◎ Пуля́ты ’зіркала’: пуляты маліц (ушац., докш., барыс., ЛА, 3), ’з вялікімі вытарашчанымі вачыма’ (докш., Янк. Мат.; Варл.), ’вірлавокі’ (докш., барыс., Сл. ПЗБ), пулькаты ’тс’ (барыс., ЛА, 3), параўн. у Барадуліна: пуляты кілім, г. зн. ’яркі, выразны, які кідаецца ў вочы’. Ад пу́ліць ’тужыцца’, пуляцца ’напружвацца з усіх сіл’ (гл.), у тым ліку ’з папругай углядацца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)