Прыдба́ць ’набыць, займець; нажыць; павялічыць маёмасць’ (Гарэц., Ласт., Байк. і Некр.; парыц., Некр., Др.-Падб., Інстр. 3; навазыбк., Пал.; Бяльк., ТСБМ). Прэфіксальнае ўтварэнне ад дбаць з асноўным знач. ’клапаціцца’ (гл.) з далейшым развіццём семантыкі. Параўн. рус. дыял. придба́ть ’назапасіць, нажыць, набыць’, ’завесці дзяцей’, укр. придба́ти ’набыць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прышчэ́п, прышчэ́па, прышч́эпка ’расліна, якой перасаджаны орган іншай расліны; прышчэпленая расліна’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Байк. і Некр., Варл.), прышчэ́пак, прышчэ́па ’чаранок, які прышчапляецца да расліны’ (Нік. Очерки; Гарэц., ТСБМ), прышчэ́пка ’дзеянне паводле дзеяслова прышчапі́ць 2; прышчэпачны прэпарат’. Рус. прище́п, прище́па, укр. прище́па ’тс’. Аддзеяслоўныя дэрываты ад прышчапіць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Слы́нуць ‘лічыцца, славіцца, быць вядомым’ (Нас., Байк. і Некр.), ст.-бел. слынути ‘славіцца’ (Ст.-бел. лексікон); сюды ж слынь ‘пагалоска, чутка’ (Ласт.). Укр. сли́нути, польск. słynąć, чэш. slynouti ‘тс’. Паводле Слаўскага (SP, 1, 45), прасл. *slynǫti‑ дэрыват з суф. ‑nǫ‑ ад прасл. *sluti, гл. слуць, слыць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Суку́пны ’сумесны, агульны, аб’яднаны’ (ТСБМ). Дзеепрыметнік, утвораны ад дзеяслова ку́піць ’збіраць у адно’ (Ласт.) з прыст. су-; аднак адсутнасць утварэнняў тыпу *сукупіць або *сукупа схіляе да думкі пра няпоўную кальку з рус. совокупный ’агульны, злучаны ў адно’ (з ц.-слав., гл. Фасмер, 3, 705). Гл. купа 1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Схі́ма ’вышэйшая манаская ступень у праваслаўнай царкве, якая патрабуе строгага аскетызму’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), схі́мнік ’манах’ (Ласт.). Рус. схи́ма ’тс’, ц.-слав. скима, схима. Праз стараж.-рус. ски́ма і ст.-слав. скима, скыма з с.-грэч. σχήμα ’майскае адзенне’; гл. Фасмер, 3, 815; ЕСУМ, 5, 491.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сыраква́ша ’густое кіслае малако’ (ТСБМ, Шымк. Собр., Касп., Ласт., Бяльк., Сцяшк.; віц., Шн.; Мат. Гом.; усх.-бел., ЛА, 4), сараква́ша (в.-дзв., паст., шчуч., віл., глыб., Сл. ПЗБ), сыро́кваш ’тс’ (кліч., Жыв. сл.). Укр. палес. сираква́ша ’тс’. Да сыры і квасіць (гл.); адносна семантыкі параўн. сырадой, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сярдзе́чнік, сардэ́чнік, сярдзе́шнік — назвы розных лекавых раслін: Leonurus cardiaca L. (Некр. і Байк., Бяльк., Сл. ПЗБ, Кіс.), Diantus deltoides L. (Ласт., Кіс.), Parnassia palustris L., Veronica chamaedrus L., Vaccinum vitisidaea L., Sempervivum soboliferum Sims. (Кіс.), сердзе́чнік ’Eryngium planum L.’ (ТС). Да серца, сэрца (гл.), этымалогію гл. сардэ́чнік.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сіры́чка ‘нейкая птушка’ (хойн., Мат. Гом.). Няясна; магчыма, з сі́рын ‘невялікая птушка сямейства соў’ (ТСБМ), якую Ластоўскі тлумачыць словам пуга́ч і атаясамлівае з рус. си́рин ‘баечная птушка з жаночай галавой і грудзямі’ (Ласт.), што да лац. Sīrēn(a) ад грэч. Σειρήν ‘міфічная істота, сірэна’ без пэўнай этымалогіі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тлума́ч старое ’перакладчык у час афіцыйных перагавораў’, ’тлумачальнік’ (ТСБМ, Ласт.), ’перакладчык’ (Нас., Гарэц. 1, Байк. і Некр.; ашм., беласт., Сл. ПЗБ), тулма́ч ’тс’ (Бяльк.). Запазычанне з польск. tłumacz ’перакладчык’, старое ’інтэпрэтатар, каментатар’, адносна паходжання гл. талмач. Для часткі значэнняў не выключана самастойнае ўтварэнне ад тлумачыць, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Том ’асобная кніжка са збору кніг’ (ТСБМ, Ласт., Некр. і Байк.), ст.-бел. томъ ’тс’ (1598 г., КГС). Запазычана праз польск. tom ’тс’ з франц. tome ’тс’ < лац. tomus ’тс’, што ўзыходзіць да грэч. τομος ’частка, адрэзак, том’ ад τάμνω ’рэжу’ (Фасмер, 4, 75; ЕСУМ, 5, 595).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)