ФЕДАРУ́К Рыгор Рыгоравіч (н. 22.3.1952, в. Слаўнае Кобрынскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. фізік. Д-р фіз.-матэм. н. (2001). Скончыў БДУ (1974).
З 1974 у НДІ прыкладных фіз. праблем БДУ. З 2002 у Шчэцінскім ун-це (Польшча). Навук. працы па вывучэнні дынамікі квантавых сістэм у кандэнсаваных асяроддзях метадамі электроннага і ядз. парамагнітных рэзанансаў. Распрацаваў метады неразбуральнай дыягностыкі кандэнсаваных асяроддзяў на аснове нестацыянарнай ЭПР-спектраскапіі.
Тв.:
Нестационарные когерентные явления в парамагнитных спиновых системах. Мн., 2001 (разам з У.С.Кузьміным);
Нестационарная нутационная ЭПР-спектроскопия конденсированных сред // Журн. прикладной спектроскопии. 2002. Т. 69, №2.
т. 16, с. 343
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)