Перахо́д1 ’эпідэмія якой-небудзь няцяжкай хваробы’ (стаўб., З нар. сл.), піряхо́д ’пераход часу пасля прымятага’ (Юрч. СНЛ), сюды ж перэхо́дзіць ’перахадзіць за тэрмін (аб карове)’, ’пераходзіць з аднаго месца на другое, у другі стан’ (ТС), пераходка ’брод’ (добр., Мат. Гом.). Да пера- і хадзі́ць, ісці (гл.).
Пераход2 ’параход’ (Некр., ТС). Пад уплывам народнай этымалогіі з параход (гл.) — пры ад’ідэацыі лексемы пераход — як ’сродак, пры дапамозе якога можна пераправіцца з аднаго месца ў іншае’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Лугоўе, лугоўя ’ямка, выкапаная курыцай на зямлі’, ’месца, дзе качаўся конь’ (віл., Сл. ПЗБ). З лагоўя < прасл.logovьje. Аб мене а > у гл. Карскі, 1, 112–113.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Асаві́к ’грыб падасінавік, Leccinum (Boletus) aurantiacum, Leccinum testaceo-scabrum = Boletus rufescens’. Ад аса ’асіна’ (гл. асіна) праз прыметнік асовы з дапамогай суф. ‑ік паводле месца, дзе расце.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Крапе́ж ’месца, куды сцякае вада са страхі’ (Яшк., Янк. Мат., Жд. 2). Да крапаць (гл.). Як капеж (< капаць) утворана пры дапамозе суфікса ‑еж (Сцяцко, Афікс. наз., 36).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыпра́дак ’нітка, якая парвалася пры прадзенні і якую прыпралі зноў’ (рас., Шатал.). Рус.наўг.припря́дки ’месца злучэння парванай ніткі ў пражы, брак’. Да прыпра́сці, прыпраду́ < пра́сці (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
крана́цца
1. (зрушваццазмесца) sich rühren, sich bewégen, sich in Bewégung setzen; ánfahren*vi (s) (працягнік);