Заса́да ’скрытае месца; спосаб, людзі, што выкарыстоўваюцца для нечаканага нападу’. Рус., укр.заса́да ’тс’, польск.zasada ’аснова, прынцып’, в.-луж.zasada ’аснова’, ’усаджванне за кімсьці, чымсьці’, чэш., славац.zásada ’аснова, прынцып’, ’пастка’, серб.-харв.за̑сада ’прынцып’, балг.заса̀да ’засада’. Ст.-рус.засада ’атрад войска для абароны ці нападу’ (XVI ст.). Бязафіксны назоўнік з тэматычным ‑а ад дзеяслова zasěsti (< za‑sěd‑ti, гл. сядзець) і чаргаваннем галоснага з далейшай спецыялізацыяй значэння: ’месца і людзі, што сядзяць у гэтым месцы для нечаканага нападу’ > ’спосаб такога нападу’. Лядзяева, Вестник МГУ, 1959, 4, 171; Шанскі, 2, З, 61.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Се́сла ‘матня ў штаноў’ (Бяльк.), ‘верхняя задняя частка штаноў’ (Янк. 2), ‘трохвугольная ўстаўка, клін (у штанах)’ (Ян.), усе́сла ‘прарэх у сподніках’ (маг., ЛА, 4), параўн. серб.-харв.чарнаг.sjesla ‘задняя частка штаноў, на якой сядзяць’, usjesla ‘верхняя частка штаноў (без калашын)’. Паводле Борыся (Etymologie, 262–263), познепраславянскі дыялектызм *sěslo < *sěd‑slo ‘задняя частка штаноў, на якой сядзяць’, што ад *sěsti (гл. сесці), *sédati або *sěděti (гл. сядзець). Формы з у‑ (u‑) другасныя, звязаныя з прыставачнымі дзеясловамі usjesti, усесціся. У семантычных адносінах параўн. іншую назву гэтай часткі штаноў — крэсла (г. зн. на што садзяцца).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сядзі́ба ’жылыя і гаспадарчыя пабудовы разам з садам, агародам’, ’прысядзібны ўчастак’ (ТСБМ, Нас., Мядзв., Касп., Шат.; ашм., Стан.; ЛА, 4; Сцяшк., Яшк.), ’агародная зямля’ (Бяльк.), сядзі́ба, сядзі́ма ’двор з агародам; месца жыхарства’ (Сл. ПЗБ), сыды́ба ’тс’ (Клім.), седзі́ба ’тс’ (ТС), ’задніца’ (Сержп. Грам.). Польск.siedziba ’тс’. Дэрываты ад прасл.*sěděti ’сядзець’ (Борысь, 545–546) з суф. ‑(i)ba‑, магчыма, па ўзору садзіба (гл.), дзе ‑i‑ ў суфіксе заканамернае, або сяліба (гл.), параўн. выбіраючы место для сялібы, трэба глядзець, каб не трапіць часам на такое мейсцо, дзе ўжэ была сядзіба (Сержп. Прымхі, 116).
1.адз.няма. Рэшткі вадкасці з асадкамі на дне пасудзіны.
2.перан. Дэкласаваныя, разбэшчаныя, злачынныя элементы грамадства. [Завербаваныя] былі выпадковыя людзі, розныя падонкі, якія трапілі ў рады Чырвонай Арміі, ратуючыся ад суда і следства, ім было ўсё роўна, каму служыць, абы толькі не сядзець за калючым дротам і не галадаць...Машара.Рэакцыя Іры была зусім нечаканая. Яна паглядзела на брата зняважліва і на поўны голас, пры маці, сказала: — Падонак ты! Што ты разумееш?Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пільнуючы, дачакацца паяўлення каго‑, чаго‑н.; высачыць. [Тамаш:] — Я зачапіць яе не адважваўся, яна для мяне як святая была. А гэты гад прыпільнаваў, калі яна з вячорак ішла...Чарнышэвіч.«Трэба прыпільнаваць таго, хто сюды ходзіць, хоць бы прыйшлося сядзець тут да самай зімы», — падумаў Косця.Якімовіч.//перан. Дачакацца, выбраць (зручны момант, час і пад.). — Паспрабуйце дастаць добры план горада Мінска.. — Калі выпадзе зручны момант — паспрабуем. — Такі момант яны прыпільнавалі.Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пастая́лец, ‑льца, м.
Уст. Той, хто часова наймае ў каго‑н. жылое памяшканне, кватэру; кватарант. [Альбіне] няблага дапамагалі сыны і дочкі, усю гародніну сваю ебывала на рынку, пастаяльцы плацілі за кватэру.Ракітны.Сваё нежаданне пусціць у хату пастаяльца, якому толькі і трэба, што стол ды цішыня, яна вытлумачыла тым, што чалавек — не муха, яму і паесці трэба, а не толькі сядзець за сталом і пісаць.Навуменка.Невялікі радыёпрыёмнік, які прынёс быў Астап свайму вымушанаму пастаяльцу [камісару], зусім ажывіў хату.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэля́цыя, ‑і, ж.
Уст.
1. Данясенне, паведамленне аб баявых дзеяннях. Напалеону засталося адно: сядзець на барабане з падзорнаю трубою, час ад часу паглядаць праз яе на дымавыя аблокі і чакаць паведамленняў-рэляцый аб выніках.Дубоўка.// Паведамленне пра якія‑н. падзеі, факты. Па суроваму загаду на ногі ўзнялася ўся жандармерыя і паліцыя Гродзеншчыны, паляцелі сакрэтныя дэпешы і рэляцыі ў Вільню.С. Александровіч.
2. Апісанне баявога подзвігу якой‑н. асобы ці воінскай часці пры прадстаўленні іх да ўзнагароды.
[Ад лац. relatio — паведамленне, даклад.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шпо́на, ‑ы, ж.
Спец.
1. Аднаслаёвая, няклееная фанера, якая ідзе на выраб клеенай фанеры, на фанераванне і пад. Рабочыя пры дапамозе вялізных нажніц разразаюць драўлянае палатно на кавалкі пэўнай велічыні. Гэтыя асобныя лісты тонкай драўніны называюцца шпонамі.«Беларусь».
2. У друкарскай справе — металічная пласцінка, якая служыць для павелічэння інтэрвалу паміж радкамі ў наборы. Дзяжурны павінен сядзець каля друкарскай машыны і сачыць, каб не палезлі шпоны, не з’ехала клішэ, бо друкар адзін не ўгледзіць за ўсім.Гаўрылкін.
[Ад ням. Span — трэска.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
underneath
[,ʌndərˈni:Ө]1.
prep.
пад
to sit underneath a tree — сядзе́ць пад дрэ́вам
a cellar underneath a house — склеппад до́мам
2.
adv.
1) до́ле, уні́зе
2) пад спод, пады́спад (куды́?); пады́спадам (дзе?)
3.
adj.
спо́дні
4.
n.
спод -у m. (ніжэ́йшая ча́стка або́ паве́рхня)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)