адсу́тнічаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

Не быць на месцы, не прысутнічаць дзе-н. у пэўны час.

На занятках адсутнічала частка слухачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адсу́тнічаць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. адсу́тнічаю адсу́тнічаем
2-я ас. адсу́тнічаеш адсу́тнічаеце
3-я ас. адсу́тнічае адсу́тнічаюць
Прошлы час
м. адсу́тнічаў адсу́тнічалі
ж. адсу́тнічала
н. адсу́тнічала
Загадны лад
2-я ас. адсу́тнічай адсу́тнічайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час адсу́тнічаючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

адсу́тнічаць несов. отсу́тствовать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адсу́тнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Не знаходзіцца, не прысутнічаць дзе‑н. у пэўны час; не быць у наяўнасці. Тут былі ўсе настаўнікі, адсутнічаў адзін Даніла Платонавіч. Шамякін. Абодва адразу падаліся ў штаб, каб даведацца, што тут здарылася, калі яны адсутнічалі. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адсу́тнічаць nicht vorhánden sein; ábwesend sein, féhlen vi

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

адсу́тнасць, -і, ж.

Стан паводле знач. дзеяслова адсутнічаць.

А. дапамогі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

отсу́тствовать несов. адсу́тнічаць, не быць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адсу́тнасць, ‑і, ж.

Стан паводле знач. дзеясл. адсутнічаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

be away

вы́ехаць, адсу́тнічаць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Не́быты ’нястача, недахоп’ (слаўг., Нар. словатв.). Відаць, ад не быць ’адсутнічаць’, параўн. нябыт, небыццё ’неіснаванне’. Гл. быт ’існаванне, наяўнасць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)