МУЛЯ́ВІН (Уладзімір Георгіевіч) (н. 12.1.1941, г. Екацярынбург, Расія),
бел. артыст эстрады, кампазітар. Нар.арт. Беларусі (1979). Засл. дз. культ. Польшчы (1980). Нар.арг.СССР (1990). Вучыўся ў Свярдлоўскім муз. вучылішчы (1956—58). З 1962 артыст Бел. філармоніі, з 1969 маст. кіраўнік Дзярж.бел.эстр. ансамбля «Песняры». У творчай дзейнасці своеасаблівае выканальніцкае майстэрства спалучаецца з глыбокім веданнем нар. песеннай творчасці, захаваннем і ўзбагачэннем яе лепшых традыцый. Аўтар шматлікіх апрацовак бел.нар. песень, якія вызначаюць стыль і творчую накіраванасць ансамбля, арганічна спалучаюць стылістыку бел.нар. песеннасці і сучаснай эстр. музыкі («Касіў Ясь канюшыну», «Па ваду ішла», «А ў месяцы верасні», «Рэчанька», «Купалінка», «Перапёлачка», «А ў полі вярба», «Каліна» і інш.). Сярод твораў: опера-прытча «Песня пра долю» (1972), вак. цыкл «Я не паэта...» (1981) і песенна-інстр. кампазіцыя «Песня — бясцэнны дар» (1982) на словы Я.Купалы, муз. спектакль «На ўвесь голас» на словы У.Маякоўскага (1988), песенна-інстр. кампазіцыі «Ванька-Устанька» на словы Я.Еўтушэнкі (1975), «Праз усю вайну» на словы бел. і рас. паэтаў (1985), «Вянок Багдановічу» на вершы М.Багдановіча (1991), вак. кампазіцыя «Крык птушкі» на словы Ю.Рыбчынскага, песні, у т. л. «Александрына», «Завушніцы», «Чырвона ружа», «Ой, калядачкі»; «Балада пра чатырох заложнікаў»; музыка да драм. спектакляў і кінафільмаў. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1976. Лаўрэат Усесаюзных конкурсаў артыстаў эстрады (1970), выканаўцаў сав. песні (1973, 1-я прэмія), міжнар. фестывалю песні «Залаты леў» (1973, Лейпцыг), 2-га фестывалю паліт. песні ў Хельсінкі (1978). Гал. прыз фірмы «Мелодыя» «Залаты дыск» (1982).
Літ.:
Бржазоўскі А. Лідэр «Песняроў» у сямейным ансамблі // Работніца і сялянка. 1991. № 6;
Завадская Н. Вокально-инструментальный ансамбль «Песняры» // Певцы советской эстрады. М., 1992. Вып. 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Скло́ннасць ‘схільнасць, дар, талент’, ‘прыхільнасць’ (Ласт.), сюды ж скланяць ‘схіляць у карысць каго-небудзь ці чаго-небудзь’, скло́нны ‘прыхільны’ (там жа), ст.-бел.склонити ‘схіліць’ (Альтбаўэр), параўн. рус.скло́нность, склоня́ть, скло́нный ‘тс’. Паводле Кохмана (Stosunki, 125–126), насуперак Фасмеру (3, 642: калька франц.inclination ‘схільнасць’), з польск.skłonność — калька з лац.inclinatio ‘тс’, што трапіла ў рускую мову праз старабеларускую, гл. таксама Віткоўскі, Słownik, 173. У сучаснай літаратурнай мове калькуюцца ўтварэннямі з коранем ‑хіл‑, што не выключае захавання народных форм ад кланіць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
шчо́дры, ‑ая, ‑ае.
1. Які ахвотна дзеліцца з другімі грашыма, маёмасцю; не скупы. Вера адразу прыкінула ў галаве, што яе пакупніца шчодрая жанчына і, выпіўшы, папрасіла яшчэ шклянку.Пальчэўскі.Мне гэты цуд без слоў гаворыць: Які ён шчодры, мой народ, Калі сябрам ад сэрца дорыць Не толькі дом — і сонца ўсход!Лось.//перан.; нашто. Які лёгка, з ахвотай аддае, раздае што‑н., надзяляе чым‑н. Напэўна, па гэтай прычыне.. [К. Чорны] быў шчодры на пахвалу.Мележ.— Наш старшыня шчодры на пачастункі, госця так не выпусціць з хаты...Хадкевіч.Праўда, .. [Таня] і дагэтуль не вельмі шчодрая была на пісьмы.Гроднеў.//перан. Добры на натуры, па характару. Шчодрая душа. Шчодрае сэрца.
2. Вялікі па памерах, вялікі, значны па каштоўнасці. Закрасуе ў нашым полі Ураджай багаты І парадуе калгас наш Шчодраю аплатай.Журба.А ён [грыбнік] збірае, хітры чараўнік, З лясной аблогі шчодрую даніну.Грачанікаў.— Шырэй вароты, добры гаспадар! Упершыню натруджаныя рукі За мазалі свае — Прымаюць шчодры дар.А. Александровіч.Гэты шчодры слоўнікавы матэрыял дасканала выкарыстоўваецца пісьменнікам для стварэння адпаведных вобразаў.Шакун.
3. Багаты (пра прыроду, жыццё і пад.). Дружны, ураджайны, Проста небывала Шчодры выпаў год!Корбан.Непаўторная гэта пара Песню самую шчырую просіць, Ураджай па калгасных дварах Наша шчодрая восень развозіць.І. Калеснік.У сонечны дзянёк харошы Плады зняў з яблынь гаспадар, Прынёс у хату поўны кошык — Ад шчодрых яблынь першы дар.Непачаловіч.// Бурны, моцны, інтэнсіўны ў сваім дзеянні, выяўленні. Трэба было б ганіць яшчэ пана, але не пашэнціла яму на гэтую ўцеху: сканаў заўчасна ад шчодрага бою дужых рамеснікаў.Шынклер.Гарачай парай дыхала зямля, нядаўна напоеная шчодрым дажджом.Шамякін.
•••
Шчодрай рукой — не шкадуючы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
астраво́к Сухі грудок з сенажаццю або лесам сярод балота (Сал., Ст.-дар., Стол.).
□ ур. Астравок (сенажаць) каля в. Пасека Ст.-дар., ур. Астраўкі́ (грудок) каля в. Яскавічы Сал.
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
кру́гліца
1. Участак высокага поля круглай формы (Ст.-дар.).
2. Хлеў для авечак (Віл.).
□ ур. Кругліца (поле) каля в. Пасека Ст.-дар., Кругліца (узгорак) на Дзвіншчьнне (Шахм. 21).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
дзерць Месца, дзе выкарчаваны лес, кусты ці распрацавана аблога пад поле; навіна (Мін.Лемц. Айк., Ст.-дар.).
□ ур. Дзе́рці (поле) каля в. Пасека Ст.-дар. Тое ж ві́дзерць (Кам.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
купа́йла
1. Мокрае месца; лужа (Ст.-дар.).
2. Месца, дзе купаецца свіння ў гразі (Стол.).
3. Ямка круглай формы на пяску, на засеяным полі, якую выграблі куры (Ст.-дар.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
адзёнак Месца, дзе стаяў стог сена (Слуцк., Сержп. 1911, Ст.-дар.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
Ле́пет ’няскладная, невыразная мова дзіцяці’ (ТСБМ), укр., рус.лепет. Другая ступень чаргавання з лопат (гл.). І.‑е. адпаведнікі: ст.-інд.lapati ’балбоча, шэпча, гаворыць’, памір.lōwam, lewam ’гавару, размаўляю’, кімр.llêf ’голас’, алб.lapërdi ’брыдкая мова’. Гукапераймальнае (Бернекер, 1, 702; Фасмер, 2, 483–4 з літаратурай). Сюды ж лепята́ць, ліпіта́ць ’хутка і невыразна гаварыць, балбатаць’, ’хлусіць, паклёпнічаць’, ’хутка лаяцца і гаварыць брыдоту’ (ТСБМ, Нас., ТС, Сл. паўн.-зах., Шат.; ст.-дар., Ант. бел. песні, КЭС, лаг., паўдн.-усх., КЭС), лепену́ць ’балбатнуць’ (Нас.) (з *лепятнуць), лепяцёхаць ’булькаць’ (Ян.).