ЛУКАШО́ЎКанстанцін Ігнатавіч (7.1. 1907, в. Гарадзец Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 23.5.1987),
бел. геолаг і геахімік. Акад.АН Беларусі (1953), д-р геолага-мінералагічных н. (1937), праф. (1938). Засл. дз. нав. Беларусі (1967). Скончыў Ленінградскі ун-т (1931). З 1931 заг. кафедры, дэкан ф-та, з 1938 рэктар Ленінградскага ун-та. З 1939 у Наркамаце замежнага гандлю СССР. З 1944 заг. кафедры Ін-та знешняга гандлю СССР, з 1949 заг. кафедры Маскоўскага ун-та. З 1953 рэктар БДУ. У 1956—69 віцэ-прэзідэнт АН Беларусі, адначасова ў 1963—70 заг. лабараторыі, у 1971—77 дырэктар Ін-та геахіміі і геафізікі АН Беларусі. Навук. працы па грунтазнаўстве, фіз. і эканам. геаграфіі, чацвярцічнай геалогіі і геахіміі. Распрацаваў занальную геахім. класіфікацыю кары выветрывання. Дзярж. прэмія Беларусі 1972.
Тв.:
Основы литологии и геохимии коры выветривания Мн., 1958;
Очерки по геохимии гипергенеза. Кн. 1—2. Мн., 1963;
Образование и миграция нефти. Мн., 1974 (разам з А.В.Кудзельскім);
Научные основы охраны окружающей среды. Мн., 1980 (разам з В.К.Лукашовым);
Эколого-геохимическое изучение биосферы... Мн., 1989 (разам з І.К.Вадкоўскай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛУ́БІНСКІЯ (Палубенскія),
княжацкі род уласнага герба ў ВКЛ. Паходжанне не высветлена, уласны радавод выводзіў іх ад вял.кн. Альгерда. Прозвішча ад с. Палубнікі каля г. Ліда або ад с. Палюбічы (Палубіца) у Брэсцкім пав. Упамінаюцца з 15 ст.Найб. вядомыя:
Васіль Андрэевіч (?—4.3.1551), намеснік уладзіміра-валынскі ў 1505—07, дзяржаўца любашанскі і цяцерынскі ў 1515—16, жалудоцкі ў 1516—35, каняўскі і дубіцкі ў 1527—29, староста мсціслаўскі і радамльскі з 1535, маршалак гаспадарскі з 1521 або 1522. Іван Андрэевіч (?—1556), маршалак гаспадарскі з 1540, спраўца (адміністратар) Навагрудскага ваяв. ў 1549—51. Аляксандр Іванавіч (?—1607 або 1608), кашталян навагрудскі з 1586, удзельнік Лівонскай вайны 1558—83. Канстанцін Аляксандравіч (?—1640), кашталян мсціслаўскі ў 1627—33, ваявода парнаўскі з 1633. Удзельнічаў у войнах са Швецыяй 1600—29 і з Расіяй 1609—18. У 1618 фундаваў Дзярэчынскі дамініканскі кляштар. Аляксандр Гіляры (6.8.1627—3.11.1679), падстолі ВКЛ у 1654, пісар польны ВКЛ у 1654—68, староста генеральны жамойцкі ў 1669—70, маршалак вялікі ВКЛ з 1669. Удзельнічаў у вайне з Расіяй 1654—67. У 1662 фундаваў Глускі бернардзінскі кляштар. Дзмітрый Самуэль (?—8.8.1687), ваявода навагрудскі з 1670.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЗІВІ́ЛКанстанцін (5.4.1793—6.4.1869),
палітычны дзеяч, мецэнат, адзін з першых бел. фалькларыстаў. Сын Мацея Радзівіла. Атрымаў у спадчыну маёнтак Паланэчка ў Навагрудскім пав., які быў адным з культ. асяродкаў у краі. Збудаваў Паланэчкаўскі палац. Сабраў значную б-ку (4 тыс. тамоў), архіў, калекцыю твораў мастацтва, у якой былі партрэты прадстаўнікоў роду Радзівілаў, карціны Ю.Пешкі, Я.Рустэма, гравюры, габелены, медалі. Камергер імператарскага двара. У 1820 уступіў у тайнае паліт.т-ва «Нацыянальнае масонства», а ў 1821 далучыўся да яго пераемніка — Патрыятычнага таварыства (чл.к-таЛіт. правінцыі). Пасля задушэння паўстання дзекабрыстаў 1825 быў арыштаваны. У 1850-я г. даслаў у Рус.геагр.т-ва «Статыстычны нарыс Навагрудскага павета» і «Этнаграфічныя звесткі пра жыхароў Навагрудскага павета» (зберагаюцца ў архіве т-ва). Склаў слоўнічак мясц. слоў, апісаў знешні выгляд навагрудскіх сялян, іх адзенне, абрады на Купалле, Дзяды, Куццю, сял. вяселле. Запісаў 84 прыказкі, калядную, 2 купальскія і 27 вясельных песень.
Літ.:
Цішчанка І.К. Да народных вытокаў. Мн., 1986;
Aftanazy R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej. 2 wyd. Wrocław etc., 1992. T. 2. S. 317—321.
расійскі жывапісец і графік. Правадз.чл. Пецярбургскай АМ (1913). Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1888—97) і ў акадэміі Каларосі ў Парыжы (1897). Адзін з заснавальнікаў час.«Мир искусства», чл.аднайм.маст. аб’яднання (гл.«Свет мастацтва»). З 1918 праф. Петраградскіх дзярж. свабодных маст. вучэбных майстэрняў. У 1923 выехаў з Расіі, з 1925 жыў у Парыжы. У многім вызначыў з’яўленне неарамант. рэтраспектыўнага жанру. уласцівага «Свету мастацтва», прасякнутага рэфлексіяй і іроніяй, заснаванага на стылізацыі і гратэску. Асн. сюжэты твораў — дваранскі побыт 18 — пач. 19 ст., матывы італьян. камедыі дэль артэ, эратычныя, якім уласцівы карнавальна-гульнёвы лад, ірэальнасць, прасякнутая сонечным пейзажным наваколлем: «Прагулка пасля дажджу» (1896), «Вечар» (1902), «Абсмеяны пацалунак» (1908), «Маладая жанчына спіць» (1909). У партрэтных работах дакладнасць характарыстыкі нярэдка спалучаецца з тыповай для мадэрна ідэяй партрэта-маскі: «Дама ў блакітным» (1897—1900), «А.Блок» (1907). У цэлым жывапіс С. вылучаецца акцэнтоўкай пэўных колеравых тонаў пры захаванні лакальнасці каларыту, лінеарнасцю і плоскаснасцю, дэкаратыўна-арнаментальным вырашэннем кампазіцыі, графіка — рафінаванай адточанасцю.
Літ.:
К.А.Сомов: Письма. Дневники. Суждения современников. М., 1979;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАНЁЎКанстанцін Андрэевіч (2.6.1876, с. Бакшэеўка Харкаўскай вобл., Украіна — 19.5.1945),
рускі пісьменнік, драматург. Скончыў пецярбургскія духоўную акадэмію і археалагічны ун-т (1903), Таўрыйскі ун-т (1921). У 1904—18 настаўнічаў. Друкаваўся з 1898. У апавяданнях, п’есе «Ад чаго парваліся струны?» (1910, пазнейшая назва «Дарогіны»), аповесці «Валадар» (1912) тэмы сял. жыцця, лёсу інтэлігенцыі. Пасля 1917 працаваў як драматург. Аўтар гіст. і гіст.-рэв. п’ес «Пугачоўшчына» (паст. 1925), «Ясны лог» (паст. 1931), «Гімназісты» (1936), «На беразе Нявы» (паст. 1937), «Насустрач» (1943), «Юнацтва Пятра» (няскончана; выд. 1946), «Палкаводзец» (паст. 1945), камедыі «Жонка» (паст. 1928), сац.-псіхал. «Ганна Лучыніна» (паст. 1946). Найб. вядома яго драма пра грамадз. вайну «Любоў Яравая» (паст. 1926; новая рэд.паст. 1936, Дзярж. прэмія СССР 1941; аднайм. фільм 1970), у якой сац. і індывідуальная псіхалогія герояў пададзена праз сямейна-быт. калізіі. На бел. сцэне пастаўлены «Любоў Яравая» (1936, БДТ-2, Дзярж.рус.драм.т-р), «Ганна Лучыніна» (1956, Бел.т-р імя Я.Коласа).
Тв.:
Повести и рассказы. М., 1977;
Пьесы. Статьи. Речи. М., 1980.
Літ.:
Файнберг Р.И. К.А.Тренев. М.; Л., 1962;
Живой Тренев: Сб. воспоминаний. 2 изд. Ростов н/Д, 1976.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАРЛАМПО́ВІЧКанстанцін Васілевіч (30.7.1870, в. Рагачы Бярозаўскага р-на Брэсцкай вобл. — 23.3.1932),
бел. гісторык царквы, педагог. Чл.-кар. Петраградскай АН (1916), акадэмік АН Украіны (1919). Скончыў Віленскае духоўнае вучылішча і Літоўскую духоўную семінарыю (1890), Пецярбургскую духоўную акадэмію (1894). Выкладаў у Казанскай духоўнай семінарыі (з 1895), з 1899 прыват-дацэнт, у 1909—21 праф. Казанскага ун-та. Даследаваў гісторыю правасл. царквы і асвету ў Беларусі, Расіі і на Украіне ў 16—17 ст., іх дзеячаў, становішча бел. і ўкр. народаў у Рэчы Паспалітай, узаемасувязі ўсх.-слав. л-р. За працу «Заходнярускія праваслаўныя школы XVI і пачатку XVII ст....» (Казань, 1898) прысуджаны Увараўская і Карпаўская прэміі. Знайшоў невядомую раней працу А.Курбскага на польск. мове. У яго працах шмат каштоўнага фактычнага матэрыялу.
Тв.:
К истории западнорусского просвещения. Виленская братская школа в первые полвека своего существования. Вильна. 1897: Острожская православная школа. Киев. 1897;
Западнорусские церковные братства и их просветительная деятельность в конце XVI и начале XVII в. [СПб.], 1899;
Афиноген Крыжановский: (Из истории культурного влияния Западной Руси на Восточную в XVII в.) // Сб. статей в честь Д.А.Корсакова. Казань. 1913;
Малороссийское влияние на великорусскую церковную жизнь. Т. 1. Казань. 1914.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАХЛО́ЎКанстанцін Паўлавіч (1.11.1885, Масква — 1.1.1956),
расійскі акцёр, рэжысёр, педагог. Нар.арт.СССР (1944). Скончыў Маскоўскае тэатр. вучылішча (1908). З 1908 акцёр Малога Маст.т-ра, з 1921 акцёр, гал. рэжысёр ( з 1954) Вял.драм.т-ра ў Ленінградзе, з 1925 рэжысёр Ленінградскага акад.т-ра драмы, з 1931 — Малога т-ра. У 1938—54 маст. кіраўнік, гал. рэжысёр Кіеўскага рус.т-ра імя Л.Украінкі. З 1922 выкладаў у Тэатр. вучылішчы імя Шчэпкіна, Кіеўскім і Ленінградскім (з 1946 праф.) тэатр. ін-тах. Сярод роляў: Карэнін («Жывы труп» Л.Талстога), Гарацыо, Марк Антоній («Гамлет», «Юлій Цэзар» У.Шэкспіра), Ялецкі («Нахлебнік» І.Тургенева) і інш. Паставіў: «Блізняты» Плаўта (1923), «Настаўнік Бубус» А.Файко (1925), «Даходнае месца» (1928) і «Ваўкі і авечкі» (1935) А.Астроўскага, «Гора ад розуму» А.Грыбаедава (1928), «Ворагі» (1933, 1951) і «Зыкавы» (1940) М.Горкага, «Каменны ўладар» Л.Украінкі (1939, 1946), «Нашэсце» Л.Лявонава (1943, 1944), «Пігмаліён» Б.Шоу (1945), «Вішнёвы сад» А.Чэхава (1946), «Перад захадам сонца» Г.Гаўптмана (1955) і інш. Яго рэжысёрскія работы адметныя жыццёвай праўдай, дакладнай перадачай задумы аўтара. З 1916 здымаўся ў кіно: «Кастусь Каліноўскі», «Вялікі суцяшальнік», «Падарожжа на Арзрум».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАЦКЕ́ВІЧ Сцяпан Фёдаравіч (1.8.1910, в. Парэчча Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — 27.7.1979),
бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1963). Скончыў драм. студыю пры Наркамаце асветы БССР (1933). З 1933 працаваў у БДТ-2, з 1937 — у Бел. т-ры імя Я.Купалы. Вострахарактарны акцёр, майстар эпізоду. Яго творчасці ўласцівы выразная пластыка, багацце інтанацый, яркія сац.-псіхал. характарыстыкі персанажаў. Сярод роляў: Лявон Зяблік («Раскіданае гняздо» Я.Купалы), Грыбок («Людзі на балоце» паводле І.Мележа), Торгала, Нічыпар («Брама неўміручасці», «Хто смяецца апошнім» К.Крапівы), Аднавокі («Салавей» З.Бядулі), Семяніхін, Крушына («Канстанцін Заслонаў» А.Маўзона), Буйкевіч, Крандзялёў («Лявоніха на арбіце», «Таблетку пад язык» А.Макаёнка), Харытон («Адкуль грэх?» А.Петрашкевіча), Клешч, Шохін («На дне», «Зыкавы» М.Горкага), Чапурын, Грамілаў, Галутвін («Запрацаваны хлеб», «Таленты і паклоннікі», «На ўсякага мудраца хапае прастаты» А.Астроўскага), Сарпіён Цёткін («У мяцеліцу» Л.Лявонава), Васін («Рускія людзі» К.Сіманава, Капылоў («Традыцыйны збор» В.Розава), Ферчайлд («Што той салдат, што гэты» Б.Брэхта), Слуга («Забыты ўсімі» Назыма Хікмета) і інш. Здымаўся ў бел. кіна- і тэлефільмах («Міколка-паравоз», «Руіны страляюць...», «Чалавек не здаецца», «Тартак», «Хвалі Чорнага мора» і інш.).
Літ.:
Гарэцкая М. Сцяпан Хацкевіч // Майстры беларускай сцэны. Мн., 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЮО́НКанстанцін Фёдаравіч (24.10.1875, Масква — 11.4.1958),
расійскі жывапісец, педагог. Нар.маст.СССР (1950). Правадз.чл.АМСССР (1947). Скончыў Маскоўскае вучылішча жывапісу, скульптуры і архітэктуры (1898), у 1898—1900 выкладаў у ім, у 1900—17 ва ўласнай студыі ў Маскве (з І.Дудзіным). У 1952—55 праф. Маскоўскага маст. ін-та імя В.Сурыкава, у 1948—50 дырэктар НДІ тэорыі і гісторыі мастацтваў АМСССР. Чл. аб’яднанняў «Свет мастацтваў», Асацыяцыі мастакоў рэв. Расіі, адзін з заснавальнікаў «Саюза рускіх мастакоў». У сакавітай яркай жывапіснай манеры перадаваў пейзажы: «Веснавы сонечны дзень» (1910), «Сакавіцкае сонца» (1915), «Канец зімы. Поўдзень» (1919), «Расчыненае акно» (1947), «Раніца індустрыяльнай Масквы» (1949), жанравыя і гісторыка-рэв. карціны «Вясковае свята» (1910), «Парад Чырвонай Арміі» (1923), «Падмаскоўная моладзь» (1926), «Штурм Крамля ў 1917 годзе» (1947), «Парад на Краснай плошчы ў Маскве 7 лістапада 1941 года» (1942), арх. пейзажы стараж.-рус. гарадоў, партрэты. Аформіў оперы М.Мусаргскага «Барыс Гадуноў» у Т-ры Елісейскіх палёў у Парыжы (1912—13), «Хаваншчына» ў Вял. т-ры ў Маскве (1940) і інш.Дзярж. прэмія СССР 1943.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
праме́жкавы, ‑ая, ‑ае.
1. Які ўтварае сабой прамежак, прастору паміж чым‑н. Прамежкавая адлегласць.
2. Які знаходзіцца, размяшчаецца ў прамежку паміж чым‑н.; не асноўны, не галоўны. Гадзіны праз тры, сама болей праз чатыры, .. [Ксеня] будзе ў Чымкенце. Калі, вядома, нічога не здарыцца ў дарозе, калі ніхто не прагоніць яе з тормаза дзе-небудзь на прамежкавай станцыі.Васілёнак.
3. Які займае сярэдняе становішча паміж процілеглымі з’явамі. Канстанцін Лапінка ўсё бачыць і ўсё разумее, але хацеў бы .. заняць прамежкавае становішча паміж варожымі станамі.Кучар.//Спец. Які не можа быць аднесены да пэўнай катэгорыі, спалучае розныя рысы, уласцівыя розным катэгорыям. Прамежкавыя віды. Прамежкавыя формы раслін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)