жыццё, -я́,
1. Сукупнасць з’яў, якія адбываюцца ў арганізмах, асобая форма існавання і руху матэрыі, якая ўзнікла на пэўным этапе яе развіцця.
2. Фізіялагічнае існаванне чалавека, раслін, усяго жывога ад зараджэння да смерці.
3. Час такога існавання ад яго ўзнікнення да канца, а таксама ў які
4. Дзейнасць грамадства і чалавека ў розных праявах.
5. Навакольная рэчаіснасць.
6. Ажыўленне, праяўленне дзейнасці, энергіі.
Аддаць жыццё за каго-, што
Даць жыццё каму
Кончыць жыццё — памерці.
Не ад добрага жыцця — з гора, з бяды, не па сваёй ахвоце.
Не на жыццё, а на смерць — не шкадуючы жыцця.
Паміж жыццём і смерцю — знаходзіцца ў вельмі небяспечным стане.
Паплаціцца жыццём — загінуць.
Пуцёўка ў жыццё — веды, навыкі
Пытанне жыцця або смерці — пра што
||
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)