БЭС,

у егіпецкай міфалогіі бажаство, якое ахоўвае чалавека ад бедаў, апякун сям’і. Уяўлялася ў вобразе чалавекакарліка, крываногага, з шырокім выродлівым барадатым тварам (лічылі, што выродлівасць адпужвае злых духаў), з нажом ці муз. інструментам у руках, на галаве тыяра з пёраў ці лістоў.

т. 3, с. 385

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)