СКІ́ФІЯ,

назва Паўн. Прычарнамор’я ў 7—2 ст. да н.э. ў творах ант. аўтараў. Тэр. С. займала стэпы паміж вусцямі Дуная і Дона — раёны Паўн. Прычарнамор’я і стэпавы Крым. Была заселена ўласна скіфскімі (гл. Скіфы) і няскіфскімі плямёнамі, блізкімі скіфам па культуры, ладзе жыцця і палітычна залежнымі ад іх. У 5—4 ст. да н.э. — 3 ст. н.э. існавала Скіфская дзяржава на чале з царом. Стараж.-грэч. гісторык Герадот уяўляў С. як квадрат з бакамі працягласцю ў 20 дзён дарогі. Пасля заняцця С. сарматамі Паўн. Прычарнамор’е стала наз. Сарматыяй.

А.​Г.​Зельскі.

т. 14, с. 457

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Бубэ́нчыкі ’расліна гарлачык жоўты, Nuphar luteum Sm.’ (Бейл.), рус. бубе́нчики ’тс’. Ад бубе́нчик (памяншальнае ад бу́бен, гл.). Назва дадзена расліне па форме кветак. Параўн. яе іншыя назвы: бел. ба́нька, булдоўка, глечыкі, кушынкі, гарлачыкі, жбанкі, рус. кубы́шка, укр. гле́чики, куби́шка, кувши́нчик, збанок. Параўн. Мяркулава, Очерки, 32–33.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Галкі́пер ’варатар’ (БРС). Рус. голки́пер, укр. голкі́пер. Бел. і ўкр. словы ўзяты з рус. мовы. У рус. мову гэта назва трапіла з англ. (англ. goalkeeper ’тс’: goal ’вароты; гол’, keep ’трымаць’, keeper ’стораж’) дзесьці ў канцы XIX — пачатку XX ст. Гл. Шанскі, 1, Г, 117–118.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гама́к (БРС). Рус. гама́к, укр. гама́к. Бел. і ўкр. словы ўзяты, як відаць, з рус. мовы. Там гэта запазычанне з франц. hamac (дзесьці ў другой палавіне XVIII ст.) < ісп. (назва ўзята ад туземцаў в‑ва Гаіці). Гл. Фасмер, 1, 391; Слаўскі, 1, 399; Шанскі, 1, Г, 23.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гіяцы́нт ’назва кветкі гіяцынт’. Ст.-бел. гияцынтъ, гиацинтъ ’тс’; запазычанне праз польск. hiacynt з лац. hyacinthus (а гэта з грэч.). Гл. Булыка, Запазыч., 83. Але для сучаснага бел. гіяцы́нт можна лічыць крыніцай і рус. гиаци́нт (аб якім меркаванні ў Фасмера, 1, 404; падрабязна Шанскі, 1, Г, 65).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

До ’назва ноты’ (БРС). Рус. до, укр. до. Запазычанне з італ. do (можа, праз франц. мову). Гэта сістэма нотнага запісу паходзіць ад італьянца Гвіда Арэцца (Guido Arezzo, XI ст.); спачатку нота do называлася ut (гл. Meyers Neues Lexikon, 2. Aufl., Bd. 12. Leipzig, 1975, с. 598a).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бадзі́ла ’рог каровы; той, хто бадаецца’ (Касп.). Беларускае ўтварэнне суфіксам *‑(i)dlo (што служыў для ўтварэння nom. instrumenti ў слав. мовах) ад дзеяслова бада́ць, басці́ (праўда, трэба было б чакаць *бадала < *boda‑dlo). Магчыма, такога ж паходжання і балг. боди́ло ’назва расліны’ (калі не з *bodylь).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аддратва́ць ’крэпка пабіць (кнутом)’ (Шат.). Магчыма, ад дратва ’прасмалены канат’, але гэта вельмі прафесійная назва. Калі лічыць, што ад‑дратаваць паходзіць ад першаснага драць, марфалогію дзеяслова цяжка вытлумачыць, не прыняўшы версіі аб кантамінацыйным паходжанні слова на аснове тратаваць (< польск. tratować) і драць (Міхневіч, БЛ, 1973, 3, 60).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сыса́к ’цяля, якое яшчэ ссе цыцку’ (Сцяшк. Сл.; беласт., Сл. ПЗБ). Вытворнае ад сысаць, ссаць. Няясныя адносіны да польск. дыял. sisiak ’конік (у дзіцячай мове)’, каш. sisk ’малады конік, жарабя (пяшчотная назва)’, якія Борысь (SEK, 3, 272) узводзіць да падзыўных слоў si! ​sis!, параўн. сі́-і-і.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трысця́нка ‘шматгадовая травяністая расліна сямейства злакавых, Scolochloa Link.’ (ТСБМ, Кіс.), народная назва тро́скі (там жа). Варыянт з гістарычным чаргаваннем о́/ы, якое, аднак, непаслядоўна праводзілася (Векслер, Гіст., 217), гл. трасця́нка, параўн. рус. тростя́нка ‘тс’, якое да трость ‘чарот’ з-за знешняга падабенства, параўн. троска 3 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)