Та́нець ’дзешавець’ (Нас.), тане́ць ’тс’ (Некр. і Байк.), танне́ць ’тс’ (ТСБМ), таніе́ті ’тс’ (Вруб.; беласт., Сл. ПЗБ), та́ннець ’тс’ (Ласт.). Гл. танны; перанос націску, магчыма, пад уплывам дзешаве́ць (гл. дзёшава). Параўн. та́ніць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Та́ма ’гаць, грэбля, стаў, ставок’ (Некр. і Байк.), ’запруда’ (Вруб., Ласт.), сюды ж тамова́ті ’затрымліваць, замаруджваць, запруджваць’ (Вруб.), тамава́ньнё ’гаць пры беразе ракі’ (карэліц., З нар. сл.), тамава́не ’ўмацаванне берагоў ад размыву’ (Скарбы), ст.-бел. тамовати ’стрымліваць’. Праз польск. tama ’запруда, грэбля, дамба’, tamować ’прыпыняць, стрымліваць’, з с.-в.-ням. tam ’дамба, грэбля, гаць, запруда’, ням. Damm ’тс’, dämmen ’запруджваць, падпіраць’, роднасных англ. dam, ст.-ісл. dammr ’запруда’, гоц. faúr‑dammjan ’загароджваць’, і, як мяркуюць, грэч. θέμεθλα ’падмурак’ (Брукнер, 564; ЕСУМ, 5, 511; Булыка, Лекс. запазыч., 198). Гл. таксама утаймаваць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Там-ся́м, там і сям ’дзе-нідзе, зрэдку’ (ТСБМ), там‑сям ’у іншых мясцінах’ (Варл., Арх. Вяр.), там і сям ’у розных месцах’ (Вруб.). Спалучэнне там і сям (гл.), параўн. сям‑там ’дзе-нідзе’ з адваротным парадкам элементаў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Таямні́ца ’нешта скрытае, тайнае, загадкавае’, ’тайна’, ’таемнасць’ (ТСБМ, Нас., Некр. і Байк.), сюды ж таямні́чы ’патаемны’, ’загадкавы (пра чалавека)’, ’тайны, сакрэтны’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), таемні́чы ’тс’ (Вруб.). З польск. tajemnica, tajemniczy ’тс’, вытворных ад tajemny (Борысь, 625), гл. таемны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тона ’адзінка вагі, роўная 1000 кілаграмаў’ (ТСБМ, Сцяшк., Вруб.). З заходнееўрапейскіх моў, дзе ням. Tonne, англ., нідэр. ton ’тс’ < франц. tonne ’тс’, першапачаткова ’вінная бочка’ < гальск. tŭnna ’мех для віна’. (Фасмер, 4, 77; ЕСУМ, 5, 597; Чарных, 2, 520; Голуб-Ліер, 493).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тачы́ла ’тачыльны камень і станок для тачэння’ (ТСБМ, Ласт., Некр. і Байк., Мат. Гом., Сл. ПЗБ), точы́ло ’тс’ (Сержп. Грам., Сл. ПЗБ, Пятк. 2, ТС, Арх. Вяр., Вруб.): сам камень точыло і усё са станком (нясвіж., Нар. словатв.), сюды ж тачы́льнік ’тс’ (бераст., ЛА, 2), точы́лʼнік ’тс’ (Вруб.). Укр. точи́ло, рус. точи́ло, польск. toczydło, в.-луж. tóčnik, н.-луж. tocnik ’тс’, славац. točidlo ’паваротны круг, дыск’, серб.-харв. то̀чило ’такарны станок’, балг. точи́ло ’тачыльны камень’, макед. точило ’тс’. Вытворныя ад *točiti, гл. тачы́ць1 ’заточваць’; формы з суф. ‑нік (назоўнікі са значэннем інструмента) утвораны з мэтай размежаваць ’станок для тачэння’ і ’брусок для тачэння’, параўн. Шустар-Шэўц, 1511.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Та́я — указальны займ. ж. р. ад той (Нас., Ласт., Вруб.), ст.-бел. таꙗ, таѧ ’тс’ (XVI ст., Карскі 2–3, 194; Альтбаўэр), сюды ж эўфемізм та́я ’задніца’ (Пятк. 2), ’рэч ці асоба, якой тут няма’ (Варл.), та́я ха́та ’святліца’ (пруж., Нар. скарбы), та́я сла́ва ’толькі знак’ (драг., З нар. сл.), та́ято (та́јато) ’вось тая’ (Вруб.). Параўн. укр., рус. дыял. та́я, стараж.-рус. таꙗ, макед. таа. Узыходзіць як форма ж. р. да *tъ‑jь (гл. той, то), неўскладненая форма та сустракаецца ў гаворках: і та гаворыць і та (ТС), паводле Карскага (2–3, 194), пад рускім ці польскім уплывам, аднак, магчыма і другаснае сцяжэнне з пропускам ‑j‑, параўн. таа (бых., Рам. 4).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Суту́лы ’пахілы, згорблены’ (ТСБМ, Некр. і Байк., ТС), ’магутны’ (Вруб.), сюды ж су́тулаваты, сутулава́сты, суту́лісты ’прыгорблены’ (Сл. ПЗБ); укр. суту́лий, рус. суту́лый ’тс’. Утворана пры дапамозе прыст. су- ад асновы тул‑, параўн. тулава, туліцца, гл. Фасмер, 3, 811; ЕСУМ, 5, 485. Значэнне ’магутны’, відаць, на базе ’прысадзісты, каржакаваты’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

То́кар ’рабочы, спецыяліст па апрацоўцы металу, дрэва і пад. шляхам абточвання’ (ТСБМ, Гарэц., Ласт., Некр. і Байк., Арх. Вяр., Вруб.), такар ’тс’ (Стан.), ст.-бел. токар ’токар’ (1557 г., КГС). Укр. то́кар ’тс’, рус. то́карь ’тс’, польск. tokarz ’тс’, звязана з тачыць ’абточваць’ (Брукнер, 573; Фасмер, 4, 70).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тэ́рты ‘церці, мяць’ (Сл. Брэс.); ‘драць бульбу’ (брэсц., ЛА 1), сюды ж з тым самым значэннем тэ́ртэ, тэрті, тэ́рці (драг., бяроз., стол., ЛА 1), те́рти ‘пераціраць’ (Вруб.), ст.-бел. терти ‘церці, пілаваць’ (ГСБМ). Заходнепалескія дыялектныя варыянты дзеяслова це́рці (гл.), што ўзыходяць да прасл. *terti, параўн. тэртка, труха, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)