рыбы, якіх вырошчваюць і разводзяць у акварыумах з дэкар. і навук. мэтамі. З некалькіх сотняў відаў на Беларусі пашыраны каля 40. Найб. вядомыя: залатая рыбка, мечаносцы, гупі, даніо, скалярыі, неоны, барбусы, сомікі, хромісы, наностамусы, хеміграмусы, дыскусы, цыхлазомы, гурамі, грымі, малінезіі, тэрнецыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКРУЖНА́Я Святлана Арцёмаўна
(н. 26.1.1947, г. Чарнаўцы, Украіна),
бел. актрыса. Нар.арт.Беларусі (1991). Скончыла Бел.тэатр.-маст.ін-т (1969). Працуе ў Бел. т-ры імя Я.Коласа. Выконвае ролі лірыка-драматычныя, востракамедыйныя, характарныя: Дачка («Зацюканы апостал» А.Макаёнка), Люська («Радавыя» А.Дударава), Анютка («Улада цемры» Л.Талстога), Галя Чацвяртак («А зоры тут ціхія» паводле Б.Васільева), Катрын («Матухна Кураж і яе дзеці» Б.Брэхта), Люсі Мерыкур («Будзьце здаровы!» П.Шэно), Франка («Хам» паводле Э.Ажэшкі) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКТЫНАМЕ́ТРЫЯ
(ад актына... + ...метрыя),
раздзел метэаралогіі, які вывучае перанос і ператварэнне сонечнага, зямнога і атмасфернага выпрамянення ў атмасферы Зямлі. Гал. задачы актынаметрыі — вымярэнне прамой, рассеянай, сумарнай і адбітай радыяцыі і радыяцыйнага балансу зямной паверхні, вывучэнне заканамернасцяў паглынання і рассейвання радыяцыі ў атмасферы і геагр. размеркавання яе. Актынаметрычныя назіранні пачаліся ў 17 ст., на Беларусі з 1936. У 1994 праводзіліся на 10 станцыях: у Мінскім гідраметэацэнтры, на аграметэастанцыі Васілевічы, Палескай балотнай станцыі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЕ́НЕВЫ ГРЫБ, плютэй аленевы (Pluteus cervinus),
шапкавы базідыяльны грыб з роду плютэй сям. мухаморавых. Пашыраны па ўсіх кантынентах, акрамя Антарктыды, у тундры — ласунак аленяў (адсюль назва). На Беларусі трапляецца ўсюды; расце на пнях і ламаччы розных дрэвавых парод.
Шапка дыям. 3—10 см, у маладых грыбоў званочкавая, потым распасцёртая. Мякаць белая, мяккая, з непрыемным пахам рэдзькі. Пласцінкі шырокія, частыя, белыя, потым ружаватыя ад спораў. Ядомы ў свежым, марынаваным, салёным выглядзе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМЕРЫ́ЦЫЙ
(лац. Americium),
Am, штучны радыеактыўны хім. элемент, ат. н. 95, адносіцца да актыноідаў. Стабільных ізатопаў не мае, штучна атрыманы 13, найб. устойлівы 243Am (перыяд распаду 7370 г.).
Адкрыта ў 1944 амер. вучонымі пры апрамяненні 239Pu нейтронамі. Серабрысты метал, шчыльн. 13,67·103кг/м³, tпл = 1173 °C. Выкарыстоўваецца ў нейтронных крыніцах, дэфектаскапіі, для атрымання больш цяжкіх элементаў (напр., плутонію, кюрыю). Высокатаксічны. Пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС (1986) ёсць на забруджаных тэр.Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІДРАГЕАЛАГІ́ЧНЫ БАСЕ́ЙН (МАСІ́Ў),
басейн падземных вод, элемент падземнай гідрасферы ў межах тэктанічнай структуры. Адрозніваюць некалькі тыпаў гідрагеалагічнага басейна (м.): артэзіянскі басейн; басейн грунтавых вод, абмежаваны гідрадынамічнымі межамі або прымеркаваны да адкладаў пэўнага літолага-стратыграфічнага комплексу; басейн трэшчынных вод або гідрагеал. масіў трэшчынных грунтавых і трэшчынна-жыльных вод (гл.Беларускі гідрагеалагічны масіў); бас. падземнага сцёку (гл.Рачны басейн). На тэр.Беларусі вылучаюць 3 гідрагеал. басейны (Аршанскі, Брэсцкі і Прыпяцкі) і 1 гідрагеал. масіў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІРЧА́
(Selinum),
род кветкавых раслін сям. сельдэрэевых. 4 віды. Пашыраны ў Еўропе і Сярэдняй Азіі. На Беларусі ўсюды трапляецца гірча кменалістая (S. carvifolia). Расце на ўзлесках, лугах, у хмызняках.
Голыя шматгадовыя травяністыя расліны з прамастойным, выш. Да 1 м, глыбокабаразнаватым сцяблом з вузкімі крылатымі рэбрамі. Прыкаранёвае і ніжняе сцябловае лісце чаранковае, шматразоваперыстарассечанае, верхняе амаль сядзячае, больш дробнае, менш рассечанае. Кветкі дробныя, белыя або чырванаватыя, у складаных парасоніках. Плод — шырокаэліпсоідны віслаплоднік. Лек. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́ВАР Генадзь Антонавіч
(н. 13.4.1938, г. Слаўгарад Магілёўскай вобл.),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм. н. (1991), праф. (1944). Скончыў Карагандзінскі політэхн.ін-т (1960). З 1966 у Ін-це фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў АНБеларусі. Навук. працы па структурных і магн. фазавых пераўтварэннях у цвёрдым целе, распрацоўцы новых магн. матэрыялаў.
Тв.:
Исследование статики и динамики решетки при фазовых переходах в сплавах MnAs1-xPx // Системы особых температурных точек твердых тел. М., 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́ЛУБАЎ Анатоль Емяльянавіч
(29.8.1908, в. Нова-Маркаўка Варонежскай вобл., Расія — 29.1.1978),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял. Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1945), ген.-маёр авіяцыі (1954). Скончыў Адэскую ваен.авіяц. школу пілотаў (1933), Ваен. акадэмію Генштаба (1949). У Чырв. Арміі з 1930. У Вял. Айч. вайну на Паўд.-Зах., Ленінградскім, Зах., 3-м Бел. франтах. Камандзір знішчальнага авіяпалка палкоўнік Голубаў зрабіў 355 баявых вылетаў. Удзельнік вызвалення Віцебска, Оршы, Мінска. Да 1955 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́МЕЛЬСКІ ЛЁГКААТЛЕТЫ́ЧНЫ МАНЕ́Ж,
крытае спарт. збудаванне для спаборніцтваў і трэніровак па лёгкай атлетыцы, гульнявых відах спорту, барацьбе, цяжкай атлетыцы і інш. Пабудаваны ў 1980 у Гомелі (інж. Б.Максімовіч, арх. В.Саенка). Адно з першых такога тыпу збудаванняў на Беларусі. Мае простую і лаканічную архітэктуру, абумоўленую планіровачным і канстр. вырашэннем; перакрытае клеедраўлянымі 3-шарнірнымі аркамі пралётам 49 м. Прамавугольны ў плане (126×49 м) будынак з прыбудаваным аднапавярховым блокам адм. і дапаможных памяшканняў.