1. Які мае адносіны да грамадства (у 1 знач.). Грамадскі лад. Законы грамадскага развіцця.// Які ўзнікае ў грамадстве або адносіцца да жыцця грамадства. Грамадскія адносіны. Грамадскае жыццё.
2. Які належыць усяму грамадству; калектыўны. Грамадская ўласнасць на прылады і сродкі вытворчасці.// Прызначаны для агульнага карыстання. Грамадскія бібліятэкі. □ — Таварышы, так у грамадскім месцы сябе не паводзяць, — сярдзіта гаворыць нехта ззаду.Карпаў.
3. Звязаны з работай па добраахвотнаму абслугоўванню палітычных, культурных, прафесійных патрэб калектыву. Грамадскае даручэнне. Грамадскі інспектар. □ Студэнтам было шмат работы і грамадскай, і па вучобе.Карпюк.
•••
Грамадская думкагл. думка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
матля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак.
Разм.
1.чым. Тое, што і матаць 1 (у 2 знач.). Жэнька сядзіць у дваровым садку на лавачцы, есць .. хлеб і матляе нагамі.Лужанін.Ззаду фыркалі і матлялі галовамі, адбіваючыся ад камароў, коні.Новікаў.
2.што. Часта рухаць з боку ў бок; хістаць. Вецер матляў мокрыя, цяжкія ад дажджу крысы паліто, зрываў шапкі.Васілеўская.Плуг выскокваў з баразны, матляў.. [Марыйчына] худзенькае цельца, нібы былінку.Місько./убезас.ужыв.Коні ўсё набіралі бег, усё ляцелі, калёсы кідала, матляла так, што сэрца як не разрывалася.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Казакі́н ’мужчынскае верхняе адзенне на апліках, са зборкамі ззаду’ (ТСБМ), ’верхняя вопратка доўгага памеру, сабраная ў таліі’ (Інстр. I). Статус слова няясны, гаворкі ведаюць іншую форму (казачына). Відавочнае запазычанне, аднак адкуль — цяжка вызначыць. Польская мова ведае kozakinka ’сукенка без рукавоў’; Ліндэ зафіксаваў толькі формы з ‑a‑: kazakinka, kazakina, kasakina, што фанетычна адпавядае мяркуемай крыніцы запазычання — франц.casaquin ’кафтан, апанча, плашч і інш.’ (< casaque ’тс’). Польск. слова — другаснае, таму тэарэтычна папярэдняя форма магла быць крыніцай запазычання для бел.казакін. Аднак шэраг прычын (семантыка, адсутнасць дыялектных фіксацый і інш.) прымушае прыняць версію аб запазычанні з рус. Наяўнасцьу рус. гаворках такога слова, як казакинка ’разнавіднасць жаночай і мужчынскай паддзёўкі’ (пакр., уладз.казакинт ’мужчынскае адзенне казакін’ (чэрап., наўг.), сведчыць аб тым, што суадносіны рус. і польск. слоў вельмі складаныя, калі мець на ўвазе шляхі пранікнення гэтага запазычання. Параўн. казак ’тс’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
КУЛІКО́ЎСКАЯ БІ́ТВА 1380, Мамаева пабоішча. Адбылася паміж войскамі Залатой Арды на чале з Мамаем і вял.кн. маскоўскага Дзмітрыя Іванавіча Данскога на Куліковым полі каля ўпадзення р. Няпрадва ў Дон (цяпер Куркінскі р-н Тульскай вобл. Расіі) 8.9.1380. Пасля паражэння ардынскіх сіл на р. Вожа (1378) Мамай летам 1380 на чале сабранага ім войска (паводле розных падлікаў 40—150 тыс.чал.) з мангола-татараў, генуэзскіх наёмнікаў, чэркесаў, асецінаў і інш. рушыў да р. Ака на злучэнне з сіламі саюзнікаў — вял.кн.ВКЛ Ягайлы і вял.кн. разанскага Алега Іванавіча (выдаў Дзмітрыю Іванавічу планы Мамая і фактычна супраць яго не дзейнічаў). На чале маскоўскіх і саюзных сіл (яраслаўскія, растоўскія, белазерскія, мяшчэрскія, невял. наўгародскі атрад), да якіх пазней далучыліся кн. пскоўскі Андрэй Альгердавіч з атрадам палачан і пскавічоў і кн. старадубскі і трубчэўскі Дзмітрый Альгердавіч з дружынай, Дзмітрый Іванавіч рушыў насустрач праціўніку ў вярхоўі Дона. 8 вер. яго войска (паводле розных падлікаў 70—150 тыс.чал.) пераправілася на правы бераг Дона і размясцілася на Куліковым полі, укрыўшы свае флангі ў непрыдатных для дзеянняў конніцы далінах рэчак Смолка (левы фланг) і Ніжні Дубяк (правы фланг). Адначасова сюды падышоў з войскам Мамай. Уперадзе гал.рус. і саюзных ім сіл размясціўся Вартавы полк на чале з кн. Дзмітрыем Друцкім (паводле некаторых крыніц, ззаду Вартавога стаяў і Перадавы полк), за ім у цэнтры — Вял. полк пераважна з масквічоў, на флангах — полк Правай рукі пад камандаваннем Андрэя Альгердавіча (паводле адной з рэдакцый «Сказання пра Мамаева пабоішча» адным з ваяводаў гэтага палка быў кн. Глеб Друцкі, асоба якога не высветлена) і полк Левай рукі на чале з белазерскімі князямі, у рэзерве — конніца Дзмітрыя Альгердавіча і схаваны ў дуброве за левым флангам конны Засадны полк пад камандаваннем князёў Уладзіміра Андрэевіча Храбрага і Дзмітрыя Міхайлавіча Баброк-Валынскага. Войскі Мамая стаялі разгорнутым фронтам (уперадзе конніца, за ёю наёмная пяхота) і не мелі значных рэзерваў. Бітва пачалася двухбаковым паядынкам воінаў Перасвета і Чэлубея (абодва загінулі). Конніца Мамая разбіла Вартавы полк, намагалася разграміць палкі Правай рукі і Левай рукі і, пацясніўшы апошні, зайшла ў фланг і тыл Вял. палка. Зыход бітвы вырашыў раптоўны ўдар Засаднага палка і адначасовы ўдар коннай дружыны Дзмітрыя Альгердавіча, што прывяло да поўнага паражэння Мамая. У выніку бітвы рус. і саюзныя ім войскі страцілі каля паловы свайго складу, у т. л. «30 паноў літоўскіх» (верагодна, з дружын Альгердавічаў). Пасля яе Дзмітрый Іванавіч атрымаў ганаровае празванне Данскі. Вял.кн.ВКЛ Ягайла спазніўся да бітвы і адступіў у Літву. К.б. аслабіла манг.-тат. панаванне на землях Паўн.-Усх. Русі, садзейнічала ўзмацненню ролі Масквы ў стварэнні Рус. дзяржавы. Пра яе напісаны літ. творы («Задоншчына», «Сказанне пра Мамаева пабоішча» і інш.), яна стала тэмай твораў выяўл. і музычнага мастацтваў. На Куліковым полі мемарыял.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
адста́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Які астаўся ззаду пры перамяшчэнне руху. Адсталая ад выраю птушка.
2. Які адстаў у эканамічным развіцці. [Максіманаў:] — Наш раён па сярэдніх паказчыках не лічыцца адсталым.Шахавец.З кабінета першага сакратара выляталі па адным чырвоныя і мокрыя ад поту старшыні адсталых калгасаў.Шамякін.
3. Які знаходзіцца на нізкім узроўні развіцця ў параўнанні з іншымі. Адсталая народнасць. Адсталая тэхніка. □ Думкі нават самых адсталых, цёмных, несвядомых людзей за апошнія гады пайшлі ў іншы бок.Чорны.//узнач.наз.адста́лы, ‑ага, м.; адста́лая, ‑ай, ж.Выйсці з ліку адсталых.// Які не адпавядае патрабаванням часу, устарэлы. Адсталыя погляды. Адсталая тэорыя.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Выдаваць ціхія, адрывістыя гукі (пры хваробе, няёмкім становішчы, намаганнях і пад.). Ды і не чуваць было, каб .. [Скуратовіч] скідаў боты: звычайна ён крэкча і грукае, калі разуваецца.Чорны.Па тым, як .. [Шаевіч] соп, крактаў ззаду, я адчуваў, што ісці яму нялёгка.Сабаленка.// Трашчаць, скрыпець пад напорам, цяжарам чаго‑н. [Калёсы] крэкчуць ад цяжару паваленага гною ці дроў.Колас.[Алесь] ішоў да падвод і прыслухоўваўся, як кракталі калёсы, грузна накладзеныя цэглай.Броўка.
2. Абзывацца гукам, падобным да «крэ-крэ» (пра жаб). Па гэты бок Нёмана заложна, несціхана, аднатонна кракталі жабы.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
каляя́, ‑і́; мн. кале́і (зліч.2,3,4 каляі́), кале́й; ж.
1. Пара паралельна пракладзеных рэек; чыгуначны пуць. Шырокая каляя. Вузкая каляя. □ На ўсход і захад, амаль праз кожныя паўгадзіны, па дзвюх сталёвых каляях грымяць цягнікі.Навуменка.— Бач ты, колькі збожжа сёння загрузілі! — казаў Петрык дружкам сваім, ідучы паўз .. чараду вагонаў, што стаялі на дальняй ад станцыі каляі.Шынклер.
2. Тое, што і каляіна (у 1 знач.). І вось грэбля з разбітай і засохлай каляёй застаецца ззаду.Ракітны.Дарога ўся ў лужах. Размыта Дажджом праліўным каляя.Багдановіч.
•••
Выбіцца з каляігл. выбіцца.
Выбіць з каляігл. выбіць.
Увайсці ў каляюгл. увайсці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заго́н1, ‑а, м.
1. Паласа, участак ворнай зямлі, поля. На полі ветла, самавіта У рад стаялі копкі жыта, Так аздабляючы загоны.Колас.З левага боку .. кусцілася жыта, а па правую руку ляжалі старанна забаранаваныя вагоны.Алешка.
2. Агароджанае пад адкрытым небам месца для жывёлы. Егеры выпусцілі з загонаў гадавальніка адзін зубрыны статак.Краўчанка.
заго́н2, ‑а і ‑у, м.
1.‑у. Дзеяннепаводледзеясл. заганяць 1 — загнаць (у 1 знач.).
2.‑а. Ланцуг загоншчыкаў на паляванні. Воўк зразумеў, што загоншчыкі, якія крычалі наперадзе, значна больш бяспечныя, чым стрэлы ззаду, і прарваўся праз загон.«Беларусь».
•••
У загоне — у закінутым стане, пад уціскам.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
задво́рак, ‑рка, м.
1. Задняя частка двара. Юрка падняў лямпу і ўбачыў, што ў адзіным акенцы, якое выходзіла на задворак, няма шыбін.Курто.
2.толькімн. (задво́ркі, ‑аў). Месца за дварамі, ззаду двароў. У садах, што пачыналіся з задворкаў і спускаліся аж да паплавоў, было змрочна і туманна.Сіўцоў.Задворкамі, каб не кідацца людзям у вочы, як злодзей, [Лабановіч] накіраваўся на дарогу ў бок станцыі.Колас.//перан. Пра глухую, закінутую мясцовасць, ускраіну чаго‑н. і пад. З адсталага аграрнага прыдатка імперыялістычных дзяржаў, з задворкаў Еўропы Латвія ператварылася ў высакаразвітую індустрыяльную .. рэспубліку.«Звязда».
•••
На задворкахчаго — на заднім плане, убаку. Апынуцца на задворках гісторыі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ты́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які знаходзіцца за кім‑, чым‑н., ззаду каго‑, чаго‑н. Адсюль добра была відна тыльная сцяна хаты і хлява.Дамашэвіч.Дзядзька ўзяў Даніка за рукаў, падвёў да дзвярэй другой, «тыльнай» палавіны хаты і пастукаў у дзверы.Брыль.// Знешні. [Наводчык Васіль] тыльным бокам далоні выціраў пот з ілба і наіўна, разгублена ад таго, што ўсе яго хвалілі, усміхаўся.Карпюк.// Адваротны. На тыльным баку каўняра вялікая лапіна зусім іншага колеру, чым усё паліто.Мехаў.
2. Тое, што і тылавы (у 1 знач.). Калона расцягнулася мо на якіх метраў дзвесце. Пярэднія, бакавыя і тыльныя дазоры таксама не вельмі адыходзілі ад бітай дарогі.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)