Нітве́дама ’немаведама’ (мядз., Нар. словатв.). Відаць, з нет (гл.) і ведама (гл. ведаць); пачатак слова — вынік кантамінацыі нет-Хні > ніт
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Астро́ў ’востраў’ (Касп.), гл. востраў. Ад гэтага ж слова і астравок ’невялікі ўчастак апрацаванага поля’ (Выг. дыс., 7), астравінка (Яшкін).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Басано́жкі ’род абутку’. У гаворкі слова прыйшло з літаратурнай мовы (гл. Сцяц. Нар., 152), у якую яно трапіла з рус.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бату́ра балака, пустамеля’, бату́рыць ’балакаць’ (Нас.). Няяснае слова. Можа, звязана з рус. бату́рить, бату́риться ’наравіцца, манежыцца’. Параўн. Фасмер, 1, 135.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Блашы́ца ’клоп’ (Сцяшк.). Магчыма, фанетычнае ўпрашчэнне слова блашчы́ца ’клоп’ (гл.). Але хутчэй за ўсё кантамінацыя з словам блыха́ (дыял. блаха́?).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кусамя́ка ’добры, вялікі кавалак’ (Янк. III). Структура слова не зусім празрыстая. Першая аснова да кусаць (гл.). Другая — да мяккі (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кучба́й ’байка’ (Нас., Др.-Падб., Гарэц.). Другая частка складанага слова да байка (гл.), баёвік (гл.). Першая, відаць, да коц (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кышпало́ць ’перапёлка’ (Нар. лекс.). Другая аснова гэтага складанага слова, відаць, аднаго паходжання з перапіл (< *ре!!!реlъ), ’Першая да кыш (гл.)?
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
За́дздзя ’ззаду’ (Сл. паўн.-зах.). Дыял. утварэнне ад кораня слова зад: *jьz/sъ + zadija (zadije ў р. скл.) > ззадздзя > задздзя.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Заклі́пацца, заклі́патісе ’клясціся’ (Сл. паўн.-зах.). Польск. разм. zaklepać ’зрабіць, абгаварыць, паабяцаць’. Відаць, бел. слова на польск. тэрыторыі з польск.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)