ДАГО́Н,
Даган, у стараж. заходнесеміцкай міфалогіі бог, які дае ежу, апякун земляробства, рыбнай лоўлі. У акадскай міфалогіі яго шанавалі як апекуна насельніцтва даліны сярэдняга Еўфрата, у шумерскай яму адпавядаў Энліль.
т. 5, с. 574
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)