Пу́йка неадабр. ’пра малога непаслухмянага хлопца’, ’недаразвіты хлопец, дурань’ (брасл., міёр., Праблемы фінал., 92). Непакупны (там жа) выводзіць з лат. риіка ’хлопчык’; гл. таксама Непакупны, Мовознавство, 1969, 3, 24; Лаўчутэ, Балтизмы, 71, дзе звяртаецца увага на запазычанне латышскага слова з эст. poeg (Фрэнкель, 661). Здзіўляе фармальнае і семантычнае падабенства да балг. пу́йка ’індычка’ і ’дурны чалавек’, ’зварот да прыяцеля’, серб.-харв. пгцка ’тс’, апошнія выводзяцца з рум. pulu (< лац. pullus ’маладзей’, мяркуемая праформа *pullius), гл. БЕР, 5, 846.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рунь ’усходы, пасевы азімых культур’ (ТСБМ), рус. рунь ’усходы азімых восенню’, харв. run ’пасевы’ (njiva pod runom), польск. ruń ’рунь, усходы, збожжа’, якія лічацца другаснымі ад *runo (гл. руно 2). Параўн. пераноснае значэнне польскага runo ’сукупнасць невялікіх кустоў, траў, зёлак, што пакрываюць глебу ў лесе’. (Борысь, 527–528; Скок, 3, 171). Іншыя версіі: сувязь з польск. runąć ’упасці, грымнуцца’ (Фасмер, 3, 518), гл. ру́нуцца; Мартынаў (Бел. лекс., 101) выводзіць з *rudnь у супастаўленні з літ. ruduõ ’восень’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трысце́нь ‘вялікая ручайка пражы ў дзве або ў тры ніткі’ (арш., Бяльк.), ‘клубок нітак’ (віц., круп., Трух.). Утворана ад трысці́ць (гл.) пад уплывам лексемы прасце́нь 1 ‘мера палатна ў даўжыню’ (гл.), якое з пра- < літ. priẽ ‘каля, ля, побач з, пад’ і сцень < сцяна́ (гл.). Відаць, не можа разглядацца асобна ад прасце́нь ‘адно верацяно’, ‘верацяно, зматанае з двух верацёнаў’, што звязана з тэхналогіяй снавання на сценах хаты. Параўн. про́сцень ‘тс’, якое Трубачоў (Ремесл. терм., 101) выводзіць ад просты, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Туск ‘выпат, пот’ (пін., Нар. лекс.), ‘пот, вільгаць’: гарачка, аж туск з его іде (Альп.). Няясна. Найбольш блізкім фармальна і семантычна з’яўляецца серб.-харв. ту̀ска ‘вытапкі, выжаркі’, якое Скок (3, 507) выводзіць з trȕska ‘шлак, нагар’, параўн. таксама рус. бранск. туска́ ‘невялікая, малая колькасць’ (СРНГ). Далёкія семантычна рус. дыял. туск ‘змрок, бяльмо’ < прасл. *tǫskъ (Страхаў, Palaeoslavica, 22, 1, 224), ту́ски ‘вочы’, як здаецца, з’яўляюцца выпадковымі супадзеннямі. Гл. таксама рус. туск ‘туман, цемната’, гл. Фасмер, 4, 126 (з няпэўнай этымалогіяй).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бі́рка. Рус. би́рка, укр. би́рка ’тс’. Этымалогія слова не вельмі ясная. Выводзяць з ст.-рус. биръ ’подаць, налог’ (Праабражэнскі, 1, 26; Бернекер, 57). Іншыя думаюць пра запазычанне з дац., нарв. birk ’бяроза’ (Зяленін, ZfslPh, 2, 207 і інш.). Корш (AfslPh, 9, 491) і Міклашыч (Türk. El. Nachtr., 1, 15) лічылі запазычаннем з цюрк. bir ’адзін’ і iki ’два’. Параўн. ст.-бел. бирка ’бірка, жэрабя’ (XVII ст.), якое Булыка (Запазыч.) выводзіць з ст.-польск. birka. Сюды адносіцца і бірка ’палачка, ужытак замест гузіка’ (Юрч.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Люцэрна ’травяністая кармавая расліна, Medicago falcata L.’ (Кіс., ТСБМ, Бяльк., Сцяшк.). Запазычана з польск. lucerna ’тс’, якое з ням. Luzerne < франц. luzerne ’тс’ < лац. lucerna ’лямпа, ліхтар’ < lūcēre ’свяціць, быць ясным’. Матывацыя наймення не зусім ясная. Слаўскі (4, 362) мяркуе, што насенне яе адрозніваецца жоўтай бліскучай паверхняй, а жоўтыя кветкі выглядаюць яскрава; на пач. XVII ст. была польск. калька kaganiec ’тс’ (Гэтак жа БЕР, 3, 585). Махэк (Jména, 121) выводзіць назву расліны з назвы швейцарскага горада Luzern, параўн. харв. назву люцэрны švajcarska djetelina.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́трашчыць (вочы) ’вылупіць’ (БРС, Шат.). Мяркуючы па ізаляванасці слова ў бел., можна лічыць запазычаннем з польск. wytrzeszyć (oczy) ’тс’; параўн. яшчэ чэш. vytřeštiti (oči), славац. vytrieštať ’тс’. Пэўнай этымалогіі гэтых слоў няма. Брукнер (579) звязвае з trěsk‑, але гэта не дакладна. Фасмер (4, 23) адхіляе і роднасць з рус. вытаращить, таращить (глаза). Іначай Махэк₂ (657), як і рус., і заходнеслав. словы выводзіць ад і.-е. ster‑ ’быць нерухомым’ (*ster‑skati) і параўноўвае з літ. (pa)stérti ’ўтаропіцца’, ням. stieren і starren ’тс’. Няпэўна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гада́ць ’гаварыць, расказваць’ (Нас.), га́даць ’пляткарыць’ (КЭС). Рус. дыял. (смал.) гада́ть ’гаварыць’, укр. дыял. (лем.) гада́ти ’гаварыць, размаўляць’ (гл. Рудніцкі, 522, 781). Запазычанне з польск. gadać ’тс’ (а гэта да прасл. *gadati, гл. Слаўскі, 247–248). Толькі ў польск. мове, калі не лічыць славен. дыял. gadati ’балбатаць, плявузгае’, слав. *gadati атрымала значэнне ’размаўляць, гаварыць’ (з XV ст.). Можна ставіць пытанне: ці бел. гада́ны ’гавораны, казаны’ (Нас.), якое Насовіч (там жа) выводзіць ад гада́ць, не адлюстроўвае непасрэдна польск. gadany (ад gadać)?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гаспада́р ’гаспадар, уладальнік, уласнік’ (БРС, Нас., Касп., Шат., Бяльк., Сцяшк., МГ, Сл. паўн.-зах.). Слова прасл. паходжання; параўн. ст.-рус. господарь, укр. господа́рь, господа́р, польск. gospodarz, чэш. hospodář, балг. господа́р, серб.-харв. госпо̀дар, прасл. *gospodarь (агляд форм у Трубачова, Эт. сл., 7, 59). Трубачоў (раней Ваян, Gram. comp., IV, 317) выводзіць *gospodarь ад *gospoda ’дом, гаспадарства і г. д.’ (па паходжанню зборны назоўнік ад *gospodь; гл. Трубачоў, там жа, 58–62). Параўн. яшчэ Фасмер, 1, 446; Слаўскі, 1, 324–325.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Арама́т. Рус., укр. арома́т. Ст.-бел. ароматъ, ароматы (у друк. кн. XVII ст., Гіст. мовы, 1, 298), ст.-рус. ароматъ з ст.-слав. (толькі мн. л.!), ароматы < грэч. ἄρωμα, мн. л. ἀρώματα, родны скл. мн. л. ἀρωμάτων. Стараславянская форма адлюстроўвае грэч. мн. л. Паколькі ўжо ў Лексісе Зізанія арома́ты, націск, магчыма, выводзіць з грэч. ускосных форм, а не з франц. Параўн. Шанскі, 1, А, 146. Аб грэчаскай крыніцы бел. арамат гл. Булахаў, Курс суч., 163; Юргелевіч, Курс, 127; Гіст. лекс., 122.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)