ІНСУ́ЛЬТ (ад лац. insulto ускакваю),

апаплексія, «мазгавы ўдар», хуткае мясцовае, зрэдку дыфузнае парушэнне функцый мозга, абумоўленае прычынамі сасудзістага характару. Узнікае раптоўна як цяжкае ўскладненне атэрасклерозу, гіпертанічнай хваробы, хвароб сэрца, артэрый, крыві і інш. Выяўляецца агульнамазгавымі (страта прытомнасці, галаўны боль, ірвота і інш.), ачаговымі (парэзы, парушэнне мовы і інш.), менінгіяльнымі сімптомамі.

Адрозніваюць І.: ішэмічны (інфаркт мозга), гемарагічны (кровазліццё ўнутрымазгавое), субарахнаідальны (частата выяўлення 4:1:0,1). Ішэмічны І., або інфаркт мозганайб. частая форма І. Развіваецца востра (секунды—мінуты), падвостра (гадзіны—дні), вельмі рэдка хранічна. Прычына — закупорка склератызаваных артэрый у выніку трамбозу ці эмбаліі, або гемадынамічныя парушэнні, што памяншаюць крываток і размякчаюць мозг. Найчасцей лакалізуецца ў сярэдняй мазгавой артэрыі. Сімптомы: слабасць канечнасцей на процілеглым баку цела (лева-правабаковы гемапарэз), афазія (пры левай лакалізацыі інфаркту), пры вострым цячэнні — страта прытомнасці і інш. Пры І. настае смерць ад ацёку лёгкіх, лёгачных і сардэчна-сасудзістых ускладненняў. Гемарагічны І., або кровазліццё ўнутрымазгавоенайб. цяжкая форма І. Найчасцей бывае пры гіпертаніі; прычына — разрыў сасуда ці анеўрызмы, іншы раз — прасочванне крыві праз непашкоджаныя сасуды. Пры падвострым цячэнні — галаўны боль; іншыя сімптомы не выяўляюцца або ўзнікаюць пазней, ачаговыя закранаюць функцыі руху і мовы. Лячэнне медыкаментознае, зрэдку хірургічнае.

Літ.:

Антонов И.П., Гиткина Л.С. Вертебрально-базилярные инсульты. Мн., 1977;

Марков Д.А., Злотник Э.И., Гиткина Л.С. Инфаркт мозга. Мн., 1973.

Л. С.​Гіткіна.

т. 7, с. 276

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

адсячы́ і адсе́кчы, -сяку́, -сячэ́ш, -сячэ́; -сячо́м, -сечаце́, -сяку́ць; -се́к, -кла; -сячы́; -се́чаны; зак.

1. што. Аддзяліць, ударыўшы чым-н. вострым.

А. сухую галіну.

2. перан., каго-што. Рашуча пазбавіцца чаго-н., парваць сувязь з кім-, чым-н.

А. ранейшыя прывычкі.

3. Сказаць, адказаць у рэзкай, катэгарычнай форме.

Не сказаў, а адсек: не буду!

|| незак. адсяка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; наз. адсяка́нне, -я, н.

|| наз. адсячэ́нне, -я, н.

А. артылерыйскі агонь.

Даць галаву на адсячэнне — запэўніць у праўдзівасці чаго-н. (разм.).

|| прым. адсе́чны, -ая, -ае (спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзю́баць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што і без дап.

Разм.

1. Кляваць, дзяўбаць (пра птушак).

2. Удараць, кляваць чым‑н. вострым. [Разносчык газет] дзюбае жалезнай палкай па тратуары і крычыць: — Купляйце! Купляйце газету! Сабаленка. // Ударацца аб што‑н., пакідаючы след. Аганёк паўзе па мосце, А услед бяжыць Дзіега. Ён не чуе, як навокал Кулі дзюбаюць жалеза. Панчанка.

•••

Дзюбаць носам — тое, што і кляваць носам (гл. кляваць).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

загартава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., каго-што.

1. Надаць большую цвёрдасць і моц шляхам награвання да высокай тэмпературы, а затым хуткага ахаладжэння. Загартаваць сякеру. □ Натачы, кавалёк, Вострым-востра сярпок, Адпусці, назубі, загартуй. Купала.

2. перан. Зрабіць стойкім, вынослівым, здольным пераадольваць цяжкасці. Не зламала Аўдолю гора, толькі загартавала больш, прывучыла на сябе, на сваю сілу і рукі спадзявацца. Крапіва. Суровая прырода загартавала моцную натуру. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

удаскана́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак. што.

1. Зрабіць больш дасканалым. Удасканаліць машыну. Удасканаліць вытворчы працэс. Удасканаліць улік. □ Андрэй загадаў падняць узвод і да світання ўдасканаліць абарону, акапацца як можна глыбей. Кулакоўскі.

2. Павысіць, палепшыць майстэрства чаго‑н. Аднойчы гэты сшытак .. [Арлоўскі] даў Паўлу, які хацеў удасканаліць свой почырк і любіў што-небудзь перапісваць. С. Александровіч. // Развіць, зрабіць больш успрымальным, вострым, віртуозным (пра пачуцці і пад.). Удасканаліць музыкальны слых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Радабо́дзіна, радабо́ціна, радабо́ззя ’рэдкае, няякасна вытканае палатно’ (лід., ганц., смарг., мядз., Сл. ПЗБ), радабо́дзь, радабо́ць ’рэдкае (пра палатно, пасеў, сенажаць)’ (Нар. словатв., Варл.), ’рэдкія ўсходы’ (Юрч.), ’грубая, рэдкая тканіна’ (Янк. 3.), radabócie ’рашотка’ (Арх. Федар.), радабо́ддзе: з радабоддзя хмар зрэдку вытыркаўся месяц (Асіпенка, Полымя, 1992, № 5). Ад рад1 (гл.) і бада́ць (< *bosti) (гл.), параўн. серб.-харв. бо̑д ’укол’, ’спосаб шыцця і пляцення’, ’пятля ў пляценні’, ’калючка’, макед. бод ’шывок’, ’вастрыё’, балг. бод ’укол вострым’, ’тып пляцення’, ’шывок пры вышыванні’, якія ўзыходзяць да *bodъ. Паводле Станкевіча (Зб. тв., 2, 29), ад рэдкі (гл.), у аўтара радкі́: «усё тое, дзе рэдка стаяць бодкі — пункты».

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Рэ́дчыкі, рэ́ччыкі ’бульбяны суп’ (івац., Нар. словатв.), рэ́ччыкі ’рэдкі суп’ (стаўб., Сл. ПЗБ). Відавочна, ад рэдкі (гл.), параўн. яшчэ назвы бульбянага супу рэ́дкія (маг., Нар. словатв.), рэ́дкая картошка (бяроз., глус., акц., ЛА, 4). Таму неапраўдана параўноўваць фанетычны запіс беларускага слова, дзе [‑чч‑] < ‑дч‑, з рускім речи́ки, речеги ’дробныя часткі, аскепкі, чарапкі’, і суадносіць яго з чэшскім proráčit ’праламіце, літоўскім ràkti ’калоць вострым прадметам’, матывуючы тым, што ’бульбяны суп’ — гэта ’суп з пакрышанай, рэзанай бульбы’ (Гарачава, Этимология–1985, 65–66), тым больш што існуюць і такія назвы бульбянога супу, як кры́шанка (гл. крышыць, крыха), рэ́занкі (гл. рэзанка, рэзаць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

соль¹, -і, мн. со́лі, -ей, ж.

1. адз. Белае крышталічнае рэчыва з вострым характэрным смакам, ужыв. як прыправа да стравы.

Сталовая с.

2. перан., адз. Тое, што надае асаблівы інтарэс, вастрыню чаму-н.

У гэтым якраз і ўся с. паэмы.

3. Хімічнае злучэнне, прадукт поўнага або частковага замяшчэння вадароду кіслаты металам (спец.).

Берталетава с.

Падсыпаць солі — добра даняць, дапячы каму-н. іроніяй, едкім словам.

Пуд солі з’есці з кім-н. — добра і даўно ведаць каго-н. (разм.).

|| прым. салявы́, -а́я, -о́е (да 1 і 3 знач.) і саляны́, -а́я, -о́е (да 1 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзі́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Старадаўняй колючая зброя ў выглядзе доўгага дрэўка з вострым металічным наканечнікам; піка. А вораг тут, ля гарадской сцяны, І чуцен звон ягоны: звіняць страмёны, Мячы і дзіды звоняць. Сіпакоў. Варта, разумеючы, што справы дрэнь, ашчацінілася дзідамі. Караткевіч. // перан. Пра што‑н. вострае і доўгае. Там, дзе зайшло сонца, далёка за полем у небе тырчала вострая і доўгая чорная дзіда ад касцёла. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нізашто́, прысл.

1. Ні ў якім разе, ні пры якіх абставінах. [У хаце] было свежа і чыста, як у лесе пасля дажджу. «Цяпер хоць сам не заходзь, каб не набрудзіць, — падумаў Шурка. — Паслязаўтра мама вернецца з бальніцы, а тут поўны парадак.. Хаця, праўда, адзін я нізашто не ўправіўся б». Шыловіч.

2. Дарма, без прычыны. Стары кальнуў .. [Ганну] злым, вострым позіркам. Гора горам, а трэба ведаць, што гаворыш! Такое страхоцце нізашто ўзвяла. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)