КУЛО́Н ((Coulomb) Шарль Агюстэн) (14.6.1736, г. Ангулем, Францыя — 23.8.1806),
французскі інжынер і фізік, адзін з заснавальнікаў электрастатыкі і магнітастатыкі. Чл. Парыжскай АН (1803). Скончыў школу ваен. інжынераў (1761). Навук. працы па электрычнасці, магнетызме і дастасавальнай механіцы. Сфармуляваў законы сухога трэння (1781). Даследаваў дэфармацыю кручэння ніцей, устанавіў законы пругкага кручэння. Вынайшаў (1784) круцільныя вагі, з дапамогай якіх устанавіў у 1785 асн. законы электрастатыкі (Кулона закон), пашырыў яго на ўзаемадзеянне засяроджаных магнітных полюсаў і сканструяваў магнітометр (1785—88). Яго імем названа адзінка эл. зараду кулон.
Літ.:
Голин Г.М., Филонович С.Р. Классики физической науки (с древнейших времен до начала XX в.). М., 1989. С. 242—252.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́ПЕР ((Cooper) Леон Нейл) (н. 28.2.1930, г. Нью-Йорк, ЗША),
амерыканскі фізік-тэарэтык. Чл.Нац.АН ЗША (1975). Скончыў Калумбійскі ун-т (1951). З 1958 ва ун-це Браўна ў г. Провідэнс (з 1962 праф.), дырэктар Ін-та мозга і нейронных сістэм гэтага ун-та. Навук. працы па фізіцы цвёрдага цела, звышправоднасці, нейронных сетках, біял. асновах памяці і навучання. У 1956 адкрыў з’яву ўтварэння электронных пар у металах (Купера эфект). У 1957 разам з Дж.Бардзіным і Дж.Р.Шрыферам стварыў мікраскапічную тэорыю звышправоднасці (тэорыя Бардзіна—Купера—Шрыфера). Нобелеўская прэмія 1972.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАМА́КА (Віктар Мацвеевіч) (н. 19.5. 1940, г.п. Алеўск Жытомірскай вобл., Украіна),
бел.фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1990), праф. (1992). Скончыў БДУ (1962), дзе і працуе. Навук. працы па фізіцы і тэхніцы паўправаднікоў, мікраэлектроніцы, прыладабудаванні. Даследаваў механізмы радыяцыйнага пашкоджання паўправадніковых матэрыялаў і прылад. Выявіў вагальныя рэакцыі перабудовы і фазавыя пераходы 2-га роду цвёрдых раствораў структурных дэфектаў у матрыцы паўправадніка.
Тв.:
Колебательная реакция перестройки дефектов в кремнии (разам з П.В. Кучынскім, Л.М. Шахлевіч) // Письма в Журн. эксперимент. и теорет. физики. 1987. Т. 45, вып. 7;
Радиационные эффекты в приборах и интегральных схемах на арсениде галлия. Мн., 1992 (разам з Я.Р. Аствацатур’янам, Дз.В.Громавым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́ФЛІН ((Laughlin) Роберт Бэтс) (н. 1.11.1950, г. Вісейлія, ЗША),
амерыканскі фізік. Чл.Амер. акадэміі навук і мастацтваў (1990), Нац.АН ЗША (1994). Скончыў Каліфарнійскі ун-т (1972). З 1982 у Ліверморскай нац. лабараторыі імя Лоўрэнса, адначасова з 1985 у Стэнфардскім ун-це (з 1989 праф.). Навук. працы па тэорыі квантавага эфекту Хола, тэорыі квантавых вадкасцей, высокатэмпературнай звышправоднасці. Прапанаваў тлумачэнне (1983) эксперыментальна адкрытага ў 1982 Р.Штормерам і Д.Цуем дробавага квантавага эфекту Хола, заснаванае на пераносе эл. зараду квазічасціцамі з дробавым (1/3 ад зараду электрона) эл. зарадам, які эксперыментальна зарэгістраваны (1997). Нобелеўская прэмія 1998 (разам з Г.Штормерам і Д.Цуем).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́БЕДЗЕЎ (Пётр Мікалаевіч) (8.3.1866, Масква — 14.3.1912),
расійскі фізік-эксперыментатар, стваральнік навук.фіз. школы ў Расіі. Скончыў Страсбургскі ун-т (1891). У 1892—1911 у Маскоўскім ун-це (з 1900 праф.). Навук. працы па эксперым. абгрунтаванні эл.-магн. тэорыі святла. Першым атрымаў міліметровыя эл.-магн. хвалі (1895) і даследаваў іх уласцівасці. Выявіў ціск святла на цвёрдыя целы (1899) і газы (1907) і правёў адпаведныя вымярэнні. Выканаў арыгінальныя эксперыменты па магнетызме вярчальных цел, выказаў гіпотэзу аб паходжанні каметных хвастоў. Яго імем названы Фіз.ін-тРас.АН.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕНЦ Эміль Хрысціянавіч [24.2.1804, г. Дэрпт (цяпер Тарту), Эстонія — 10.2.1865], расійскі фізік і электратэхнік. Акад. Пецярбургскай АН (1830). Вучыўся ў Дэрпцкім ун-це. З 1836 у Пецярбургскім ун-це (з 1863 рэктар). Навук. працы па электрычнасці і магнетызме. Устанавіў правіла вызначэння напрамку індукцыйнага току (гл.Ленца правіла), эксперыментальна абгрунтаваў Джоўля—Ленца закон (1842). Распрацаваў метады разліку электрамагнітаў (разам з Б.Якобі), адкрыў абарачальнасць эл. машын. У час кругасветнага падарожжа (1823—26) выканаў шэраг геафіз. даследаванняў. Адным з першых прапанаваў метад бараметрычнага нівеліравання. Аўтар падручніка па элементарнай фізіцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́ФШЫЦ (Яўген Міхайлавіч) (21.2.1915, г. Харкаў, Украіна — 29.10.1985),
украінскі і расійскі фізік-тэарэтык. Акад.АНСССР (1979, чл.-кар. 1966). Брат І.М.Ліфшыца. Скончыў Харкаўскі політэхн.ін-т (1933). З 1933 у Харкаўскім фіз.-тэхн. ін-це АН Украіны, з 1939 у Ін-це фіз. праблем АНСССР. Навук. працы па тэорыі магнетызму, ядз. фізіцы, тэорыі фазавых пераходаў, гравітацыі і касмалогіі. Пабудаваў тэорыю даменаў у ферамагнетыках (1935; разам з Л.Д.Ландау). Зрабіў значны ўклад у тэорыю фазавых пераходаў II роду, прапанаваў тэорыю няўстойлівасцей у Сусвеце, які расшыраецца. Аўтар шматтомнага выдання «Тэарэтычная фізіка» (разам з Ландау). Ленінская прэмія 1962. Дзярж. прэмія СССР 1954.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛО́ЙКА (Валерый Аляксандравіч) (н. 8.6. 1946, в. Саўцавічы Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел.фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1991). Скончыў Горкаўскі ун-т (г. Ніжні Ноўгарад, 1968). З 1968 у Ін-це фізікі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па фіз. оптыцы, оптыцы рассейвальных асяроддзяў. Развіў тэорыю фарміравання аптычнага відарыса ў фатагр. галагена-сярэбраных слаях; паказаў магчымасць гашэння кагерэнтнай складальнай для монаслаёў часцінак дысперснага рэчыва, прапанаваў метад кіравання аптычным выпрамяненнем у капсуляваных вадкіх крышталях.
Тв.:
Оптика фотографического слоя. Мн., 1983 (разам з А.П.Івановым);
Распространение света в плотноупакованных дисперсных средах. Мн., 1988 (разам з А.П.Івановым, У.П.Дзікам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРКО́НІ ((Marconi) Гульельма) (25.4. 1874, г. Балоння, Італія — 20.7.19 37),
італьянскі фізік, інжынер і прадпрымальнік. Чл. Акадэміі дэі Лінчэі (1912), з 1930 яе прэзідэнт. З 1894 у Італіі, а потым у Англіі праводзіў доследы па практычным выкарыстанні эл.-магн. хваль. У 1896 падаў заяўку, у 1897 атрымаў патэнт на вынаходства спосабу бяздротавага тэлеграфавання (прынцып дзеяння сістэмы электрасувязі і схема радыёпрыёмніка М. былі тоеснымі тым, што 7.5.1895 прадэманстраваў А.С.Папоў, апублікаваныя ў жніўні 1895 і студзені 1896). У 1897 М. арганізаваў акц.т-ва і дасягнуў шырокага выкарыстання новага спосабу сувязі. У 1901 устанавіў радыёсувязь праз Атлантычны акіян. Нобелеўская прэмія 1909 (разам з ням. фізікам К.Браўнам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРО́З (Леў Рыгоравіч) (н. 26.1.1933, Мінск),
бел.фізік-тэарэтык. Канд.фіз.-матэм.н. (1961). Скончыў БДУ (1955). З 1955 у Ін-це фізікі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па квантавай электрадынаміцы нуклонаў і класічнай тэорыі поля. Распрацаваў новы падыход да апісання палярызавальнасці элементарных часціц і ўвёў паняцце гірацыі. Адзін з ініцыятараў правядзення даследаванняў па эксперым. фізіцы высокіх энергій на Беларусі. Дзярж. прэмія Беларусі 1988.
Тв.:
Введение в теорию классических полей. Мн., 1968 (разам з А.А.Богушам);
Поляризуемость и гирация элементарных частиц (разам з М.В.Максіменкам) // Вопр. атомной науки и техники. Сер. Общая и ядерная физика. 1979. Вып. 4 (10).