Пра́знік ’свята’ (Нас.), пра́знікам ’на свята’ (брасл., Сл. ПЗБ), пра́знікаць ’святкаваць’ (Сцяшк. Сл.), ст.-бел. празникъ ’свята’ (1489 г.), празноватъ ’святкаваць’. З ц.-слав. праздникъ, утворанага на базе праздьнъ < прасл. *porzdьnъ, параўн. ст.-бел. празный ’свабодны, пусты, парожні’, сучаснае гл. парожні. Выпадзенне д у групе ‑здн‑ (< здьн‑) адбылося на ўласнабеларускай глебе (Карскі, 1, 352). Балгарскую словаўтваральную паралель дэманструе празникувам ’святкаваць’. Падрабязна аб семантыцы гл. яшчэ Тапароў, Этимология–1986–1987, 47 і наст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Quidquid in buccam venerit, stultus loquitur

Дурны гаворыць усё, што прыйдзе ў галаву.

Глупый говорит всё, что придет на ум.

бел. Галава не ведае, што язык апавядае. Вярзе грушу на вярбе. Язык ідзе ўперад розуму. Пусты млын меле, а памолу няма. Дурань языка на прывязі не трымае. Дурны сабака гаўкае, хоць і сыты. Дурны сабака і на свой хвост брэша. Дурны аб дурным і гаворыць.

рус. Пустая мельница и без ветра мелет. Язык говорит/лепечет, а голова не ведает. Дурак мелет, а умный верит. Вертит языком, как корова хвостом. Дурака слушать ‒ пирога не кушать. Пустая мельница без толку мелет. Дурной язык ‒ голове неприятель.

фр. Ce sont les tonneaux vides qui font le plus de bruit (Пустые бочки гремят больше всего).

англ.

нем. Reden wie ihm der Schnabel gewachsen ist (Говорить, как у него вырос клюв).

Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)

vain

[veɪn]

adj.

1) ганары́сты, зазна́йлівы

2) дарэ́мны, ма́рны; бескары́сны

She made vain attempts to reach her sister by telephone — Яна́ рабі́ла дарэ́мныя намага́ньні дазвані́цца да сястры́

3) пусты́, беспадста́ўны

a vain boast — пусто́е самахва́льства

- in vain

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Пусты́ня ’бязлюдная і бязлесная прастора’ (ТСБМ, Варл.), ’пусташ, няўдобіца, неўрадлівае поле’ (ЛА, 2; ПСл; бялын., Мат. Маг.; Ян., Жд. 1), ’некранутая мясціна’ (ТС), ’няўгноенае поле; пустыр’ (Сл. ПЗБ), ’хата, у якой не жывуць’ (ПСл); ’пусты, несур’ёзны, распушчаны чалавек’ (пін., Нар. лекс.; Жд. 1), ’негаспадарлівы чалавек, пустадомак’ (ПСл, Нас., ТС), ’лгун, балбатун, жартаўнік’ (Варл.; паст., глыб., Сл. ПЗБ), ’воўк, звер’ (Бяльк.), ’пушча’: Царскія палацы оставил еси / Густую пустыню возлюбил еси (рэч., Груз.), пусты́нь ’неўрадлівая глеба’ (бярэз., Сл. ПЗБ); параўн. укр. пусти́ня ’бязлюдная мясціна; глупства’, рус. пусты́ня ’бязлюдная мясціна’, польск. pustynia ’бязлюдная мясціна, пустка’, чэш. pustina ’пусташ’, в.-луж., н.-луж. pusćina ’бязлюдная мясціна’, славен. pustínja ’пустое, бязлюднае месца’, серб.-харв. пу́стиња ’тс’, балг. пусти́ня ’вялікая прастора з беднай расліннасцю; пракляцце’, макед. пустина, пустиња ’тс’, ст.-слав. поустыни ’бязлюддзе’. Прасл. *pustynji ад прыметніка *pustъ, гл. пусты ’дзікі, бязлюдны’; паводле Жуйковай (Беларусіка, 19, 103), архаічным было і ацэначнае значэнне ’паганы’, адлюстраванае, напрыклад, у пусты́ня ’воўк’ і балг. дыял. пусти́ня ў адносінах да жывёлы: “Зашто биеш кравата?”. А она ре́кла: “Зашто да е не бием таӑ пустин’а” (Сб.НУ, 38, 56).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

арэ́х, ‑а і ‑у, м.

1. ‑а. Плод, семя ў выглядзе ядра ў цвёрдай шкарлупцы. Грэцкія, кедравыя арэхі. Пражаныя арэхі. Рваць, вылушчваць арэхі. □ Смачны жабе арэх, ды зубоў бог не даў. Прыказка. / ‑у, у знач. зб. Міндалевы, мускатны арэх. // ‑а. Аднанасенны плод некаторых раслін, з цвёрдым дравяністым каляплоднікам (напрыклад: дуба, каштана і інш.).

2. ‑а. Дрэва або куст, на якім растуць такія плады.

3. ‑у. Прыгожая, цвёрдая драўніна такіх дрэў, якая ідзе на сталярныя вырабы.

4. ‑у. Спец. Гатунак каменнага вугалю.

•••

Арэх-свістунпусты арэх.

Зарабіць на арэхі гл. зарабіць.

Моцны арэх — пра што‑н. цяжкае для дасягнення, авалодання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ташчы́ма ’без паклажы’ (паст., Сл. ПЗБ), сюды ж ташчы́мны ’нішчымны, посны’ (шчуч., Сл. ПЗБ), ташчы́мніца ’нішчымніца’ (Сцяшк. Сл.). Прыслоўе, утворанае з суф. ‑ма ад тошчыпусты’ (гл.) па тыпу куды́ма, туды́ма (адносна такіх утварэнняў гл. Карскі 2–3, 67), магчыма, пад уплывам тэрытарыяльна блізкіх і роднасных літ. tuščióm, tuščiomìs ’паражняком, з пустымі рукамі, ні з чым’, tuštỹmė ’пустое месца’. Параўн. нішчымны (гл.), для якога ў якасці этымона побач з прапанаваным спалучэннем ні з чым можна дапусціць ні́шчы ’бедны’ (гл. нішчаць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пы́зы ’бульбяныя клёцкі з мясам’ (Скарбы), пы́за (pyza) ’страва даўніх часоў, прыгатаваная з канаплянага малака’ (Варл.), пэза ’булачка, начыненая салам’ (Нас.), укр. пизи ’вараныя галушкі з кіслага грачанага цеста, ядуць з часныком і алеем’, польск. pyza ’від клёцак’; перан. ’круглая, тоўстая шчака’. Няясна; паводле Банькоўскага (2, 972), рэгіянальнае старажытнае слова (Мазоўша, Вялікапольшча), з якога выводзіцца прыметнік pyzatyʼтаўсташчокі’, Брукнер (450) апошняе слова звязвае з рухае ’рыць зямлю; перабіраць у ядзе’, pūzdro, pužo і параўноўвае з рус. пыжпусты арэх’, пыжить ’уздуваць’. Гл. папярэдняе слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лёз ’зазор’ (гродз., Нар. сл.), лёзны ’свабодны, нічым не заняты’ (Бяльк.), ’пусты, лёгкі’ (КЭС, лаг.), ’неказырны’ (Янк. I), сувалк. loźniak ’агароднік, бедны селянін, які жыве за вёскай’ (КСПГ), ст.-бел. лезный, лиозный, люзный ’вольны’ (з XVI ст.) запазычаны са ст.-польск. luz (польск. luz, каш. loz, lóz ’вольнае месца’), luźny ’свабодны, разрознены’, якія паходзяць з ням. los ’свабодны, з зазорам’ < ст.-в.-ням., с.-в.-ням. los ’свабодны, расслаблены’, ’гарэзлівы’ (Слаўскі, 4, 393; Булыка, Запазыч., 192). Гл. яшчэ лёс2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Макля́к, макла́к, мачляк, махля́к, мъкляк ’намоклае пад дажджом адзенне’, ’чалавек у мокрым адзенні’ (навагр., Нар. сл.), навагр. ’дажджавы чарвяк’, маз., бялын. ’затануўшае дрэва’, віл., лід. ’намоклае палена ў рэчцы’ (Сл. ПЗБ), драг. муклек, мн. муклякэ́ ’махавік зялёны, Xerocomus subtomentosus’ (Жыв. сл., Нар. сл.). Укр. мокля́к ’усё мокрае’, падольск, ’пусты арэх (які бывае ад таго, што на Яна Купалу ідзе дождж)’, зах.-укр. ’багністае месца’. Бел.-укр. ізалексы. Да мокры (гл.). Балтызм. Параўн. maklė̃kas ’вымаклае палена’ (Грынавяцкене, Сл. ПЗБ, 3, 15).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

hohl a

1) пусты́, паро́жні

2) запа́лы, увагну́ты;

~e See марскі́ зыб;

das ist kine ~e Nuss wert гэ́та не ва́рта вы́едзенага яйка́;

ine ~e Hand hben браць ха́бар

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)