тлум, ‑у, м.

Разм.

1. Адурэнне, замарачэнне. Нарэшце знік запал, знікла цікавасць, застаўся адзін балючы тлум у мазгах, быццам заліў нехта іх растопленым волавам. Зарэцкі.

2. Шум, гоман, сумятня. [Канстанцін Міхайлавіч:] — Але імяніннік мае права не з’явіцца. Дый .. [Фадзееў], мусіць, сумысля нідзе не паказваецца, не хоча віншавальнага тлуму. Лужанін. Аніс узняўся і, махаючы шапкай, каб суцішыць тлум, на ўвесь голас закрычаў: — Можна і раней, чым за сем год, гэтага дасягнуць. Дуброўскі. У .. пакойчыку пахла друкарскай фарбай, сюды даносіўся той шматгалосы тлум, якім кожны дзень жыла рэдакцыя. Навуменка.

3. Шумлівы натоўп людзей. З чамаданам у руках паціснуўся .. [Лабановіч] на станцыю ў густым патоку людскога тлуму. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узвы́сіцца, ‑вышуся, ‑высішся, ‑высіцца; зак.

1. Паэт. Узняцца ўвысь, увышыню; падняцца вышэй навакольнага. Кожны парастак прагнуў Узвысіцца дрэвам магутным, Кожны лісцік хацеў Разрасціся ў агромністы ліст. Гілевіч.

2. Дасягнуць больш высокага грамадскага становішча або значэння; узняць свой аўтарытэт. [Высоцкі:] Масква яшчэ больш узвысілася над светам, як сімвал свабоды. Гурскі. [Белавус] убачыў смешную фанабэрыю чатырох маладых хлопцаў, іх наіўнае жаданне ўзвысіцца ў вачах дзяўчыны, якая падабалася. Савіцкі.

3. Павысіцца, стаць больш рэзкім, гучным (пра голас). Гугнявы голас перакладчыка ўзвысіўся ў такой меры, што строй аж жахнуўся. Сабаленка.

4. Узрасці (пра цэны і пад.). Плата за ўваход у музей узвысілася.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

grade1 [greɪd] n.

1. я́касць, гату́нак;

low-grade oil на́фта ні́зкай я́касці;

a poor grade of rye дрэ́нны гату́нак жы́та

2. ступе́нь; ранг; узро́вень

3. AmE клас (у школе)

4. AmE адзна́ка;

You need good grades to go to college. Вам трэба мець добрыя адзнакі, каб паступіць у каледж.

5. AmE ухі́л (асабліва на дарозе або чыгунцы); пад’ём

make the grade дасягну́ць по́спеху

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

дажы́ць, дажыва́ць

1. (дасягнуць узросту) erlben vt; lben vt;

дажы́ць да ста́расці ein hhes lter errichen;

дажы́ць да 80 год 80 Jahre alt wrden;

дажы́ць свой век sein Lben beschleßen*;

2. (прабыць рэшту часу) разм. die rstliche Zeit verbrngen*;

ён дажы́ў ле́та на да́чы er verbrchte den Rest des Smmers in der Smmerfrische [auf dem Lnde]

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Слані́ць ‘хіліць; прыстаўляць’ (Нас., Ласт.), слані́цца ‘хіліцца, прыхіляцца, адхіляцца’ (Нас., Ласт.), часцей з прыстаўкай: заслані́ць, прыслані́ць, сланя́ць ‘хістаць, вадзіць у бакі’ (ТСБМ), сланя́цца ‘хадзіць туды-сюды (звычайна без мэты)’, ‘злёгку хістацца’ (ТСБМ, Сержп.), ‘хістацца’ (воран., Сл. ПЗБ, Варл.) — ітэратыў да зваротнай формы, як і рус. слоня́ться (КЭСРЯ, 415). Укр. слони́ти ‘сшываць дзве паловы штаноў у хаду’, слоня́тися ‘сланяцца; ісці няцвёрдай хадой, пакачвацца’, рус. дыял. слонить ‘прыстаўляць’, ‘сшываць кускі тканіны буйнымі шыўкамі’, заслони́ть, прислони́ть, польск. słonić, słaniać się, в.-луж. zasłonić, чэш. sloniti, cloniti ‘засланяць’, славац. sloniť, cloniť, серб.-харв. засло́нити, славен. slonéti ‘абапірацца, прыхіляцца’, балг. заслоня́. Прасл. *sloniti параўноўваюць з лат. slenêt ‘біць, калаціць’, slànît ‘накідваць; біць’, ст.-інд. śráyatē ‘прыхіляецца’, śráyati ‘прыстаўляе, накладвае’, далей з літ. šliẽti, šliejù ‘прыхіляць’, лац. clīno, ‑āre ‘нахіляць, гнуць’ і інш., якія да і.-е. кораня *k̂lei‑, *k̂loi‑, *k̂li‑ ‘хіліцца, прыхіляцца’. Гл. Брукнер, 500; Фасмер, 3, 675; Махэк₂, 556; Фрэнкель, 1004; Шустар-Шэўц, 1306, 1737; ЕСУМ, 5, 308. Варбат (Этимология–1972, 44) разглядае *sloniti як каузатыў да *slęnǫtiдасягнуць, прыстаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ПАРАЎНА́ЛЬНА-ГІСТАРЫ́ЧНАЕ МОВАЗНА́ЎСТВА, кампаратывістыка,

галіна мовазнаўства, якая даследуе генетычныя сувязі моў, апісвае моўную роднасць у яе эвалюцыі ў часе і прасторы, вывучае асобную мову (або групу моў) у яе развіцці на падставе параўнання з адпаведнымі фактамі іншых моў. Узнікла ў 19 ст., калі младаграматыкі (гл. Младаграматызм) стварылі ўласную канцэпцыю моўнай эвалюцыі і сфармулявалі ідэі фанет. законаў, змяненняў па аналогіі, адноснай храналогіі і інш. Да прыёмаў даследавання П.-г. м. адносяцца: вызначэнне генет. прыналежнасці пэўных фактаў; фармуляванне правіл суадпаведнасці паміж моўнымі структурамі ў сферы фанетыкі, марфалогіі, а таксама (у меншай ступені) сінтаксісу і семантыкі; мадэляванне архетыпаў — зыходных форм прамовы; стварэнне моўнай храналогіі; рэканструкцыя першасных і другасных станаў сістэмы мовы і інш. П.-г. м. дазваляе пайсці ў глыб гісторыі мовы за межы самых стараж. тэкстаў шляхам высвятлення асобных з’яў і фактаў пэўнай мовы з дапамогай фактаў роднаснай мовы, гісторыя якой прасочваецца з больш стараж. часоў (напр., у адносінах да бел. мовы такімі мовамі з’яўляюцца старажытнаруская мова і стараславянская мова). Дае магчымасць высветліць ступень роднасці паміж мовамі адной моўнай сям’і і ўдакладніць генеалагічную класіфікацыю моў. Мае лінгвадыдактычную накіраванасць, бо дазваляе ствараць т.зв параўнальна-гіст. граматыкі (гл. Параўнальная граматыка). Грунтуецца на прынцыпе параўнання моў, што звязвае яго з апісальным і агульным мовазнаўствам і прынцыпе гістарызму, што збліжае яго з гіст. лінгвістыкай і сацыялінгвістыкай. Выкарыстанне створанага ў яго межах параўнальна-гістарычнага метаду даследавання моўных з’яў дало магчымасць дасягнуць значных навук. вынікаў у параўн.-гіст. граматыцы індаеўрап., алтайскіх, фіна-угорскіх, семіцкіх, дравідыйскіх, кіт.-тыбецкіх і інш. моўных сем’яў, а таксама стварыць асновы граматыкі настратычных моў. На Беларусі даследаванні ў галіне П.-г. м. вяліся і вядуцца Т.​С.​Глушак, Р.​М.​Казловай, Р.​В.​Краўчуком, В.​У.​Мартынавым, А.​Я.​Супруном і інш. Выдаецца шматтомны «Этымалагічны слоўнік беларускай мовы» (т. 1—8, 1978—93).

Літ.:

Мейе А. Сравнительный метод в историческом языкознании: Пер. с фр. М., 1954;

Семереньи О. Введение в сравнительное языкознание: Пер. с нем. М., 1980;

Десницкая А.В. Сравнительное языкознание и история языков. Л., 1984.

А.​Я.​Міхневіч.

т. 12, с. 92

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

папа́сці, -паду́, -падзе́ш, -падзе́; -падзём, -падзяце́, -паду́ць; -па́ў, -па́ла; -падзі́; зак.

1. у каго-што. Трапіць у цэль, дасягнуць каго-, чаго-н. чым-н. кінутым, накіраваным.

П. ў цэль.

Бомба папала ў дом.

2. Апынуцца ў якім-н. месцы, становішчы, абставінах (звычайна выпадкова, нечакана).

П. пад суд.

Сена папала пад дождж.

3. безас., каму. Пра спагнанні, непрыемнасці, якія атрымае або можа атрымаць хто-н. (разм.).

Пападзе табе, хлопча, ад бацькі за такое!

4. прош. папа́ла. У выразах (разм.): дзе папала (усё роўна дзе, абы-дзе), куды папала (абы-куды), чым папала (абы-чым), што папала (усё роўна што, абы-што), як папала (усё роўна як, у беспарадку, абы-як).

|| незак. папада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1—3 знач.); наз. папада́нне, -я, н. (у 1 знач.).

Прамое п. снарада.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

акруглі́цца, ‑люся, ‑лішся, ‑ліцца; зак.

Стаць круглым, больш круглым; набыць акруглую форму. Ад нечаканасці і здзіўлення ў Дзямідчыка акругліліся вочы. Краўчанка. // Папаўнець у целе. Аднойчы Граноўская заўважыла, што сын раптам пачаў папраўляцца, неяк акругліліся шчокі, папаўнелі. Гурскі. А на Пятровіча калі зірнуць — Раздаўся ўшыркі, акругліўся, Нібы гарбуз той, сокамі наліўся. Валасевіч. // перан. Канчаткова скласціся, аформіцца (пра думку, мову і пад.). Сапраўды, жанчына тая не надта разумная, не вельмі разборлівая, і яна будзе.. [Хвядосу] ва ўсім памагаць. І толькі гэтая думка акруглілася, як загула ззаду машына. Кавалёў. // Закончыцца, дасягнуць круглага ліку. [Рыгор Іванавіч:] — Восьмы дзесятак акругліўся летась чалавеку, а на адпачынак ні за якія грошы не хоча. Ляўданскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

акрыя́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак.

1. Паправіцца пасля хваробы, ачуняць; набрацца сіл, акрэпнуць. [Нупрэй:] — Думалі, ні за што не выжыве [Язэп]. Аж месяц-другі пасядзеў дома і акрыяў трохі. Сачанка. Ранены крыху акрыяў, але не настолькі, каб як след ахапіць розумам сваё становішча. Шарахоўскі. // Дасягнуць (пасля ваеннага разбурэння і пад.) ранейшага стану. Вёска яшчэ не зусім акрыяла ад трох акупанцкіх пажараў. Брыль.

2. перан. Ажыць душой. Іван.. чамусьці пазбыўся ўсіх сваіх ранейшых трывог і на гэтым лугавым прыволлі проста акрыяў душой. Быкаў. [Анюта:] — Каб мне хоць слоўца пра майго Казіка сказаў — дзе ён, што з ім, — дык я ўся душой бы акрыяла, свет перада мной адкрыўся б. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пракла́сці, ‑кладу, ‑кладзеш, ‑кладзе; ‑кладзём, ‑кладзяце; пр. праклаў, ‑клала; заг. пракладзі; зак., што.

1. Правесці, зрабіць, утварыць (дарогу, сцежку і пад.). Ніхто нават са старажылаў не памятае, калі праклалі чыгунку. Навуменка. Дарогу на вуліцу і ў хлеў Чачык праклаў цераз агародчык, дзе ламаў на дровы стары частакол. Пташнікаў. // перан. Адкрыць магчымасць доступу куды‑н., здзяйсняючы першы палёт, плаванне і інш. У космас праклалі дарогу, назад на зямлю знайшлі шлях. Машара.

2. Навесці на карту (курс, шлях і пад.). Пракласці новы курс на карце.

•••

Грудзьмі пракласці (пралажыць) сабе дарогу — барацьбой, пораадольваючы цяжкасці, дасягнуць чаго‑н.

Пракласці (пралажыць) дарогу — стварыць умовы для дасягнення чаго‑н., якой‑н. мэты, для росту, развіцця чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)