‘лёгкі’, snadnie ‘зручна, лёгка’ (Карскі, Белорусы, 149). Борысь (SEK, 4, 336) заходнеславянскія формы ўзводзіць да прасл.*snadьno, з якога *snadьnъ ад назоўніка або прыслоўя *snadь, гл. снадзь.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перава́га ’асаблівасць, якая выгадна адрознівае адно ад аднаго’ (ТСБМ, Гарэц., Нас.), сюды ж у перавагу — гульня (гродз., Нар. словатв.). Ст.-бел.превага (XV ст.) запазычана са ст.-польск.przewaga ’кошт, затраты, перамога’. У выглядзе перавага аформілася, відаць, пазней; формы з пера- зафіксаваны толькі ў вытворных: переваженье, переважити(ся), переважоный (Булыка, Запазыч., 54). Гл. таксама вага́. Сюды ж пераважыць, пераважны і інш.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
спрытню́га, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑нюзе, Т ‑ай (‑аю), ж.
Разм.
1.Неадабр. Чалавек, які рознымі хітрыкамі выкарыстоўвае, якія‑н. абставіны выгадна для сябе. [Калгаснік:] — Бач, выхваляецца чым, спрытнюга. Дзве кватэры змяняў...Жычка.[Галя:] — Бач, які спрытнюга, не паспеў прыехаць сюды, а ўжо раманчык проста з ходу закруціў.Сабаленка.
2. Умелы, спрытны чалавек. Як ні налягаюць, здаецца, і маладзейшыя спрытнюгі-касцы, а Пятра не могуць дагнаць.Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зру́чна,
1.Прысл.да зручны (у 1 знач.).
2.безас.узнач.вык. Практычна, выгадна. Феафіл праводзіў большасць дня ў хаце, і Краўчанку было зручна мець такога чалавека каля сябе.Мікуліч.
3.безас.узнач.вык. Падыходзіць, ёсць спрыяльныя ўмовы для чаго‑н. На самай жа справе, калі зручна было прапусціць заняткі ці пайсці са, сходу або адкласці выпуск насценгазеты, я рабіў гэта.Дуброўскі.
4.безас.узнач.вык.(звычайназадмоўем). Зусім прыстойна, дазволена этыкай. — Даруй, што доўга не пісала... Сёмка ездзіў у дарогу. Волька занятая, да Зосі ісці не зручна.Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перава́га, ‑і, ДМ ‑вазе, ж.
1. Асаблівасць, якая выгадна адрознівае каго‑, што‑н. ад каго‑, чаго‑н. Пачуццё ўласнай перавагі. Маральная перавага. Колькасная перавага. □ У нас была перавага над ворагам — мы зноў сталі на лыжы.Шамякін.Ёсць адна дзіўная перавага ў старых гаспадынь. Яны вельмі хутка накрываюць стол.Броўка.// Выгада, карысць. Лішні раз .. [людзі] пераканаліся, якую перавагу дае дружны агульны наступ.Маўр.
2. Выключнае права на што‑н., прывілея. Царскі ўрад, праводзячы дыктатуру памешчыкаў-прыгоннікаў, .. [даў] памешчыкам усе правы і перавагі, а ўсе абавязкі ўсклаў на сялян.Лушчыцкі.
•••
Аддаць перавагукаму-чамугл. аддаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
таргава́цца, ‑гуюся, ‑гуешся, ‑гуецца; незак.
1. Дагаворвацца аб цане, дабіваючыся ўступак пры заключэнні гандлёвых або іншых здзелак. Таргаваліся, таргаваліся, ды ніяк не могуць у цане сысціся: пан, бач, скупы быў ды надта даражыўся.Якімовіч.[Ян:] — Купілі [кабылку] выгадна, хоць і таргаваліся доўга.Чорны.Клім стаяў моўчкі, азіраючы дровы, гатовы ўжо згадзіцца на тое, каб заплаціць за іх васемнаццаць рублёў, і не хацеў сказаць гэтага селяніну, злаваўся на сябе, што не ўмеў таргавацца.Галавач.
2.перан. Спрачацца, не згаджаючыся з чым‑н., імкнучыся дабіцца чаго‑н., атрымаць што‑н. Пара прыступаць да працы, няма чаго таргавацца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ánbringen*vt
1) прыно́сіць, зано́сіць (што-н. куды-н.)
2) прымацо́ўваць, прыла́джваць, прыладко́ўваць
3) разм. збыва́ць з рук (тавар)
4) падава́ць прашэ́нне
5) размяшча́ць, прыладкава́ць;
sein Geld ~ (вы́гадна) палажы́ць свае́ гро́шы
6) нане́сці (рану)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
фарма́льнасць, ‑і, ж.
1. Фармальныя адносіны да чаго‑н.; праяўленне фармалізму ў чым‑н. Максім ведаў гэтую хітрасць: захоўваць фармальнасць там, дзе можна было б абысціся без яе, і парушаць, дзе выгадна.Машара.
2. Тое, што адлюстроўвае прыняты парадак; тое, што робіцца па традыцыі і не мае істотнага значэння. У памяці Лабановіча засталася апошняя споведзь яшчэ ў а. Мікалая. Гэта была проста фармальнасць.Колас.Для фармальнасці натарыус праверыў пашпарты.Пальчэўскі.
3.звычайнамн. (фарма́льнасці, ‑ей). Знешнія патрабаванне ўмовы, якія выконваюцца пры афармленні чаго‑н. У міліцыі Івана Дамінікавіча ведалі і адразу ж справілі ўсе фармальнасці, звязаныя з яго далейшым бытаваннем у сталіцы.Лужанін.Васіль Пятровіч .. зайшоў да начальніка санпрапускніка, каб уладзіць фармальнасці і атрымаць даведку.Карпаў.
4. Уласцівасць фармальнага (у 5 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дацягну́цца, ‑цягнуся, ‑цягнешся, ‑цягнецца; зак.
1. Выцягваючыся або працягваючы што‑н., дастаць, дакрануцца да каго‑, чаго‑н. Дацягнуцца рукой да столі. □ Быў .. [жарэбчык] надта слабенькі. Сам нават да матчынага малака не мог дацягнуцца.Якімовіч.//перан. Дасягнуць, дамагчыся чаго‑н. Атрымлівалася, што каб дацягнуцца да таго ўдою, аб якім гаварыла радыё, трэба, прынамсі, двум ці тром суседзям зліць са сваіх даёнак у адну пасудзіну.Хадановіч.
2. Узрастаючы, павялічваючыся, дасягнуць якога‑н. месца. А дом усё рос і пакрыху дацягнуўся да акон.Чарнышэвіч.
3.Разм. Павольна, з цяжкасцю дайсці, дабрацца да якога‑н. месца. Стэп быў бязлюдны. У каго не хапіла сіл дацягнуцца да горада, спалі, дзе хто мог.Няхай.[Лясніцкі] ледзь дацягнуўся да ложка, кінуўся ніц, не раздзеўшыся, і адразу заснуў, як забіты.Зарэцкі.//перан. Працягнуцца, дайсці да якой‑н. мяжы (пра час). [Сашка] пачаў думаць, як бы выгадна ў першы дзень паказацца перад .. [супрацоўнікамі]. У такіх думках час дацягнуўся да паловы чацвёртай.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2.Разм. Добра зарабіць, выгадна прадаць. [Яснікаў:] — Ганарар добры хапанеш.Шамякін.— Слаўныя памідорчыкі, праўда? Гэта аж з Крыма. Па цэлым чамадане прывезлі, — жанчына ўздыхнула. — Ох, і хапанулі яны грошай...Даніленка.
3.Разм. Забраць што‑н. у каго‑н. То калі прыязджалі да нас вось Мікола з Петраграда і мой швагрусь Вяршынскі з-пад Баранавіч, дык мы панскую зямлю і хапанулі.Гурскі.
4.Разм. Украсці, сцягнуць. Хтосьці З крамы хапануў... — Знаць не знаю, Чуць не чуў.Броўка.
5.Разм. Выпіць спіртнога. Памаўчаўшы, [маці] спыталася: — Дзе ж ты хапянуў гэтай гары?Пестрак.Хапануў шклянку, але ж тое яшчэ ўдзень. І ўсё ж размарыла-такі, гадасць.Навуменка.
6.Разм. Раптоўна ахапіць, схапіць (пра прыступ хваробы, болю). Вось галоўны канструктар прыйшоў. Больш мы не запрашалі нікога... Вынаходніка-токара шок Хапянуў ад уступу такога.Нядзведскі.
7.Разм. Жвава, бадзёра зайграць на музычным інструменце. Музыкант хапянуў «чаркашынаву польку», і зноў задрыжала хата, як і на пачатку. Вечарынка была ў разгары.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)