ПАН,

у старажытнагрэчаскай міфалогіі першапачаткова бог лясоў і статкаў, апякун пастухоў і паляўнічых, пазней — апякун усёй прыроды. Лічыўся сынам Гермеса ад Пенелопы або ад німфы Дрыёпы. Стараж. мастакі і скульптары паказвалі яго ў выглядзе паўчалавека-паўказла. П. меў лагодны нораў, але калі парушалі яго спакой, моцна злаваўся і наганяў на людзей жах (адсюль выразы «паніка», «панічны страх»); вызначаўся прыхільнасцю да віна і весялосці, палкай улюбёнасцю ў німфаў, якіх часта праследаваў.

Пан. Карціна М.​Урубеля. 1899.

т. 12, с. 38

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

раде́тель уст. (покровитель) засту́пнік, -ка м., апяку́н, род. апекуна́ м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пракура́тар (гіст.) ’асоба, якая кіравала чыёй-небудзь маёмасцю, маёнткам, гаспадаркай’ (ТСБМ), ст.-бел. прокураторъ ’адвакат, абаронца, апякун’ (1509 г.), са ст.-польск. procuratorапякун, упаўнаважаны, дарадца’ (Булыка, Лекс. запазыч., 44). Сучаснае польск. prokurator ’адвакат; распарадчык маёмасцю ў манастыры’, што непасрэдна ўзыходзіць да лац. prōcūrātor ’кіраўнік маёмасцю; апякун; дарадца’ (Банькоўскі, 2, 782).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

АШУ́Р,

у акадскай міфалогіі вярхоўнае бажаство асірыйскага пантэона. Першапачаткова бог-апякун асірыйскіх цароў і горада Ашур. Эмблема Ашура — крылаты сонечны дыск.

т. 2, с. 170

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

мецэна́т, ‑а, М ‑наце, м.

У памешчыцка-буржуазным асяроддзі — багаты апякун навук і мастацтва. Уладальнік маёнтка пан Вашамірскі вярнуўся з-за граніцы і рашыў зрабіцца «мецэнатам мастацтва». Пшыркоў.

[Ад імя рымскага багацея Мецэната, які падтрымліваў паэтаў.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ДАГО́Н, Даган,

у стараж. заходнесеміцкай міфалогіі бог, які дае ежу, апякун земляробства, рыбнай лоўлі. У акадскай міфалогіі яго шанавалі як апекуна насельніцтва даліны сярэдняга Еўфрата, у шумерскай яму адпавядаў Энліль.

т. 5, с. 574

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АНУ́БІС,

у егіпецкай міфалогіі першапачаткова бог смерці, пазней апякун памерлых, некропаля, пахавальных абрадаў і бальзаміравання. Уяўляўся ў вобразе ляжачага шакала чорнай масці або чалавека з галавой шакала. Стараж. грэкі атаясамлівалі Анубіса з Гермесам.

т. 1, с. 407

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МЕЛЬКА́́РТ (фінікійскае, літар. цар горада),

у заходнесеміцкай міфалогіі вярх. бог г. Тыр. Шанаваўся ў Фінікіі і па-за яе межамі, у т. л. ў Карфагене, як апякун мараплаўства і «правадыр» фінікійскай каланізацыі. Атаясамліваўся з Гераклам. Культ М. суправаджаўся чалавечымі ахвярапрынашэннямі.

т. 10, с. 277

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Кура́тар ’кіраўнік, апякун’ (ТСБМ). Запазычанне праз рускую мову з ням. Kurator ’тс’ (Шанскі, 2, 8, 451).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Kurtor m -s, -tren апяку́н, кура́тар

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)