Аса́да1 ’рама, аснова акна, воза, сельскагаспадарчых прылад; драўляная частка сякеры’, ’паліца каля акна’, матэрыял для рам’ (Янк. II). Укр. осада ’ложа ў ружжа’, ’аснова воза’, ’частка (аснова) млына’. Аддзеяслоўны назоўнік ад слова асадзіць ’змясціць нешта на месца’ (параўн. рус. у Даля асаживать токарные колодочки ’стаўляць іх у калодкі, ручкі’).

Аса́да2 ’аблога’, стар. ’сядзіба, пасяленне, умацаванае месца’ (Нас., Гарб.), дыял. насаджэнні вакол сядзібы, саду’ (Янк. II). Рус. осада (ваен.), укр. асада ’сядзіба’, ст.-рус. осада ’аблога; абарона ўмацаванага месца, пасяленне’. Польск. osada ’пасяленне, сядзіба, асада, калонія, група людзей’, чэш. osada ’пасяленне, калонія, група людзей’, славац. osada ’пасяленне, калонія’, в.-луж. wosada ’абшчына, калонія’. Паўночнаславянскае бязафікснае ўтварэнне ад дзеяслова асаджвацца ’сяліцца’, адкуль развіццё іншых значэнняў, у тым ліку ваеннага.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пучо́к1 ’лытка’ (ЛА, 3). Ад пук ’выступ’, параўн. спалучэнне пучок лыткі ’мяккая частка лыткі’ (там жа).

Пучо́к2 ’верацяно пражы’ (шчуч., Сл. ПЗБ). Да пук ’пукатасць, выпукласць’, што характарызуе знешні выгляд напрадзенага.

Пучо́к3 ’сноп сцяблоў (ільну, канапель і інш.); мера канопляў’ (Яшк. Мясц.; Сл. ПЗБ), сюды ж пучкі́ ’паплаўкі, зробленыя з бізунніку і прыстасаваныя для плавання на іх’ (Янк. 1). Памянш. да пук ’вязка, сноп’.

Пучо́к4драўляная або металічная падстаўка ў падсядзёлку’ (Касп.; рагач., Сл. ПЗБ), пучкі́ ’падсядзёлак’ (Янк. 1). Да пук ’выступ’.

Пучо́к5: шляхтичей крестьяне зовуть пучками, если они живут на одзиночцы (віц., Шн. 3), параўн. пучо́к ’заможны селянін’ (Мат. Смал.). Да пук (гл.), паралельнае да рус. дыял. пу́чка ’поўны, тоўсты чалавек’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ры́дзель, рыдзіль, рыдзяльдраўляная лапата, акутая металам’ (слонім, віл., шуміл., брасл., докш., Сл. ПЗБ; вілейск., маладз., шчуч., ЛА, 2), ’здаровы, крэпкі чалавек’ (віл., брасл., Сл. ПЗБ), ры́даль, ры́дзель ’рыдлёўка’ (Сцяшк.; маладз., Янк. Мат.; Цых., ТС; маст., ЛА 2; Выг.), ры́дель, ры́дэль ’рыдлёўка’ (Сл. Брэс.; бяроз., кобр., ЛА 2), рыдзе́ль ’рыдлёўка (акц.)’, ры́длі ’рыдлёўка’ (ашм., ЛА 2), ст.-бел. рыдель: рыдель купили до резаня дерну (1685), рыдль ’жалезная лапата’ (1507). Запазычана са ст.-польск. rydl, rydel ’лапата’ (Булыка, Запаз., 290), якое ў сваю чаргу лічыцца ўтварэннем ад рыць (польск. ryć) ’капаць’ (Брукнер, 471). Што да значэння ’здаровы, крэпкі чалавек’, то тут адбылася метафарызацыя на аснове пераносу назвы прадмета на чалавека паводле пэўнай унутранай уласцівасці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сталю́га ‘прыстасаванне для распілоўкі бярвёнаў на дошкі; высокія козлы’, ‘сталярны варштат’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр., Касп., Бяльк., Сцяшк., Жд. 3, Сл. ПЗБ, Некр., Ян., Выг., Бір. Дзярж., Сцяцко Сл.), ‘мальберт’ (Гарэц.), ‘бандарскі станок, на якім апрацоўваюць стругам абручы, клёпкі’ (Янк. 1, Гарэц.; рагач., Арх. ГУ), столю́га, штолю́га ‘станок для апрацоўкі клёпак’ (ТС), сталю́жкі ‘козлы’ (Скарбы), сталю́гі ‘падмосткі пад стог’ (талач., ДАБМ, камент., 877). З польск. staluga, sztalugaдраўляная падстаўка, штатыў, козлы і пад.’, што з ням. Stellage ‘рыштаванні; стэлаж’ з прыстасаваннем суфікса па тыпу żegluga ‘суднаходства’ (Брукнер, 512–513). Гл. Кюнэ, Poln., 99; Нававейскі, Zapożyczenia, 105, 171. Ст.-бел. сталюга, столюга (XVII ст.) з ст.-польск. staluga (Булыка, Лекс. запазыч., 193).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Суляя́ ’бутля’ (Гарэц.), сулі́я ’вялікая бутэлька’ (Бяльк.), суле́я, суле́йка ’лейка’ (Ласт.), суле́йка ’бутэлька, паўштоф, плоская бутля’ (віц., Шн.; Нік., Оч.). Параўн. укр. сулія́, рус. сулея́ ’тс’. Этымалагізавалася на аснове прасл. *liti (гл. ліць) як *sǫlěja (Фасмер, 3, 800; Трубачоў, Ремесл. терм., 258), чым, відаць, тлумачыцца і форма суле́я (аўтарскі наватвор Ластоўскага?). Параўноўваюць таксама са ст.-польск. sulnica ’бутэлька, пляшка’, польск. дыял. sulak ’гаршчок’, sulnik ’прымітыўная пасудзіна (звычайна з дрэва)’, славен. дыял. sȗlj ’ражка’, ’драўляная пасудзіна (для салёнага мяса, тварагу)’, якія Сной (гл. Бязлай, 3, 341) разам з чэш. дыял. šulek ’скрынка, каробка’ параўноўвае з літ. šùlė ’пасудзіна’, першапачаткова, відаць, зробленая з дрэва, што дае падставы звязаць гэтыя словы з шула (гл.). Няпэўна, параўн. суляк, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сцяна́, -ы́, мн. сце́ны і (з ліч. 2, 3, 4) сцяны́, сцен, ж.

1. Вертыкальная частка будынка, памяшкання.

Цагляная с.

Драўляная с.

2. Высокая агароджа.

Гарадская с.

3. чаго або якая. Стромая бакавая паверхня чаго-н.

С. акопа.

4. адз., перан., чаго. Суцэльная маса чаго-н., якая ўтварае перашкоду, заслону для чаго-н.

С. з церняў.

С. дажджу.

Ілбом сцяны не праб’еш (разм.) — пра марныя спробы дасягнуць чаго-н.

І сцены вушы маюць (разм.) — папярэджанне аб асцярожнасці, бо могуць падслухаць.

Лезці на сцяну (разм., неадабр.) — моцна раздражняцца.

Свае сцены (разм.) — пра свой дом.

Ставіць да сцяны каго (разм.) — расстрэльваць.

Сцяна да сцяны (разм.) — у непасрэднай блізкасці, па суседстве (жыць, знаходзіцца і пад.).

Як за каменнай сцяной (разм.) — пад надзейнай аховай (жыць, адчуваць сябе).

Як у сцяну гарохам каму што (разм., неадабр.) — не рэагуе, не звяртае ўвагі на сказанае.

|| памянш. сце́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

|| прым. сце́нны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.) і сценавы́, -а́я, -о́е (да 1 і 2 знач.).

Сценная ніша.

Сценавыя блокі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ласт1 ’хвост у бабра’ (Інстр. 2), рус. арханг. ласт ’невялікая драўляная лапатка, якой бяруць цеста з дзежкі’. Да прасл. lapstъ, якое з’яўляецца роднасным да лат. lâpsla ’лапата’, lãpa ’лапа’, літ. lópa ’тс’ (Фасмер, 2, 462–463). Сучаснае літаратурнае ласт ’відазмененая канечнасць некаторых водных жывёл і птушак’ (ТСБМ) — з рус. ласт ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 72) таксама, як і ласты ’прыстасаванне ў выглядзе вясла для палягчэння плавання пад вадой’ (ТСБМ).

Ласт2 ’застаронак’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. ласт ’дранка, рэйкі, якімі прашываюць пазы ў лодках, суднах’, лост ’тс’, лостить ’абшалёўваць корпус судна, лодкі’. З фін., алан. lasta ’дранка, планка’ (Фасмер, 2, 463). Параўн. таксама вепс. лаst ’расколатае палена для лучыны’, лastęńik ’палукаш у простыя сані’, і рус. ла́сти ’памост з бярвення для праезду, праходу праз балота, гаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ку́бел ’дзежка з вушкамі’ (ТСБМ, Нас., Касп., Шат., Др.-Падб., Жыв. сл., Нік. Очерки, П. С., Сцяц. Нар., Бяльк., Сержп. Пр., Доўн.-Зап. ПП, Грыг., Маш., Гарэц., Сцяшк., Мат. АС, Кліх, Янк. Мат., Жд. 3, Яруш., Шатал., Янк., Сл. паўн.-зах., Мядзв.). Ст.-бел. кубелъ (з 1533 г.) (< польск. kubeł < с.-в.-ням. kübel) (Булыка, Запазыч., 180). Укр. кубел ’від крытага вулея’, кубло ’пасудзіна з дрэва’, рус. кубел ’кадзь’, польск. kubeł ’пасудзіна, вядро’. Лічыцца спрадвечным словам, якое паходзіць ад kubъ (гл. куб2, кубак) і суфікса ‑ьlъ (Бернекер, 636; Слаўскі, 3, 297). Але больш верагоднай здаецца версія аб запазычанні праз польск. kubeł з с.-в.-ням. kübelдраўляная пасудзіна, вядро’ (Брукнер, 279; Машынскі, JP, 35, 114–115), не выключана, што форма куб — вынік зваротнага словаўтварэння ад кубел.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ры́нка ’патэльня на ножках з доўгай ручкай’ (Сл. Брэс.; ваўк., гарад., Сл. ПЗБ; Сцяшк.), ’драўляная міска’ (раг., Сл. ПЗБ; рэч., Нар. сл.; светл., рагач., рэч., б.-каш., ЛА 5), ’гліняная міска’ (Бяльк., Нар. Гом.; жлоб., б.-каш., чач., ветк., добр., рэч., маз., петр., гом., Сл. ПЗБ), ’звязка дроў’ (Шпіл.), руск. дыял. ры́нка ’гаршчок для кветак’, ’гліняная міска’, укр. ри́нка. З польск. rynka ’тыгель’, ’нізкая каструлька (раней гліняная)’, якое, як і пол. rondel ’каструля’ (> бел. дыял. рандэлек), са ст.-в.-ням. rîna, с.-в.-ням. rîne, reindel, rindel, reinel ’трохногі гліняны гаршчок’, ’тыгель’, ’міска для малака’, ням. Reindel (Фасмер, 3, 529; Брукнер, 472; Трубачоў, Ремесл. терм., 297). З іншага боку можа быць звязана з ням. Ring, параўн. славен. rȋnka ’пярсцёнак’ (Сной у Безлай, 3, 181).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

грыф 1, ‑а, м.

1. У антычнай міфалогіі — крылатае страшыдла з тулавам ільва і галавой арла або льва.

2. Вялікая драпежная птушка, якая гнездзіцца на скалах, абрывах, адзіночных дрэвах і жывіцца падлай.

[Грэч. gryps.]

грыф 2, ‑а, м.

1. Доўгая драўляная пласцінка на шыйцы музычных інструментаў, да якой у час ігры прыціскаюць струны. Гітара была добрая, з прыгожымі малюнкамі на версе, з вялікім чырвоным бантам на канцы грыфа. Васілёнак.

2. Стальны прут атлетычнай штангі, на які надзяваюцца шары, дыскі.

[Ням. Griff.]

грыф 3, ‑а, м.

1. Штэмпель з узорам чыйго‑н. афіцыйнага подпісу, а таксама адбітак з гэтага штэмпеля. Бланк з грыфам установы. □ Светла-жоўтыя, горда аздобленыя двухмоўным грыфам паўпрэдства СССР пакеты прыходзяць на лагерную пошту амаль штодня. Брыль.

2. Надпіс на дакуменце, выданні, які вызначае правілы карыстання імі. Апублікаваць брашуру пад грыфам: «На правах рукапісу». □ Палкоўнік запісаў.. [лічбы] на бланку з грыфам «Сакрэтна», затым утаропіўся ў іх вачамі і задумаўся. Дудо.

[Ад фр. griffe — кляймо, штэмпель.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)