грамадскі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да грамадства (у 1 знач.). Грамадскі лад. Законы грамадскага развіцця. // Які ўзнікае ў грамадстве або адносіцца да жыцця грамадства. Грамадскія адносіны. Грамадскае жыццё.

2. Які належыць усяму грамадству; калектыўны. Грамадская ўласнасць на прылады і сродкі вытворчасці. // Прызначаны для агульнага карыстання. Грамадскія бібліятэкі. ▪ — Таварышы, так у грамадскім месцы сябе не паводзяць, — сярдзіта гаворыць нехта ззаду. Карпаў.

3. Звязаны з работай па добраахвотнаму абслугоўванню палітычных, культурных, прафесійных патрэб калектыву. Грамадскае даручэнне. Грамадскі інспектар. ▪ Студэнтам было шмат работы і грамадскай, і па вучобе. Карпюк.

•••

Грамадская думка гл. думка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)