wégbleiben* vi (s) адсу́тнічаць; не з’яўля́цца;

sie blieb weg разм. яна́ стра́ціла свядо́масць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

absent

1. [ˈæbsənt]

adj.

1) адсу́тны

He is absent from school — Ён прагуля́ў шко́лу

2) няі́сны

3) бязду́мны, няўва́жлівы

absent look — бязду́мны по́гляд

2. [æbˈsent]

v.t.

быць непрысу́тным; адсу́тнічаць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ПРЫ́ТЧА,

павучальна-алегарычны жанр сімвалічнага зместу, які не мае адасобленага бытавання і ўзнікае ў пэўным кантэксце. У адрозненне ад байкі ці навелы ў П. можа быць толькі фабула ці разгорнутае параўнанне, а развіты сюжэт адсутнічаць. У сучаснай маст. творчасці П. — жанравая мадыфікацыя, дыдактычны архетып (напр., апавяданне-П., аповесць-П., раман-П., фільм-П. і інш.). П. ўзнімае спосабы існавання сваіх герояў, што выступаюць суб’ектамі этычнага выбару, да універсалій чалавечага быцця; стварае ўнутрана адзіную, замкнутую, пазачасавую, тэлеалагічную карціну свету, у якой пануе заканамернасць лёсу. Аўтары маст. твораў звяртаюцца да П. ў пошуках этычных першаасноў чалавечага існавання.

П. — універсальная з’ява маст. творчасці. Шырока прадстаўлена ў сусв. л-ры і фальклоры самастойна і ў тлумачэнні з інш. жанрамі стараж., сярэдневяковай і новай л-ры. Найстараж. П. сабраны ў кнігах Старога запавету. У раннехрысц. л-ры (кананічныя евангеллі. творы царк. дзеячаў) П. выкарыстоўвалася ў павучаннях. пропаведзях і разглядалася як агульназразумелая форма папулярызацыі ведаў і хрысц. догмаў. З 12 ст. вядомы П. Кірылы Тураўскага. П. ўвайшлі ў перакладны зб. «Пчала» (13 ст.), «Ізмарагд» (14 ст.). Шмат П. змешчана ў перакладных зб-ках «Вялікае зярцала», «Гісторыя пра Варлаама і Іасафа», «Рымскія дзяянні». Ф.​Скарына адзін з першых звярнуў увагу на глыбокі сімвалічны сэнс П. і яе ролю ў папулярызацыі маральна-філас. ведаў. Сімяон Полацкі на сюжэт папулярнай П. напісаў «Камедыю прытчы пра блуднага сына». З канца 19 ст. эканомнасць, змястоўнасць, этычны дыдактызм П. з’яўляецца ўзорам для творчасці шэрагу пісьменнікаў (Ж.​П.​Сартра, А.​Камю, Б.​Брэхта, У.​Фолкнера і інш.). У 20 ст. П. паўплывала на творчасць пісьменнікаў (Ф.​Кафка, М.​Булгакаў, Ч.​Айтматаў і інш.), кінарэжысёраў (М.​Антаніёні, А.​Д.​Іаселіяні, А.​Таркоўскі, Ф.​Феліні і інш.).

Сімволіка і маст. структура П. зрабілі ўплыў на многія жанры бел. фальклору (чарадзейныя казкі, казкі пра жывёл, балады), л-ры («нашаніўская» паэзія і проза, навелы Я.​Коласа, апавяданні М.​Багдановіча, аповесці В.​Быкава і інш.). У маст. творы П. можа арганічна ўплятацца ў тканіну ўсяго аповеду (познія творы Л.​Талстога, «Казкі жыцця» Я.​Коласа), можа быць «апавяданнем у апавяданні» («Легенда пра Вялікага інквізітара» Ф.​Дастаеўскага, «Апавяданне пра гусара-схімніка» І.​Ільфа і Я.​Пятрова).

У.​М.​Конан, С.​Ю.​Лебедзеў.

т. 13, с. 84

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

няўва́жлівы, няўва́жны

1. (рассеяны) únaufmerksam, únachtsam; zerstréut;

2. (няветлівы) únhöfiich;

3. (які не можа быць прыняты пад увагу) nicht tríftig; nicht stíchhaltig;

няўва́жлівая прычы́на kein tríftiger Grund;

адсу́тнічаць па няўва́жлівай прычы́не (пра вучня) únentschuldigt féhlen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

За́раць ’прыстасаванне для сушкі бобу’ (шчуч., Сл. паўн.-зах.). Параўн. зарадзіць ’закласці ў азярод’: «У зараць убіў калы і палажыў жэрдзя, і зарадзіў боп» (Сл. паўн.-зах.), таму, відаць, зарадзь. Форма гэта — варыянт да азярод (рус. дыял. зоро́д, за́род ’сцірта сена, месца для захавання сена, прыстасаванне для сушкі сена’, зоро́дить ’укладваць снапы ў зород’). Пра адлюстраванне розных ступеней аблаўта і іншыя гіпотэзы гл. азярод. Пачатковае а‑ мела прэфіксальны характар і магло адсутнічаць. Балт. паходжанне недастаткова аргументаванае для азярод (Лаўчутэ, Сл. балт., 137), неверагодна для зараць. Бернштэйн (Фонетика, 152), відаць, справядліва гаварыў пра дублетнасць і.-е. gʼhord‑/ghord‑ і яго прасл. адлюстраванне zord‑/gord‑. Форма за́радзь з націскам на першым складзе другасная: zord‑ > зо́род‑ > зороди́ти > зарадзі́ць > за́радзь. Шахматаў (Очерк древн. периода, 153) адзначае, што, паколькі зарод мае а і ў окаючых дыялектах, магчымы ўплыў прэфікса за‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

става́ць

1. (быць дастатковым) (áus)réichen vt, lángen vi;

не става́ць nicht lángen, nicht áusreichen; féhlen vi (адсутнічаць);

2. безас. (мець магчымасці, сілы) fähig sein, im Stánde [imstánde] sein (etw. zu tun);

мне не стае́ ча́су es fehlt [mángelt] mir an Zeit;

◊

ко́лькі стае́ мо́цы mit áller Kraft

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

няма́, няма́шака (разм.) прысл. безас. у знач. выкл. (адсутнічаць, бракаваць) es gibt nicht, es ist nicht da, es ist nicht vorhanden; es fehlt;

у мяне́ няма́ ча́су ich hábe kéine Zeit;

ніко́га няма́ níemand ist da;

◊

чаго́ там то́лькі няма́! was es da nicht álles gibt!

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

fail

[feɪl]

1.

v.i.

1) цярпе́ць няўда́чу; не ўдава́цца

he failed — яму́ не ўдало́ся, ён завалі́ў спра́ву

2) не става́ць, не хапа́ць; адсу́тнічаць

3) тра́ціць сі́лы; занепада́ць, слабе́ць; паступо́ва заміра́ць

4) банкрутава́ць

5) ня здаць экза́мену

2.

v.t.

1) ня слу́хацца (ра́ды)

2) падво́дзіць, расчаро́ўваць

3) ста́віць ву́чню дрэ́нную адзна́ку; зрэ́зваць на экза́мэне

•

- without fail

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ВІЛЬГОТНАСЦЬ ПАВЕТРА, ВОБЛАЧНАСЦЬ, АТМАСФЕРНЫЯ АПАДКІ.

Значная колькасць атм. ападкаў, невял. гадавыя амплітуды т-ры, лясы, балоты і лугі, рэкі і азёры спрыяюць павышанай вільготнасці паветра на Беларусі. У гадавым ходзе максімум пругкасці вадзяной пары прыпадае на ліпень — 14—15 гектапаскаляў (гПа), мінімум — на студзень — 3—4 гПа. Зімой, адпаведна размеркаванню т-ры, пругкасць павялічваецца з Пн на Пд ад 3,5 гПа да 4 гПа, а летам — ад 14 гПа да 15,5 гПа. На марэнных узвышшах пругкасць вадзяной пары меншая на 0,5—1 гПа, чым на раўнінах. У сярэднім за год на ўсёй тэр. Беларусі адносная вільготнасць каля 80%, макс. ў снежні—студзені — каля 90%, мінім. ў маі—чэрвені — 65—70%. Павялічаная адносная вільготнасць (на 3—5%) каля вадаёмаў, на балотах, у лясах, на ўзвышшах. Улетку ўстанаўліваюцца сухія дні з адноснай вільготнасцю 30% і менш. Колькасць сухіх дзён у сярэднім складае 5—7 на Пн і на ўзвышшах і 13—17 — на ПдУ, а ў асобныя гады можа павялічвацца да 20—40. Больш за ўсё сухіх дзён назіраецца ў маі. Вільготных дзён з адноснай вільготнасцю 80% і больш за год налічваецца 136—145 на Пн і У, 107—113 на Пд і ПдЗ, а на ўзвышшах дасягае 152. Зімой вільготных дзён больш, чым улетку. У снежні колькасць вільготных дзён складае 23—27, у маі 2—4. Высокая адносная вільготнасць спрыяе ўтварэнню туманаў, якія часцей узнікаюць у замкнёных катлавінах, на балотах і азёрах. На Беларусі ад 35 да 100 дзён за год з туманамі; на Мінскім і Навагрудскім узв. 65—100 дзён. Найб. дзён з туманамі ў халодную пару года (кастрычнік—сакавік), 60—80% ад гадавой сумы. На Беларусі пахмурных дзён ад 135 на ПдУ да 175 на ПнЗ за год. Зімой верагоднасць пахмурнага стану неба 80—85%. У снежні ў сярэднім 21—23 дні без сонца. У цёплую пару года воблачнасць складае да 45—55%.

Беларусь размешчана ў зоне дастатковага ўвільгатнення. На яе тэр. ў сярэднім за год выпадае 600—700 мм і больш. Марэнныя ўзвышшы цэнтральнай Беларусі атрымліваюць 650—700 мм і больш. Макс. колькасць ападкаў характэрна для Навагрудскага ўзвышша — 769 мм за год. На нізінах выпадае 600—650 мм. У асобныя вільготныя ці засушлівыя гады адхіленні ад сярэдняй гадавой нормы складаюць 100—200 мм. Абсалютны максімум ападкаў адзначаны ў Васілевічах (1115 мм), абсалютны мінімум — у Брагіне (298 мм). На цёплы перыяд (красавік—кастрычнік) прыпадае каля 70% гадавой сумы ападкаў. У гадавым ходзе максімум ападкаў выпадае ў ліпені (75—95 мм), а мінімум — у лютым (30—40 мм). У цёплы перыяд ападкі маюць пераважна ліўневы характар і могуць перавышаць сярэднямесячнае значэнне ў 2—3 разы. Абсалютны максімум зарэгістраваны ў жніўні (329 мм, г. Пружаны). У асобныя гады летам ападкі могуць адсутнічаць на працягу цэлага месяца. Колькасць дзён з ападкамі паступова змяншаецца ад 193—195 на ПнЗ і ўзвышшах да 145 на ПдУ. У сярэднім кожны другі—трэці дзень бывае з ападкамі. Зрэдку за суткі можа выпасці 100% месячнай нормы ападкаў. Абсалютная макс. сутачная колькасць атм. вільгаці адзначана ў ліпені 1973 на ст. Слаўнае Віцебскай вобл. (148 мм). У халодны перыяд (лістапад—сакавік) фарміруецца снегавое покрыва, якое ляжыць ад 75 дзён на ПдЗ да 125 дзён на ПнУ. Выпадзенне снегу адзначаецца ў кастрычніку—лістападзе. Устойлівае снегавое покрыва ўстанаўліваецца ў снежні. Разбурэнне снегавога покрыва назіраецца на ПдЗ у пачатку, а на ПнУ у канцы сакавіка. Сярэдняя макс. вышыня снегу павялічваецца ад 15 см на ПдЗ да 30 см і больш на ПнУ. У цёплыя маласнежныя зімы вышыня снегу ў 2 разы меншая, а ў халодныя шматснежныя — большая. Запас вады ў снегавым покрыве (слой вады ў мм), складае 30—40 мм на ПдЗ і 80—100 мм на У і ПнУ.

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Скрэ́нда ‘жмінда’ (слонім., Жыв. сл.), ‘кабета заможная, але скупая, якая ўвесь час наракае, што ў яе нічога няма’ (Федар. 4), ‘чалавек, які ўвесь час скардзіцца на што-небудзь, ныцік’, скрэ́ндзіць ‘надакучліва скардзіцца’ (Сл. рэг. лекс.), ‘пішчаць, енчыць, выпрошваць’ (Варл.). Няясна. Магчыма, анаматапеічнага паходжання, параўн. skréndaje, jak kóleso nieszmarówanoje (Федар. 4, 280), серб. косава-мятох. скренцат, скренцам ‘адсутнічаць; памерці’. Беларуска-балгарская ізалекса, параўн. балг. скръ́ндза ‘жмінда’, якое разглядаюць (гл. БЕР, 6, 806; Варбат, Этимология–1970, 70) як другую ступень агаласоўкі да рус. скря́га (гл. скрага) < прасл. *skręga ‘скупы’, аднак гэта не бясспрэчна ў словаўтваральных адносінах. Магчыма параўнаць з рус. пск., цвяр. кре́нить ‘плакаць, хныкаць’, аб якім гл. Варбат, Морфон., 149. Тады *крэ́ніць — *скрэ́ніць — скрэ́нда з суф. ‑да, аб якім Сцяцко, Афікс. наз., 34. Гл. яшчэ Коген (Запіскі, 2, 9, 84–95), які, разглядаючы скрэ́нда ‘худая карова’, шкры́нда ‘худы конь або кабыла’, выдзяляе суф. ‑энда, а корань *skъr‑ выводзіць з і.-е. *skr̥‑, захаванага ў літ. skrándas, skránda ‘стары кажух’, лат. skrandas ‘старая ануча’, які ўяўляе ступень кораня і.-е. *sker‑/*skor‑, прысутнага ў ско́рка (гл.), скарэ́ць, літ. skárti, грэч. χείρω ‘рэзаць’, лац. cortex ‘кара’, skortum ‘скура’; ад *skōr‑ выводзіцца скарадзь, скарада (гл.) і грэч. σκῶρ́ ‘гразь’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)