князёўна, дачка полацкага кн.Васількі Святаславіча, пляменніца Ефрасінні Полацкай, праўнучка Усяслава Брачыславіча. У 1143 аддадзена замуж за Святаслава Усеваладавіча, князя чарнігаўскага, ноўгарад-северскага, вял.кн. кіеўскага (з 1177). Аказвала на мужа вял. ўплыў як пастаянная дарадчыца ў справах палітыкі. Паводле летапісу, паход 1180 Святаслаў «сдумав с княгинею своею». Выступала за стабільнасць адносін паміж Кіевам і Полацкам. Аўдавела ў 1194.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІКУ́ЛІНСКАЕ МІЖЛЕДАВІКО́ЎЕ (назва ад в. Мікуліна Руднянскага р-на Смаленскай вобл.),
эпоха цёплага клімату паміжмаскоўскім зледзяненнем (або маскоўскай стадыяй дняпроўскага зледзянення) і валдайскім зледзяненнем у пачатку позняга плейстацэну (ад 115 да 130 тыс. гадоў назад) на тэр. еўрапейскай ч. Расіі. На тэр.Зах. і сярэдняй Еўропы адпавядае рыс-вюрму, земскаму, у Зах. Сібіры — казанцаўскаму міжледавікоўю, на тэр. Беларусі — муравінскаму міжледавікоўю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́ЎСАНА МО́РА (Mawson Sea),
ускраіннае мора Індыйскага ак. Абмывае берагі Усх. Антарктыды на працягу больш як 800 кмпаміж мысамі Візе і Пойнсет. Пл. 333,3 тыс.км². Размешчана ў межах мацерыковай водмелі. Пераважныя глыб. 200—500 м, найб.глыб. на Пн — больш за 1000 м. Большую ч. года М.м. ўкрыта дрэйфуючымі льдамі, шмат айсбергаў. На беразе аўстрал.навук. станцыя Кейсі. Названа ў гонар Д.Моўсана.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯДЗВЕ́ДЗЕЎСКІ КА́МАВЫ ПАГО́РАК,
геалагічны помнік прыроды рэсп. значэння (з 1997). За 500 м на ПдУ ад в. Мядзведзева Аршанскага р-на Віцебскай вобл. Пагорак выш. 11 м, дыяметрам 500—625 м размешчаны на забалочанай нізіне. Утварыўся каля 15—20 тыс. гадоў назад у выніку назапашвання жвіру, пяску, стужачнай гліны ў возеры паміж ледзянымі камлыгамі. М.к. п. — эталонная форма рэльефу водна-ледавіковага паходжання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НА́ЎПЛІУСЫ (ад грэч. nauplios жывёла з панцырам),
планктонныя лічынкі розных ракападобных. Цела не сегментаванае; прыдаткаў 3 пары: спераду рота аднагалінастыя адчувальныя антэнулы, ззаду — двухгалінастыя антэны і жвалы жавалы* (мандзібулы), якія выкарыстоўваюцца пры плаванні. Маюць няпарнае (наўпліяльнае) вока. Паміжжваламі жаваламі* і анальнай адтулінай знаходзіцца зона росту, у якой па меры развіцця ўзнікаюць т.зв. постнаўпліяльныя сегменты з канечнасцямі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НУЛЯВА́Я ЭНЕ́РГІЯ,
рознасць паміж энергіяй асн. стану квантавамех. сістэмы і энергіяй, што адпавядае мінімуму патэнцыяльнай энергіі. Напр., Н.э.асцылятара роўная hν/2, дзе h — Планка пастаянная, ν — частата ваганняў асцылятара. Наяўнасць Н.э. вынікае з неазначальнасцей суадносін. Агульная ўласцівасць звязаных сістэм мікрачасціц, якія можна набліжана разглядаць як сістэмы асцылятараў: сістэма не можа перайсці ў стан з энергіяй, меншай за Н.э., без змен у сваёй структуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́МНІБУС (ад лац. omnibus для ўсіх),
шматмесны конны экіпаж з платнымі месцамі для пасажыраў; першы від грамадскага транспарту. З’явіўся ў 1662 у Парыжы. У некат. еўрапейскіх краінах выкарыстоўваўся да пач. 20 ст. Выконваў рэгулярныя рэйсы ў гарадах і паміж імі. У Францыі О. наз. таксама пасажырскі цягнік (у адрозненне ад скорых і экспрэсаў). Гарадскі рэйкавы шматмесны конны экіпаж наз. конка (гл.Гарадскі транспарт).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛА́ВАН (Palawan),
востраў на З Філіпінскага архіпелага, паміж морамі Паўд-Кітайскім і Сулу. Пл. 11,8 тыс.км². Даўж. каля 450 км. Нас. 372 тыс.чал. (1980). Складзены з крышт. парод, перакрытых пясчанікамі, сланцамі, каралавымі вапнякамі. Уздоўж узбярэжжа паласа каралавых рыфаў, гал.ч. на Пн і У. Гарысты, выш. да 2085 м. Вільготна-трапічныя лясы, у далінах рысаводства, плантацыі какосавай пальмы. Рыбалоўства. Асн. горад — Пуэрта-Прынсеса.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎНО́ЧНА-АЛІЧУ́РСКІ ХРЫБЕ́Т, Базардарынскі хрыбет. На Усх. Паміры, у Таджыкістане, паміжр. Алічур і воз. Яшылькуль на Пд і р. Мургаб і воз. Сарэзскім на ПнУ, працяг Рушанскага хрыбта. Даўж. каля 130 км. Выш. 5929 м (г. Кулін). Складзены з гранітоідаў, метамарфічных і гліністых сланцаў, пясчанікаў, вапнякоў. Ледавікі (агульная пл. 158 км²). Пераважае ландшафт камяністага высакагор’я са скаламі і восыпамі, на ніжніх схілах разрэджаная расліннасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎНО́ЧНА-АМЕРЫКА́НСКАЯ КАТЛАВІ́НА,
падводная катлавіна ў Атлантычным ак., паміж падводным Паўн.-Атлантычным хр., мацерыковым схілам Паўн. Амерыкі і падводным узвышэннем дугі Вест-Індскіх а-воў. Даўж. з Пн на Пд больш за 2200 км. Пераважаюць глыбіні больш за 5000 м, найб. — 7110 м. На ПдЗ глыбакаводны жолаб Пуэрта-Рыка з найб.глыб. Атлантычнага ак. 8742 м. У цэнтр.ч. Бермудскае ўзв., на якім размешчаны Бермудскія астравы.