Ляляса́ць ’крычаць’ (маст., Сцяшк. Сл.), ляляшы́ць ’балбатаць, перагаворвацца, гаманіць’ (навагр., Сл. ПЗБ і БСС–1972). Грынавяцкене і інш. (там жа, 391) суадносяць лексему з літ.lalénti ’шумець, гаманіць; ехаць на кані з шумам’, lelénti дагаварыць, абгаварыць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Смутуя́сіць ‘пляткарыць’ (Касп.). Не вельмі яснае ізаляванае слова. Відаць, складанае; першая частка да смута, муціць (гл.), другая частка, магчыма, да асновы яс‑, якая ў польск.дыял.jasać ‘крычаць, вішчаць’, чэш.jasati ‘радавацца, весяліцца’, укр.яса́ ‘погаласка, шум’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
roar2[rɔ:]v.
1. раўці́; ры́каць;
We heard a lion roar. Мы чулі, як рыкаў леў.
2. гусці́, гудзе́ць; груката́ць, шуме́ць;
A truck roared past. Міма прагрукатаў грузавік.
3.крыча́ць, лямантава́ць;
roar with pain зараўці́ ад бо́лю;
roar with laughter рагата́ць
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Зялі́ць ’надакучаць, дурыць (у выразе зяліць галаву)’ (бялын., Янк. Мат.). В.-луж.zelić ’крычаць, праклінаць, лаяцца’. Шустэр–Шэўц (Этимология, 1970, 89), які не ведаў бел. адпаведнік, збліжаў в.-луж. слова з і.-е. коранем *gal‑ ’крычаць’ (Покарны, 1, 250) і параўноўваў з улікам чаргавання галосных, а потым зычных з бел.галіць ’падганяць’, рус.галиться ’насміхацца’, чэш.háliti ’гучна смяяцца’. Наяўнасць бел. адпаведніка можа і падмацаваць прасл. этымалогію, але, магчыма, тут больш новае ўтварэнне — дзеяслоў ад зелле (в.-луж.zelo ’лячэбная расліна’) ’уздзейнічаць зеллем’. Параўн. соль і саліць (перан.). Нельга выключаць і адасобленасці бел. і в.-луж. лексем. Параўн. яшчэ заліць1.
Ру́пар ’труба канічнай формы, якая служыць для ўзмацнення гуку’, ’рэпрадуктар у выглядзе такой трубы’ (ТСБМ). Укр., рус., балг.ру́пор ’тс’, у іншых мовах адсутнічае. Праз рускую, у якой з XVIII ст., з нідэрл.rouper (вымаўляецца [rúper]) < rapen ’крычаць клікаць’ (Чарных, 2, 128).
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Гуга́ць ’гуляць, банкетаваць; весці разгульнае жыццё’ (Нас.). Трубачоў (Эт. сл., 7, 167) параўноўвае са славен.gúgati ’гайдаць, разгушкаць’, чэш.huhati ’крычаць (пра саву)’, рус.гу́га́ть ’гайдаць, разгойдваць’. Паводле Трубачова (там жа), слова экспрэсіўнага паходжання. Гл. яшчэ Бернекер, 1, 361; Фасмер, 1, 469.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мя́ўкаць ’крычаць (пра катоў)’ (ТСБМ, Сцяшк., Яруш., Зн., Бяс., Нас., Касп., Сл. ПЗБ; ДАБМ, к. 301), мя́ўчыць ’мяўкаць’ — у стараабрадцаў (Растарг.). На Беларусі пашырана паўсюдна побач з іншымі гукапераймальнымі: ка́ўкаць, курня́ўкаць, я́ўкаць, няўчэ́ць, кня́ваць (Смаль-Стоцкі, Приміт., 24; Васілеўскі, Прадукт. тыпы, 80).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ту́йка ‘пудзіла’, ‘гультайка’ (Касп.). Няясна; магчыма, ад выклічніка туй, варыянтнага да ту (гл. папярэдняе слова), параўн. ту́кала ‘неслух, які нічога не робіць, пакуль не накрычаць на яго’ (Нас.), гл. ту́каць ‘лаяць, крычаць’, польск.дыял.tuknǫć ‘крыкнуць на ваўка звыклым спосабам: tu! (Варш. сл.).