КУПА́ЛЫ Я́НКІ ЛІТАРАТУ́РНАГА МУЗЕ́Я ФІЛІЯ́Л «ЛЯЎКІ́» Засн 4.8.1945 ва ўрочышчы Ляўкі Аршанскага р-на Віцебскай вобл., дзе на дачы ў 1935—41 жыў і працаваў Я.Купала. Тут паэт напісаў т.зв. ляўкоўскі цыкл вершаў («Алеся», «Хлопчык і лётчык», «Лён» і інш.). Размешчаны ў будынку б. канторы Копыскага лясніцтва (літ. экспазіцыя) і дачы паэта (мемар. экспазіцыя). Устаноўлена мемар. дошка (1972). У 1962—72 філіял працаваў на грамадскіх пачатках. У 1977 і 1982 яго экспазіцыя абноўлена і значна пашырана, у яе склад уключана дача паэта (адноўлена ў 1981). Уваходзіць у Купалаўскі мемарыяльны запаведнік «Ляўкі». Агульная пл. экспазіцыі 246 м², каля 550 экспанатаў, у т. л. 287 асн. фонду. У гісторыка-літ. частцы адлюстраваны дарэв. і найб. шырока сав. перыяды жыцця і творчасці паэта, прадстаўлены копіі архіўных дакументаў, фотаздымкі, выданні твораў Я.Купалы, успаміны пра яго, вершы, прысвечаныя Ляўкам. Экспануюцца творы жывапісу мастакоў І.Давідовіча, А.Кроля, Х.Ліўшыца, Я.Ціхановіча, графіка Э.Агуновіча, М.Басалыгі, А.Кашкурэвіча, Г.Паплаўскага, Л.Рана, В.Шаранговіча, скульптура У.Летуна, С.Селіханава. У мемар. экспазіцыі адноўлены інтэр’ер пакоя, у якім жыў паэт, зберагаюцца яго рэчы. Ляўкам прысвяцілі свае творы паэты П.Броўка, К.Камейша, Г.Каржанеўская, Г.Пашкоў, Я.Сіпакоў і інш., укр. паэт Т.Масэнка, мастакі А.Волкаў, А.Кашкурэвіч, Ю.Пучынскі, Я.Ціхановіч, А.Шаўчэнка і інш. Тут праводзяцца святы бел. паэзіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Камлю́к1 ’камель’ (ТСБМ, Др.-Падб., Юрч.; КЭС, лаг.), камлю́х, кымлюшок ’тс’ (Яўс.); міёр.камлю́к, къмлюшок ’тонкае паленца дроў’ (Нар. сл.), камлюшок ’сцёрты венік’ (шкл., Мат. Маг.); камлю́к ’прысадзісты, каржакаваты чалавек’ (Др.-Падб.; гродз., З нар. сл.), ’хлопчык-таўстун’ (калінк., З нар. сл.), ’моцны, хуткі’ (полац., Нар. лекс. і З нар. сл.), камлюкава́ты ’камлісты’, ’невысокі, прысадзісты’ (КЭС, лаг.; ТСБМ). Да камель1. Утворана пры дапамозе суф. ‑ʼук (‑ʼух). Сюды ж і свісл.камлукаваты ’тоўсты, нязграбны’ (Сцяшк. Сл.).
Камлю́к2 ’камень’ (нараўл., Мат. Гом.). Ад каменю́к, параўн. укр.каменю́ка ’камень’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
муро́жны, ‑ая, ‑ае.
1. Які з’яўляецца мурагом (у 1 знач.). Хлопчык сеў на мурожную траву і доўга не зводзіў вачэй з салдата.Гамолка.
2. На якім расце мурог (у 1 знач.). За дубамі адразу пачынаўся мурожны поплаў.Галавач.
3. Які з’яўляецца мурагом (у 2 знач.). Сена было мурожнае, яно абдавала гарачым пахам і трывожна п’яніла.Скрыган.
4. Уласцівы мурагу, які пахне мурагом. Я спяваў пра сенажаці, Пра мурожны пах мядункі.Гілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паабяца́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што, каму-чаму, зінф., здадан.сказам і без дап.
Даць якое‑н. абяцанне, абавязацца зрабіць што‑н. Аня крыху пастаяла з Касяй, паабяцала ёй свае канспекты.Карпюк.Семіпалаў паабяцаў у гэты ж дзень азнаёміцца з матэрыяламі следства і ўжо тады даць пэўную параду.Колас.З асаблівым нецярпеннем чакаў гэту вясну .. хлопчык.. Бацька яму паабяцаў: адразу як пацяплее, адвязе яго да дзеда ў вёску.Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пляска́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Без звычайнай пукатасці, прыплюснуты. Пляскаты лоб. □ Хлопчык, падобны з твару на маці — паўнашчокі, з чорнымі вачыма і крышку пляскатым носам, — абхапіў бацьку за шыю.Хадкевіч.
2. Які мае невялікую вышыню або таўшчыню пры прамой і роўнай паверхні. Хістаючыся, Алесь пасунуўся да прызбы, выграб вялікі пляскаты камень, падняў у сябе над галавою, але камень сарваўся з рук.Адамчык.Хлопцы прынеслі толькі пляскаты нямецкі штых.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пужлі́вы, ‑ая, ‑ае.
Які лёгка і скора пужаецца; палахлівы. Дзядзькаў дом глынуў тады яго [Язэпа], маленькага, пужлівага.Бядуля.Дзяўчаткі пужлівыя, хлопцы нязграбныя, І хмель веснавы на гарачых губах!Панчанка.// У якім выражаецца страх, спалох. [Ліда] памятала толькі.. [Паўлаў] пужлівы шэпт, баязлівы позірк і мітуслівыя рухі.Васілевіч.// Уласцівы таму, хто пужаецца, палохаецца. Хлопчык слухаў у здзіўлены, Вочы кідаў на карчы, а ў пужлівым уяўленні Ўсталі чэрці-рагачы.Колас.
•••
Не з пужлівага дзесяткагл. дзесятак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разлупі́ць, ‑луплю, ‑лупіш, ‑лупіць; зак., што.
Разм. Разадраць на палосы, распаласаваць што‑н. Скінуўшы з сябе сарочку і разлупіўшы яе на шырокія палосы, я перавязаў Алесю руку.Адамчык.На падаконніку ў вагоне рос альяс. Адарка адарвала ад яго два лісты, разлупіла іх напал і прыклала да ран.Сабаленка.// Падраць (звычайна зачапіўшыся, зачапіўшы). Разлупіць кашулю. □ Неяк падганяючы.. [Белалобую], хлопчык зачапіўся за сук і разлупіў ледзь не да пояса калашыну.Шуцько.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
little2[ˈlɪtl]adj.
1. малы́, мале́нькі; мало́дшы;
a little house (мале́нькі) до́мік;
a little boyхло́пчык;
my little brother мой бра́цік;
the little ones дзе́ці
2. нязна́чны, нікчэ́мны;
little things дро́бязі
3. невысо́кі; нядо́ўгі, каро́ткі;
He was a little man. Ён быў чалавек не вялікага росту;
in a little while ху́тка
♦
a little bird told meinfml я чуў, што…
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
boy
[bɔɪ]1.
n.
1) хлапе́ц -ца́m., хло́пец -ца m., хло́пчык -а m.; сын -а m.
2) рабо́тнік m. (слуга́)
3) маладзён -а m. (пага́рдліва)
2.
interj., informal
(вы́крык зьдзіўле́ньня, трыво́гі)
Boy, isn’t it hot! — Ну ж і гарачыня́!
•
- good boy
- My boy!
- the boys
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
засаро́меццаизасаро́міццасов.
1. (почувствовать стыд) застыди́ться;
ён ~меўся сваі́х учы́нкаў — он застыди́лся (устыди́лся) свои́х посту́пков;
2. (прийти в смущение) смути́ться, сконфу́зиться; застесня́ться;
хло́пчык ~меўся і забы́ўся прывіта́цца — ма́льчик смути́лся (сконфу́зился, застесня́лся) и забы́л поздоро́ваться
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)