Прыкме́ціць ’убачыць, звярнуць увагу; заўважыць; запомніць; намеціць’ (ТСБМ, Яруш., ТС), таксама з семантычным зрухам прикміэтилося ’здалося, падалося’ (Бес.). Сюды ж аддзеяслоўныя назоўнікі: прыкме́та ’адметная рыса, па якой можна пазнаць, вызначыць; у забабонных уяўленнях — рыса, з’ява, што прадвяшчае што-небудзь’ (ТСБМ, Янк. 2), прыкаме́та ’прыкмета’ (Мат. Гом.). Прэфіксальнае ўтварэнне ад кме́ціць ’заўважаць, разумець, цяміць’ (гл.), якое ў сваю чаргу працягвае прасл.*kъmětiti < kь‑ + дзеяслоў *mětiti (ЭССЯ, 13, 198; толькі з укр. адпаведнікамі).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прымяні́ць ’ажыццявіць на справе, выкарыстаць’ (ТСБМ), прымяні́ць ’прыстасаваць’ (Бяльк.), прымені́цца ’налаўчыцца’ (ТС); сюды ж зваротныя прымяні́цца ’прыцэньвацца, прыкідваючы па грошах’ (брагін., З нар. сл.), прыміня́цца ’тс’ (Бяльк.) з, відаць, першасным значэннем. Прыставачна-суфіксальнае да ме́на ’абмен’ (гл.). Параўн. аналагічныя рус.арханг.примени́ть ’ажыццявіць; выкарыстаць’, свярдл.примени́ться ’прыцаніцца’, укр.приміни́тися ’прыстасавацца’. Паводле Пацюпы (Гармонія, 11), “славянізм”, з рус.примени́ть ’выкарыстаць’, што, відаць, можна сцвярджаць толькі ў дачыненні да літаратурнай мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прысе́нак ’першы пакой ад уваходу ў дом (atrium)’ (Карскі, Труды), прысенак ’ганак; тамбур’ (Ласт.), толькі мн. л. прысе́нкі ’крыты ганак’ (Нас.), прысе́нцы ’ганак’, прысёнак, мн. л. прысе́нкі, прысе́нцы ’першыя, знешнія, уваходныя сенцы’ (Ласт.). Да се́ні, се́нцы (гл.), параўн. рус.дыял.присе́нок ’прыбудаваныя да хаты сенцы або камора ў сенцах; прыбудова да хлява, пуні’, присе́нки ’тс’, укр.присі́нок, присі́нки, присі́ння ’прыбудова; ганак; ганак са стрэшкай на двух слупках’, польск.przysionek ’прыхожая’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Стуль ‘адтуль’ (ТСБМ, ПСл, Бяльк.; ашм., Стан., Мат. Гом., Сл. ПЗБ), сту́лека ‘тс’ (ПСл), сту́ліх ‘тс’ (Бяльк.). Параўн. укр.палес.стуль, сту́лека, сту́ліка, сцюль ‘тс’, рус.дыял.исту́ль ‘тс’, польск.дыял.tustela ‘тс’ (Варш. сл.). Спалучэнне *sъ‑/*jьz‑ (гл. з са значэннем “крыніцы дзеяння”) і *tol‑ (< *toli/*tole, гл. толькі), а таксама з т. зв. пустымі суфіксамі і склонавымі канчаткамі (ESSJ SG, 2, 617; Шуба, Прыслоўе, 60–64).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тоц у выразе: тоц у тоц ’вельмі падобны’ (ТС). Няясна; відаць, не можа разглядацца асобна ад падобнага выраза точ у точ ’вельмі дакладна, падобна’, гл. точ. Праблему складае канец слова, гл. аналагічнае чаргаванне ў цот (гл.) пры рус.чёт ’парнасць, пара’. Параўн. макед.дыял.тоцки ’толькі, адзіна; зусім мала’, якое Тодараў (Этим. етюди, 83) выводзіць з то́лку ’столькі’ (< *толцки); разм. тоцне ’цюкнуць’. Магчыма, пад уплывам тыц (гл.) таго ж паходжання.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
zapatrzyć się
зак.w kogo/co, na kogo/co загледзецца на каго/што; залюбавацца кім/чым;
zapatrzyć się w dal — загледзецца ў далячынь;
zapatrzyć się we własny pępek — думаць толькі пра сябе
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
АРАМАТЫ́ЧНЫЯ ЗЛУЧЭ́ННІ,
цыклічныя арган. злучэнні, атамы якіх ствараюць адзіную спалучаную (араматычную) сістэму сувязяў. Назва ад прыемнага паху першых адкрытых такіх злучэнняў.
У вузкім сэнсе да араматычных злучэнняў адносяць толькі бензольныя злучэнні: араматычныя вуглевадароды (арэны), напр. бензол, талуол, стырол, бі-, тры- і поліцыклічныя злучэнні, пабудаваныя з бензольных ядраў, напр. нафталін, антрацэн, і іх вытворныя (галагензмяшчальныя, аміны, нітразлучэнні, фенолы і інш.). Фіз. і хім. асаблівасці араматычных злучэнняў звязаны з існаваннем у іх замкнёнай электроннай абалонкі з π-электронаў. У параўнанні з ненасычанымі злучэннямі яны больш устойлівыя, удзельнічаюць пераважна ў рэакцыях замяшчэння і захоўваюць араматычную сістэму сувязяў. У шырокім сэнсе да араматычных злучэнняў адносяць таксама гетэрацыклічныя электронныя аналагі бензолу (пірыдзін, пірол, фуран, тыяфен), небензоідныя злучэнні тыпу азуленаў, баразолу, ферацэну і інш.Асн. крыніца араматычных злучэнняў — прадукты каксавання каменнага вугалю, перапрацоўкі нафты (гл.Араматызацыя). Араматычныя злучэнні — прадукты прамысл.арган. сінтэзу (палімеры, фарбавальнікі, лекавыя сродкі, выбуховыя рэчывы).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРША́НСКАЯ ЎПА́ДЗІНА,
адмоўная геаструктура Усх.-Еўрапейскай платформы на ПнУ Беларусі і сумежнай тэр. Расійскай Федэрацыі. Выцягнута з ПдЗ на ПнУ на 250 км, у шырыню на 120—210 км. Абмежавана на З Беларускай, на У Варонежскай антэклізамі, на Пд Жлобінскай, на Пн і ПнЗ Веліжскай і Латвійскай седлавінамі. Фарміраванне пачалося ў сярэднім рыфеі, скончылася ў раннім вендзе. Адасоблена толькі па паверхні фундамента і адкладах рыфею і ніжняга венду. Паверхня фундамента найб. апушчана ў цэнтры Аршанскай упадзіны — да -1,6 км у Віцебскай, да -1,4 км у Магілёўскай мульдах, якія падзелены Цэнтральна-Аршанскім горстам; на ПдЗ вылучаецца Чэрвеньскі структурны заліў. Платформавы чахол уключае адклады сярэднерыфейскага (да 450 м магутнасцю), верхнерыфейска-ніжнявендскага (да 900 м), верхнявендскага (да 280 м), сярэднедэвонсканіжнекаменнавугальнага (да 200 м) і юрска-антрапагенавага (да 190 м) комплексаў. Разломы расчляняюць у асн. рыфейскія і ніжнявендскія адклады. З Аршанскай упадзінай звязаны Аршанскі гідрагеалагічны басейн.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАБРО́ЎСКІ (Міхаіл Кірылавіч) (19.11.1784 ці 1785, в. Вулька Бельска-падляскага ваяв., Польшча — 3.10.1848),
бел. славіст і арыенталіст. Д-р тэалогіі (1823). З сям’і уніяцкага святара. Скончыў Гал. духоўную семінарыю пры Віленскім ун-це (1812). У 1822—24, 1826—33 праф. Віленскага ун-та, у 1824—26 у ссылцы ў Жыровіцкім базыльянскім манастыры. З 1833 жыў у мяст. Шарашова Пружанскага пав., дзе атрымаў прыход. Даследаваў гісторыю слав. кнігадрукавання, збіраў матэрыялы пра дзейнасць Ш.Фіёля, І.Фёдарава, П.Мсціслаўца. Зрабіў навук. апісанне стараж. кірылічных і глагалічных кніг Ватыканскай б-кі, увёў у навук. ўжытак 1-ю глагалічную друкаваную кнігу «Місал па законе Рымскага двара» (Служэбнік, 1483). Нанава адкрыў для бел. і еўрап. навукі імя і справу Ф.Скарыны, звесткі пра яго ўвайшлі ў ненадрукаваную «Гісторыю славянскіх друкарняў у Літве». Разам з І.М.Даніловічам быў адным з пачынальнікаў бел.нац. адраджэння. З яго багатай творчай спадчыны захаваліся толькі асобныя рукапісы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРАВЭ́ РАШО́ТКА від прасторавай рашоткі крышталёў. Прапанавана А.Бравэ ў 1848, які выказаў гіпотэзу, што прасторавыя рашоткі крышталёў пабудаваны з заканамерна размеркаваных у прасторы пунктаў (вузлоў, дзе размешчаны атамы), якія можна атрымаць у выніку паўтарэння дадзенага пункта паралельнымі пераносамі (трансляцыямі). Правядзеннем прамых ліній праз гэтыя пункты прасторавая рашотка разбіваецца на роўныя паралелепіпеды (ячэйкі).
Адрозніваюць 4 тыпы Бравэ рашоткі: прымітыўныя (вузлы — толькі ў вяршынях элементарных паралелепіпедаў), гранецэнтраваныя (у вяршынях і цэнтрах усіх граняў), аб’ёмнацэнтраваныя (у вяршынях і цэнтры паралелепіпедаў), базацэнтраваныя (у вяршынях і цэнтрах процілеглых граняў). Існуе 14 відаў Бравэ рашоткі, якія размеркаваны па 7 сінганіях (сістэмах): трыкліннай (1 від Бравэ рашоткі), манакліннай (2), тэтраганальнай (2), рамбічнай (4), трыганальнай (1), гексаганальнай (1), кубічнай (3). Бравэ рашотка выкарыстоўваецца пры апісанні атамнай структуры крышталёў (складаныя структуры, калі элементарная ячэйка змяшчае некалькі атамаў, апісваюць як некалькі Бравэ рашотак, устаўленых адна ў адну).