1.Памянш.-ласк.да шчыт; невялікі шчыт (у 2, 3 і 4 знач.). Насунуўшы на вочы шчыток, працуе электразваршчык.Дадзіёмаў.І што ні двор — пад паветкай і пад сценамі пад самы шчыток — вялікія запасы сухіх дроў.Машара.Галя падскочыла да шчытка, паціснула кнопку.Грахоўскі.
2. У спорце — прыстасаванне, якое ахоўвае асобныя ўчасткі цела іграка ад удараў.
3. У заалогіі — цвёрдая пласцінка ля асновы крыл жука.
4. У батаніцы — суквецце, у якім усе кветкі, размешчаны на адной плоскасці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
іне́рцыя
(лац. inertia = нерухомасць, бяздзейнасць)
1) уласцівасць цела захоўваць стан спакою або раўнамернага прамалінейнага руху, пакуль якая-н. знешняя прычына не выведзе яго з гэтага стану (напр. ляцець па інерцыі);
2) перан. вяласць, бяздзейнасць, коснасць (напр. і. мыслення, і. быту).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
піп-шо́у
(англ. реер show, ад реер = падглядваць + show = відовішча, паказ)
эратычнае відовішча, якое ўяўляе сабой дэманстрацыю спецыяльна натрэніраванай жанчынай свайго цела ў закрытым памяшканні перад нябачнымі ёю гледачамі, што назіраюць за ёю праз асобыя вокны ў сценах гэтага памяшкання.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
заляце́цьсов.
1. (летя, оказаться высоко или далеко) залете́ть, улете́ть;
самалёт ~це́ў за паля́рны круг — самолёт залете́л за поля́рный круг;
2. (во время перелёта остановиться где-л.) залете́ть;
у се́нцы ~це́ла пту́шка — в се́ни залете́ла (запорхну́ла) пти́чка
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
падляце́цьсов.
1. (приблизиться, летя) подлете́ть;
самалёт ~це́ў да аэрадро́ма — самолёт подлете́л к аэродро́му;
2. (вверх) подлете́ть, подпры́гнуть;
мяч ~це́ў пад столь — мяч подлете́л до потолка́;
3.разг. (приблизиться бегом) подлете́ть;
дзяўчы́нка ~це́ла да ма́ці — де́вочка подлете́ла к ма́тери;
4. (под что-л.) подлете́ть;
верабе́й ~це́ў пад страху́ — воробе́й подлете́л под кры́шу
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Ну́дзіць ’прымушаць’ (Гарэц.), ’прымушаць; сумаваць; муціць’ (Нас.), ’цягнуць на ваніты, ныць’ (ТС), ’муціць; ныць, балець’ (Сл. ПЗБ), ’муціць, называць на ванітаванне’ (Бяльк.), ’занядбаць цела; цягнуць на ваніты’ (Нік. Очерки), нудзіць ’цягнуць на ваніты’ (Касп., Шат.), ну́дыты ’цягнуць на ваніты; сумаваць, маркоціць’ (Клім.), ну́дзяць ’сумаваць, маркоціцца’ (Чэрн.), укр.ну́дити ’мучыць, таміць; прымушаць; наводзіць сум; цягнуць на ваніты’, рус.нуди́ть ’прымушаць; турбаваць; мучыць; сумаваць; цягнуць на ваніты’, польск.nudzić ’не весяліць; ныць; марудзіць; маркоціць; муціць’, чэш.nuditi ’наводзіць нуду, маркоту’, славац.nudiť ’тс’, славен.nuditi ’прымушаць, прапанаваць, даваць’, серб.-харв.ну̏дити ’прапанаваць; частаваць’, макед.нуди ’тс’, балг.нудя ’прымушаць’. Прасл.*nuditi, паводле Махэка₂ (402), мела першапачатковае значэнне ’рабіць націск, прымушаць, прыгнятаць’; параўн. таксама Фасмер, 3, 88 (*nuditi < *nuda); Бязлай, 2, 229; Слаўскі, SOr, 18, 265; Жураўлёў, Этимология–1967, 112.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пла́віць1 ’сплаўляць (лес)’ (в.-дзв., лід., Сл. ПЗБ; ТС; Варл.), укр.пла́вити, рус.пла́вить ’сплаўляць па вадзе, гнаць з плынню’, ст.-рус.плавити ’тс’ (1504 г.), ’перапраўляць уплаў коней’, польск.pławić ’сплаўляць тавар’, ’купаць (скаціну)’, ’акунаць у ваду, рабіць так, каб нешта плыло’, н.-луж.plawiś ’сплаўляць (лес)’, ’купацца’, в.-луж.plawić ’сплаўляць’, чэш.plaviti, славац.plaviť, славен.pláviti ’тс’, серб.-харв.пла̏вити ’разлівацца (пра ваду) у разводдзе’. Прасл.*plaviti — каўзатыў да прасл.*pluli > плысці, плыць (гл.).
Пла́віць2 ’пераўтвараць цвёрдае цела ў мяккае шляхам награвання’ (ТСБМ), укр.пла́вити, рус.пла́вить, стараж.-рус.плавити (1229 г.), польск. старое pławić (з 1466 г.), чэш.plaviti, славац.plaviť, славен.plavíti. Прасл.*plaviti ’тс’ — каўзатыў да прасл.*pluti ’плысці’ < і.-е.*pleu̯‑ ’цячы’ (Бязлай, 3, 51; Банькоўскі, 2, 621).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прах ’цела чалавека пасля смерці’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, ТС), ’пыл’, ’зямля; пагібель’ (Нас.), ’гніллё’ (Ян.), ’мноства, шмат’ (ТС), пра́хі ’малаздольныя, гультаяватыя пачаткоўцы-нячысцікі, якія служаць на пабягушках у іншых нячысцікаў’ (Нік., Няч.). Запазычанне з ц.-слав.прахъ замест усх.-слав.порохъ (гл. Фасмер, 3, 355; ESJSt, 12, 697). Адносна шляхоў запазычання гл. Цвяткоў, Запіскі, 2, 61; Цыхун, Зб. памяці Талстога, 418. Значэнне пра́хі выводзіцца з ’мелкі, дробны’. Ускосная семантычная аналогія ў чэш.prachy ’грошы’, першапачаткова — ’дробныя грошы’ (гл. Махэк₂, 478). Паводле Нікіфароўскага (Нік., Няч., 33), эўфемізм да слова чэ́рці (гл. чорт), параўн. чэш.дыял.prachél ’чорт’. Значэнне ’мноства’ на базе значэння ’пыл’ (’многа, як пылу’). Відаць, не звязана з н.-луж.prach ’толькі што, якраз’, адносна якога гл. Шустар-Шэўц, 2, 1148. Далей гл. порах.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Су́піць ’хмурыць (бровы)’ (ТСБМ, ТС), ’хмурыць, моршчыць, сцягваць’ (Нас.), су́піцца ’пахмурна ссоўвацца (пра бровы)’, ’хмурыцца, дзьмуцца (пра чалавека)’ (ТСБМ, Нас., Ласт.), ’хмурыцца, змрачнець’ (ТС), ’паколваць і свярбець’ (мсцісл., З нар. сл.), моро́з су́піць ’адчуванне моцнага холаду’ (КСТ), су́піць холадам ’стан хворага, калі цела працінае холад’ (чач., ЖНС). Укр.су́пити, рус.су́пить ’хмурыць’, польск.sępić ’тс’, чэш.posupný ’хмуры’. Традыцыйна выводзіцца ад суп2 (гл.), паколькі ў гэтай птушкі нібы хмуры позірк, так ужо Міклашыч, 315; гл. Фасмер, 3, 48, 804; Махэк₂, 477; ЕСУМ, 5, 593. Аднак канцэнтрацыя ўвагі ў народнай мове на знешніх адчуваннях (мороз супыць яйцо, Нас.) дазваляе звязаць з харв.sȕpica ’дробны выраст на скуры’, якое Борысь (Etymologie, 408–409) выводзіць са *ščuplъ ’дробны, тонкі’ (гл. шчуплы, шчыпаць).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АРЛЫ́ (Aquila),
род птушак атр. сокалападобных. 9 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Афрыцы і Паўн. Амерыцы. Насяляюць гарыстыя, стэпавыя, пустынныя і лясныя мясцовасці. Ёсць рэдкія арлы, напр. стэпавы (арол чарах) і вельмі рэдкія, напр. іспанскі падвід арла-магільніка (A. heliaca adalberti), які ўключаны ў Чырв. кнігу МСАП. На Беларусі 5 відаў: падворлікі (вялікі і малы), беркут, арол-карлік, арол-магільнік. Найб. пашыраны малы падворлік. Іншыя трапляюцца абмежавана і ў невял. колькасці. Занесены ў Чырв. кнігу Беларусі.
Даўж.цела да 1 м, размах крылаў да 2,4 м. Апярэнне звычайна бурае. Хвост даволі кароткі. Ногі апераны да пальцаў. Гняздуюцца на зямлі, скалах ці дрэвах. Нясуць 1—3 яйцы. Кормяцца звярамі малой і сярэдняй велічыні, птушкамі, рэптыліямі, амфібіямі, зрэдку мярцвячынай. Здабычу высочваюць у палёце або падпільноўваюць, седзячы на ўзвышаным месцы. Знішчаюць шкоднікаў лясной і сельскай гаспадаркі. Арламі часам наз. і прадстаўнікоў інш. родаў драпежных птушак.