Ске́пка ‘лучынка, трэска, аскалёпак’ (Шат.; маз., Яшк. Мясц.; Байк. і Некр., Янк., Пятк. 2, ТС), ‘адна лучына’ (жытк., Нар. словатв.), скы́пка ‘лучына’ (кам., Жыв. НС), скёпка ‘трэска; асколак’ (Нас.). Укр. скі́па, скі́пка, рус. дыял. ске́па, ске́бка, ски́па ‘тс’. Ад скяпа́ць (гл.) з суф. ‑к(а). Сюды ж ске́пка ‘дзеянне па дзеяслову скяпаць’ (Нас.), прыметнік ске́пкі ‘колкі’ (Байк. і Некр.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сумы́сля ’з намерам, знарок, наўмысна’ (ТСБМ, Бяльк.; барыс., Сл. ПЗБ; Касп., Варл., Ян.), сумы́слі, су́мыслу, сумы́слу ’тс’ (Нас.), сюды ж сумы́сна ’тс’ (ТСБМ, Ласт., Гарэц.), ’з добрым намерам’ (Нас.). Гл. наўмысля; параўн. асучасненую форму зумы́сля (zumúśla) ’з намерам, свядома’ (Варл.). Шуба (Прыслоўе, 112) мяркуе пра дэфармацыю суфікса-канчатка ў сумы́сля (сумысле) замест сумысла (сумыслу). Гл. мысліць, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сусі́м ’зусім’ (Нас., Гарэц., Бяльк., Растарг.; ашм., Стан.; сен., Рам. 3), сусём ’тс’ (маладз., Гіл.). Варыянтная форма да зусім (гл.), параўн. свабодныя спалучэнні ст.-бел. со всимь, зо всимъ (< съ всимъ), дзе выступае Тв. скл. ад займ. вьсь ’увесь’ (Карскі 2–3, 216; Шуба, Прыслоўе, 149). Паводле Насовіча, “о и в обращены в у” (Нас., 624).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тклі́вы ’з’едлівы, абразлівы’, ’уразлівы, чуллівы’ (Нас.), ’з’едлівы, зняважлівы, прыкрыў ’далікатны (пра пытанне і пад.)’ (Байк. і Некр.), ’сентыментальны, кранальны’ (Ласт.), тклі́ва ’груба, абразліва, з’едліва’ (Нас.). Рус. дыял. тли́вой, тли́вкой ’чуллівы, раздражняльны’, польск. tkliwy ’чуллівы’, чэш. tklivý ’чуллівы, жалобны, сумны’, славац. tklivý ’тс’. Вытворнае ад ткаць 2 (гл.) з суф. ‑лів‑ (< тъкливъ, гл. Фасмер, 4, 65; Борысь, 633).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тра́та ‘страта, згуба, выдатак’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Нас., Бяльк.), сюды ж тра́тня ‘выдаткі’ (Ласт.), тра́тны (тратный) ‘дарэмны, згубны’ (Нас.). Да тра́ціць (гл.). Дапускаецца магчымасць паходжання прасл. *trata з суф. ‑t‑, як *vьr̥t‑ta > вярста́ з і.-е. *ter‑/*tr‑ (ЕСУМ, 5, 623; Фасмер, 4, 94), прадстаўленага ў церці (гл.), укр. теряти ‘губляць’, рус. терять ‘тс’ і інш.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
І́рад ’мучыцель, кат’ (ТСБМ), и́род ’вораг, бязбожны чалавек; скупы, скнара; няверны, яўрэй’ (Нас.), и́родка ’бязбожная жанчына’ (Нас.), и́рода ’яўрэй’ (Мядзв.). Рус. и́род ’мучыцель, кат’, дыял. ’скупы’, укр. і́род ’бязлітасны, жорсткі чалавек, кат’, и́род ’ліхадзей, чорт’ (Грынч.). Ад імені цара Іудзеі Ірада (грэч. Ηρώδης), які паказваецца ў Евангеллі жорсткім, бязлітасным чалавекам (Фасмер, 2, 139; Шанскі, 2, I, 114).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
І́хні займ. ’які належыць ім’ (ТСБМ, Шат., Нас.), і́хны ’тс’ (ТСБМ, Бяльк.), і́хі ’тс’ (Сл. паўн.-зах.), и́хный ’ім уласцівы’ (Нас.). Рус. дыял. и́хний, и́хный, и́хий ’іх’ (у рускай пісьменнасці з XVII ст.), укр. і́хній ’тс’. Вытворнае з суф. ‑н‑ (< ьnъ) ад іх, формы р. скл. мн. л. прасл. займ. *jь (гл. ён). Гл. Фасмер, 2, 145.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Буко́нка, буко́нніца ’аканіца’ (Бяльк., Нас., Касп., Мядзв.). З *аб‑акон‑ка, *аб‑акон‑ніца (да акно́; параўн. бако́нка, буке́нніца).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ву́лачка ’вулічка’ (Нас., Бяльк.); ’завулак’ (бых., Янк. Мат.) ’вузкая дарожка, абгароджаная з двух бакоў’ (КЭС, лаг.). Гл. вуліца, вулка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вы́звал ’вызваленне ад чаго-небудзь’ (Нас.). Рус. смал. вы́звол ’вызваленне, выручка’, укр. ви́звіл ’тс’. Безафіксальнае вытворнае ад вызваліць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)