РЭА́ЛЬНАСЦЬ (ад позналац. realis сапраўдны, рэчыўны),
агульнае філас.паняцце, якое вызначае аб’ект пазнання. Выкарыстоўваецца ў розных сэнсах: як усё, што існуе (у гэтым сэнсе Р. набліжаецца да паняцця быццё); як аб’ектыўны свет, які існуе незалежна ад чалавечай волі і ўяўленняў, у т. л. аб’ектываваны ўнутр, свет чалавека, суб’ектыўна-аб’ектыўны свет культуры; як рэчаіснасць (актуальнае быццё). У тэарэтыка-пазнавальным плане Р. супрацьпастаўляюць ідэальнае. Тэрмін «Р.» выкарыстоўваюць і для вызначэння пэўных аспектаў універсуму (напр., фіз. Р., біял. Р., моўная Р. і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ідэаліза́цыя
(фр. idéalisation, ад п.-лац. idealis = ідэальны, ад гр. idea = паняцце)
паказ каго-н., чаго-н. лепшым, чым ёсць у сапраўднасці; надзяленне ідэальнымі якасцямі.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
ідэалі́ст
(фр. idéaliste, ад п.-лац. idealis = ідэальны, ад гр. idea = паняцце)
1) паслядоўнік ідэалізму 1;
2) чалавек, схільны ідэалізаваць, прыхарошваць рэчаіснасць.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
рэнтгена-
[ням. W. Roentgen = прозвішча ням. фізіка (1845—1923)]
першая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцце «звязаны з выкарыстаннем рэнтгенаўскіх прамянёў».
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АТАРА́КСІЯ (ад грэч. ataraxia спакойнасць),
паняццестараж.-грэч. этыкі пра ціхамірнасць і душэўны спакой як мэту і форму паводзін. Ант. мысліцелі лічылі, што атараксія садзейнічае непрадузятаму роздуму. Калі матэрыялісты (Дэмакрыт, Эпікур, Лукрэцый) бачылі гэты шлях у пазнанні свету, пераадоленні страху і трывог, у дасягненні душэўнага спакою і ўнутранай гармоніі, то ў этыцы прыхільнікаў скептыцызму (Пірон) атараксія дасягаецца ўстрыманнем ад суджэнняў пра дабро і зло, ісціннае і памылковае, прымірэннем з рэальнасцю (гл. таксама Апатыя). Атараксія, узведзеная ў этычны прынцып, супярэчыць актыўнай, сацыяльна-дзейснай жыццёвай пазіцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГУЛЬНАРУ́СКІЯ ЛЕТАПІ́СНЫЯ ЗБО́РЫ,
летапісныя помнікі, якія ўключалі летапісанне розных цэнтраў сярэдневяковай Русі і выкладалі гісторыю асобных абласцей і княстваў з агульнарус. пункту гледжання. У 12—13 ст. складаліся ў манастырах і пры двары ўладзімірскіх князёў, у 14—16 ст. — пераважна пры дварах мітрапалітаў і вял.рус. князёў. Характарызуюцца разнастайнасцю крыніц і шырынёй паліт. кругагляду. Паняцце «Агульнарускія летапісныя зборы» ўведзена А.А.Шахматавым. Іх з’яўленне ён звязваў з дзейнасцю рус. мітрапалітаў і датаваў пач. 14 ст. У сучаснай гіст. навуцы першым з агульнарускіх летапісных збораў прынята лічыць «Аповесць мінулых гадоў».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНТЫ́ЧНЫ ТЭА́ТР,
паняцце, якое аб’ядноўвае тэатр Грэцыі Старажытнай і краін Б. Усходу, што развіваўся пад яго ўплывам, і тэатр Рыма Старажытнага. У перыяд развіцця антычны тэатр (6 ст. да н.э. — 4—5 ст.н.э.) у Еўропе ўпершыню створана сапраўднае тэатр. мастацтва, узніклі першыя ўзоры пастаянных тэатр. збудаванняў (тэатр у Эпідаўры), тэатр. машын і дэкарацыйнага афармлення спектакляў. Вопыт і традыцыі антычнага тэатра маюць моцны ўплыў на тэорыю і практыку еўрап.т-ра новага часу.
Да арт.Антычны тэатр. Старажытна-грэчаскі тэатр у Эпідаўры. Арх. Паліклет Малодшы. 350 — 330 да н. э.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУГЕ́Р, Буге (Bouguer) П’ер (10.2.1698, г. Ле-Круазік, Францыя — 15.8.1758), французскі фізік, адзін са стваральнікаў фотаметрыі. Чл. Парыжскай АН (1731). Навук. працы па астраноміі, геадэзіі, гідраграфіі, гравіметрыі, оптыцы і інш. Устанавіў паняцце колькасці святла, сфармуляваў асн. палажэнні візуальнай фотаметрыі, сканструяваў фатометр і распрацаваў спосабы вымярэння яркасці святла. У 1729 устанавіў закон аслаблення інтэнсіўнасці святла ў паглынальных асяроддзях (гл.Бугера—Ламберта—Бэра закон). Адзін з кіраўнікоў экспедыцыі (1735—43) па правядзенні градусных вымярэнняў у Перу для вызначэння формы Зямлі.
Тв.:
Рус.пер. — Оптический трактат о градации света. (М.), 1950.
амерыканскі фізік-тэарэтык. Чл.Нац.АН ЗША (1960). Скончыў Масачусецкі тэхнал.ін-т (1951). У 1952—54 у Чыкагскім ун-це, з 1954 у Каліфарнійскім тэхнал. ін-це (з 1956 праф.). Навук. працы па квантавай тэорыі поля і фізіцы элементарных часціц. Увёў паняццедзіўнасці (1953) і адкрыў закон яе захавання (незалежна ад К.Нішыджыма). Разам з Р.Фейнманам распрацаваў тэорыю слабых узаемадзеянняў (1958), прапанаваў сістэматыку элементарных часціц (1961), выказаў гіпотэзы аб кварках (1964) і глюонах (1973). Нобелеўская прэмія 1969.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЕ́ЙНІК,
галоўны член двухсастаўнога сказа, што абазначае прадмет, прыкмета якога сцвярджаецца або адмаўляецца ў выказніку. Разам з выказнікам складае прэдыкатыўную аснову двухсастаўнога сказа. Можа абазначаць чалавека, жывую істоту, неадушаўлёны прадмет, з’яву прыроды, апрадмечанае дзеянне, адцягненае паняцце. Выражаецца назоўнікам і інш. часцінамі мовы, якія набываюць у кантэксце прадметнае значэнне (субстантывіруюцца), а таксама займеннікам, інфінітывам і словазлучэннямі розных тыпаў: «Маладыя любяць дружыць з дарослымі», «Іншы скажа — проста ў сук улепіць», «Стаць за лесніка не ў яго натуры», «Над рэчкай праляцела пяць качак».