◎ Ке́знуцца ’капрызіце, непакоіцца’ (Сл. паўн.-зах.). Лексічнае пранікненне з балт. Параўн. літ. kelzołis, keiziotis ’валтузіцца, кідацца’ (там жа, 456). Балтыйскае паходжанне пацвярджаецца таксама геаграфіяй беларускага слова. Параўн. яшчэ кезам (гл.) у фразе «кезам прайшла калʼа нас, нʼичога пʼе сказала» (Сцяшк. Сл., 208).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Клі́катні ’абутак на драўлянай падэшве’ (Сл. паўн.-зах.). Відаць, балтызм. Параўн. літ. klypkė ’зношаны драўляны чаравік’, які стаў крыніцай для бел. кліпанікі (гл.). Тады клі‑ KaąeHb < *klipk‑at‑ьnъ. Гэта даволі складаная рэканструкцыя не можа лічыцца дастаткова надзейнай. Параўн. таксама кліп‑ кліп (гл.).⇉'
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ку́мкаць ’квакаць (пра жаб)’ (Сл. паўн.-зах., Мат. Гом., Ян., ТС, Сержп. Грам., Сцяшк., Клім., Гарэц., Янк. II, ДАБМ). Укр. кумкати ’тс’, польск. kumkać, kumać, чэш. kunkati, н.-луж. kunkaś, в.-луж. kunkać ’тс’. Параўн. літ. kumúoti ’тс’. Гукапераймальнае (да кум‑кум).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Кутня́ ’шум, разгул’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб.). Параўн. рус. кутить ’гуляць’. Заходнеславянскія адпаведнасці да рускага слова семантычна далёкія. У рус. літ. мову слова трапіла з паўн.-рус. гаворак. У XVIII ст. і адсюль распаўсюдзілася на сумежную тэрыторыю (гл. Вінаградаў, Этимология–1966, 116).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кухта́ль ’удар кулаком’ (ТСБМ, Мат. Гом., Сцяшк., Бяльк., Сл. паўн.-зах., Янк. БП, Некр.). Балтызм. Параўн. літ. káukštelėti ’стукнуць, цюкнуць’. Арэал распаўсюджання лексемы — практычна ўся беларуская тэрыторыя. Час пранікнення вельмі старажытны (да падзення дыфтонгаў). Бел. кухталь можа разглядацца як вынік уздзеяння балтыйскага субстрату.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лакі́за, локі́за ’бесклапотны, неахайны, апушчаны чалавек’ (Янк. 1, ТС), ’гультай’ (Мат. Гом.), ц.-палес. локі́за ’заспаная, дрэнна апранутая жанчына’ (Бел.-укр. ізал., 17). Сюды, відавочна, і ўкр. лаки́за, лаку́за ’лёкай’, магчыма, і рус. лаку́за, лакы́за — грэблівая назва лёкая. Балтызм. Параўн. літ. lakūzara ’неахайны’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Губі́ць ’губіць’ (БРС, Нас., Бяльк.). Параўн. рус. губи́ть, укр. губи́ти, польск. gubić, чэш. hubiti, серб.-харв. гу̀бити, балг. гу́бя. Прасл. *gubiti (аблаўтная форма да *gъb‑; параўн. гнуць < *gъbnǫti). Гл. Фасмер, 1, 469; Трубачоў, Эт. сл., 7, 188–189. Параўн. літ. gùbti ’гнуцца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гілява́ць ’гізаваць’ (Сцяшк.). Так, як ад гіж (гл.) утвораны дзеясловы гіжа́ць, гіжува́ць, а ад гіз ’авадзень’ — гіз ’гізаванне’, гі́зава́ць, так і ад гіль ’авадзень’ утвараецца гілява́ць. Сл. паўн.-зах. прыводзіць форму ґілява́ць і мяркуе, што гэта запазычанне з літ. gyliúoti ’гізаваць, гарэзаваць, забаўляцца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дзяжа́ ’дзяжа’. Параўн. рус. дежа́, укр. діжа́, польск. dzieża, чэш. díž, серб.-харв. díža, славен. déža. Прасл. *deža (< *děz‑i̯ā). Параўн. гоц. deigan ’мясіць’, daigs ’цеста’, літ. diežti ’калаціць’ і г. д. Гл. Фасмер, 1, 494; Трубачоў, Эт. сл., 5, 23–24.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ве́рвы мн. л. ’вяроўка, на якой вісіць калыска’ (КЭС). Рус. вервь, ст.-рус. вьрвь ’вяроўка’, ст.-чэш. vrv, ст.-слав. връвь, славен. vȓv. Прасл. *vьrvь. Роднаснае: літ. virvė̃ (падрабязней гл. пад вяро́ўка) (Фасмер, 1, 294–295). Параўн. яшчэ вэ́рвэ́чка ’аборка ад лапця’ (Бесар.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)