ЧУМАКО́Ў Аляксандр Мікітавіч (н. 14.3.1948, Мінск),

бел. фізік. Канд. фіз.-матэм. н. (1981). Скончыў БДУ (1971). З 1971 у Ін-це фізікі, з 1992 у Ін-це малекулярнай і атамнай фізікі Нац. АН Беларусі. Навук. працы па ўзаемадзеянні лазернага выпрамянення з рэчывам, дыягностыцы плазмы, радыяцыйнай плазмадынаміцы. Устанавіў эразійную прыроду ініцыіравання імпульсных прыпаверхневых аптычных разрадаў у газах, прапанаваў эфектыўныя спосабы генерацыі лазернай эразійнай плазмы. Дзярж. прэмія Беларусі 1992.

Тв.:

Спектроскопические исследования импульсных лазерных приповерхностных плазменных образований и волн поглощения (разам з Л.​Я.​Мінько, А.​А.​Бакеевым) // Журн. прикладной спектроскопии. 1989. Т. 51, № 3;

Многоимпульсный приповерхностный оптический разряд как эффективный источник эрозионной плазмы (разам з М.​А.​Босакам) // Pubi. Astron. Obs. Belgrade, 1998. № 61.

т. 17, с. 289

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)