ХО́МСКІ, Чомскі (Chomsky) Аўрам Ноам (н. 7.12.1928, г. Філадэльфія, ЗША), амерыканскі мовазнавец, палітолаг, публіцыст; заснавальнік генератыўнай лінгвістыкі. Маці паходзіць з г. Бабруйск Магілёўскай вобл.Чл.Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1963), Нац.АН ЗША (1972), чл.-кар.Брыт. акадэміі (1974). Д-р філасофіі (1955). Скончыў Пенсільванскі ун-т (1951). З 1951 у Гарвардскім ун-це, з 1955 у Масачусецкім тэхнал. ін-це (з 1961 праф.). Асн. працы па мовазнаўстве, кагнітыўнай псіхалогіі, філасофіі, гісторыі, паліталогіі, эканоміцы, міжнар. адносінах. Заклаў асновы тэорыі трансфармацыйных (генератыўных) граматык і фармальных моў як раздзела матэм. логікі (кн. «Трансфармацыйны аналіз», 1955; «Сінтаксічныя структуры», 1957), даў іх класіфікацыю (т.зв. іерархія Х.). Выступаў з ідэяй універсальнасці асн. («глыбінных») грамат. структур у розных мовах свету (кн. «Мова і мысленне», 1968). Стваральнік генератыўнай фаналогіі (1968, з М.Хале). Сфармуляваў (1995) «мінімалісцкую праграму» генератывізму.
Тв.:
Рус.пер. — Язык и мышление. М., 1972;
Аспекты теории синтаксиса. М., 1972;
Логические основы лингвистической теории. М., 2002;
Прибыль на людях: Неолиберализм и мировой порядок. М., 2002;
Новый военный гуманизм: Уроки Косова. М., 2002.
Літ.:
Barsky R.F. Noam Chomsky: A life of dissent. Cambridge, 1997;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Моняла, мо́няло ’марудны чалавек’ (драг., стол., Нар. лекс.), монятысь ’павольна рабіць’ (драг., Лучыц-Федарэц), укр.монятися ’мяцца, марудзіць, кешкацца’, рус.алан.моньжа ’вялы, хілы, хворы’, ’маруда’, ’п’яны чалавек’, арх.моня ’непаваротлівая, ціхая дзяўчына’. Няясна. Фасмер (2, 651) дапускае, што, магчыма, слова паходзіць ад імя Моня < Митрофан. Непераканаўча. Магчыма, што лексема моняпаходзіць з народных вераванняў. Параўн. літ.mõnas ’лясун’, mõnai ’чары’ і іншыя слав.: польск.zmora, паўд.-слав.mora, бел.мана́ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ма́гній ’метал, хімічны элемент Mg’ (ТС), успрынята з рус. мовы, дзе магнийпаходзіць з н.-лац.magnēsium < ст.-грэч.Μαγνησία ’назва горада ў Малой Азіі’ (Лёхін, 415).
séinen ~ aus etw. (D) néhmen*пахо́дзіць [выцяка́ць, браць свой пача́так] з чаго́-н.
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ábkommen*vi(s)
1) збіва́цца (з дарогі); адхіля́цца (ад тэмы)
2) памяня́ць (думку)
3) выхо́дзіць з ужы́тку [з мо́ды]
4) вызваля́цца
5) пахо́дзіць, быць ро́дам
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Лі́пскі — у выразе лі́пская хуста ’хустка чырвонага колеру’ (Ян.). Паходзіць (праз польск. мову) ад назвы г. Лейпцыга — Lipsk (параўн. і чэш.Lipsko, луж.Lipsk), у якім знаходзілася фабрыка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Магдэся ’неахайная жанчына’ (капыл., Нар. словатв.) утворана ад асабовага імя Магда і экспрэсіўнага суф. ‑эс‑я. Не выключана, што слова паходзіць з ням.Magd ’парабчанка, служанка’ (праз ідыш).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сапутэ́рня ’мажная жанчына’ (лаг., Сл. ПЗБ). З польск.sempiterna ’зад, ягадзіцы’, якое з школьнага жаргону; паходзіць ад лац.sempiternus ’што ёсць заўсёды’. Аб польск. слове гл. Брукнер, 484.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
перга́мент
(ням. Pergament < лац. pergamena, ад гр. Pergamenos = які паходзіць з Пергама)
1) спецыяльна апрацаваная скура жывёлы, на якой пісалі да вынаходніцтва паперы, а таксама рукапіс на такім матэрыяле;
2) абгортачная папера, якая не прапускае тлушчу і вільгаці.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Лотва ’чарада, плойма (дзяцей)’ (Касп.), рус.пск.лотва некрещеная! — лаянка; ’шалёнае зборышча’, польск.Lotwa ’Латвія’. Лексема паходзіць ад этноніма як абагульняючае слова для мноства людзей (з незразумелай мовай). Параўн. яшчэ рус.пск.латыш ’чалавек, які гаворыць неразборліва’. Паходзіць з незасведчанай у балтыйскіх помніках назвы для краіны і яе насельніцтва *Latuvā, Latvā (Атрэмбскі, Gramatyka, 1, 3), параўн. назву вёскі Лотва Мядзельскага р‑на, ст.-бел. Лотва (у Стрыйкоўскага) і інш. Больш падрабязна гл. Непадкупны (Связи, 151–152).