ШАПАВА́ЛАЎ Іван Еўдакімавіч (26.1.1907, с. Бежаўка Бурынскага р-на Сумскай вобл., Украіна — 26.6.1941),
бел. пісьменнік. Скончыў камвну ў Мінску (1933). З 1923 у Чырв. Арміі; у 1925—39 служыў на Беларусі ў пагранвойсках. З 1940 працаваў у час. «Пограничник». У пачатку Вял. Айч. вайны быў у камандзіроўцы ў пагранвойсках Беларусі, загінуў пры бамбардзіроўцы каля г. Барысаў (Мінская вобл.). Друкаваўся з канца 1920-х г. Пісаў на рус. мове. У аповесці «Бальшавікі граніцы» (1936), зб-ках вершаў «Таварыш» (1932), «Дзяржынцы» (1934), «...Час набліжаецца...» (1937), паэме-аповесці «Ян Рэндзя» (1932) і інш. жыццё пагранічнікаў. Аўтар лібрэта оперы «Пагранічнікі» (муз. А.Туранкова). «Песню пагранічнікаў» на словы Ш. напісаў С.Палонскі.
Тв.:
Ненадуманные рассказы. Мн., 1939.
І.Э.Багдановіч.
т. 17, с. 371
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)