Ру́нуцца ’упасці (ад знямогі)’ (Мат. Маг.), польск.runąć ’упасці, грымнуцца’, рус.руни́ть ’хутка рабіць, есці’, серб.ру̏нути ’моцна ўдарыць’, славен.rúniti ’піхнуць, стукнуць’. Апошняе Бязлай (3, 207) выводзіць з прасл.*ruti ’піхаць, стукаць’, параўноўваючы з літ.ráuti ’вырываць, шчыпаць’, лат.raût ’тс’. Паводле Брукнера (468), да *ruxъ (гл. рух), параўн. рухнуць ’упасці’ (гл.). Скок (3, 172) атаясамлівае з rúniti (se) ’лушчыць, крышыць, зрываць (кветкі, лісты)’. Няясна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Скалану́ць ‘страсянуць; паварушыць’, ‘перамяшаць’ (ТСБМ, Касп., Гарэц., Яруш., Чач., Шн.), ‘страсянуць’ (навагр., Сл. ПЗБ; Сержп. Прымхі), скалану́цца ‘ўздрыгнуць, задрыжаць’ (Байк. і Некр., Шат.), скалатну́ць ‘патрасці’ (ТСБМ, Варл.). Ад скалатнуць, дзеяслова аднакратнага дзеяння, да калаціць (гл.) з спрашчэннем групы зычных. Няма падстаў скалану́ць ‘скаламуціць, замуціць (ваду)’ выводзіць з літ.skalinât, skaluõt ‘паласкаць бялізну’, як сцвярджае Лаўчутэ (Балтизмы, 72), таму што іх семантыка поўнасцю адпавядае асноўным значэнням дзеяслова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тру́ша ‘няўдалы чалавек’ (воран., Сл. рэг. лекс.). Няясна. Магчыма, утворана пры дапамозе суф. ‑ша ад дзеяслова, блізкага да літ.trū́kti ‘не хапаць (некаму нечага)’, ‘трэскацца, разрывацца’.
Турухта́н ‘батальён, балотная птушка сямейства сяўцоў Philomachus pugnax’ (ТСБМ; Дарафееў, Птушкі; Цярохін, Охота), укр. ‘птушка Philomachus Merrem’, рус. ‘птушка Tringa pugnax’, дыял.курухта́н ’тс’. Не зусім яснага паходжання, відаць, гукапераймальнага (Праабражэнскі, 2, 21). Асоўскі (Stud, sławist., 153) выводзіць з рус.курохтан, курухтан, што з куро́хта (XVIII ст.) < *kuropta < *kuropъta (гл. таксама Сабалеўскі, РФВ, 64, 137; Фасмер, 2, 428), ідэнтычна да курапатка, што падаецца штучным.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тыллё ‘лязо нажа’ (Касп.). Відаць, памылковы запіс, хутчэй — ‘тупая частка нажа’, параўн. тыльё (гл.), тылле́м — пра баранаванне перавернутай уверх зубамі бараной (пін., Сл. нар. мовы), дзе выступае форма Тв. скл. зборнага назоўніка ад тыл (гл.). Параўн. ід.tilek, tilik ‘заднік абутку’ (Астравух, Ідыш-бел. сл.), ст.-польск.tylec ‘кароткі меч, стылет’, якое Сяткоўскі (Studia, 181) выводзіць з чэш.týlec ‘тупы бок вострых прылад (нажа, сякеры)’. Гл. тыльё.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
average
[ˈævərɪdʒ]1.
n.
сярэ́дняя велічыня́; сярэ́дняе n.
below average — ніжэ́й за сярэ́дняе
on an average — у сярэ́днім
2.
adj.
1) сярэ́дні
2) звыча́йны, нарма́льны, сярэ́дні
average intelligence — сярэ́дні інтэле́кт
average height — сярэ́дні рост
3.
v.t.
1) выво́дзіць сярэ́дні лік
2) дасяга́ць у сярэ́днім
We averaged sixty miles an hour — Мы е́халі ў сярэ́днім 60 мі́ляў на гадзі́ну
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Га́ман ’нікчэмны чалавек; злы’ (Нас.), ’злюка’ (Касп.). Паводле Насовіча, ад уласнага імя Амман (мы знаходзім імя Аман у біблейскай кнізе «Эсфирь», дзе ён выступае як ліхадзей). З іншага боку мы знаходзім у ст.-укр. мове гамонъ (XVIII ст.) ’разява, дурань і г. д.’, якое Цімчанка (1, А–Г) выводзіць з польск.gamoń (аб польск. слове гл. Брукнер, 134; інакш Цімчанка, там жа). Магчыма, што і бел. лексема таго ж паходжання, што і ўкр. слова. Але параўн. яшчэ польск.haman ’вялікі, цяжкі; няўклюда’ (якое Брукнер, 168, выводзіць з біблейскага імя Haman), польск.дыял.haman ’вялікі, рослы, моцны’ (гл. Карловіч, 2, 164).
Гама́н, гыма́н ’торбачка, машна для грошай’ (Бяльк.). Рус.гама́н, укр.гама́н ’тс’. Паходжанне слова вельмі спрэчнае. Вінэр (ЖСт., 1, 1895, 61) меркаваў, што гэта назва паходзіць ад уласнага імя (біблейскае) Гаман. Фасмер (1, 391) сумняваецца, але іншай этымалогіі не дае. Таксама сумняваецца Рудніцкі, 553 (але яго вывядзенне гэтага слова ад тур.-араб.hammāl вельмі няпэўнае). Вытворныя ад гама́н: бел.гамане́ц (Жд. 2, Бяльк.), гымане́ц (Бяльк.), укр.гамане́ць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Буршты́н (БРС, Гарэц., Нас.), таксама брушты́н (Касп., Нас.); буршты́навы, бруштыно́вы, брушты́навы ’колер з адценнем жоўтага’ (Інстр. II, БРС). Слова гэтае ўжо ў Бярынды. Укр.буршти́н, бру́штин ’тс’. Запазычанне з польск.bursztyn ’тс’ < н.-ням.bornstēn (ням.Bernstein, літаральна ’палаючы камень’). Бернекер, 102; Рыхардт, Poln., 38; Кюнэ, Poln., 46; Булыка, Запазыч., 53; Шалудзька, Нім., 24; параўн. Брукнер, 50. Рудніцкі (267–268), зыходзячы з націску, выводзіць слова непасрэдна з ням. мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Га́мтаць ’камячыць’ (БРС), гамта́ць ’тс’ (Сцяшк.). Калі гэта не запазычанне з польск.gmatać ’тс’ (з метатэзай гукаў: *гма́таць > га́мтаць), то роднаснае гэтаму польск. слову і іншым слав.: польск.gmatać, gmatwać, gmatusić, чэш.hmatati, славац.hmatati, укр.гма́та́ти. Гэту групу лексем Слаўскі (1, 298–299) выводзіць з прасл.*gъm‑at‑ati (*gъm‑atvati). Гл. агляд літ-ры і версій Слаўскі, там жа. Параўн. яшчэ бел.га́матны ’тоўсты, грубы, завялікі’ (гл.).