Лэпскі ’лоўкі, моцны’ (Сцяшк.), ’харошы, пахвальны’ (Нас.), ’ладны’ (карэліц., З нар. сл.; стаўб., Жыв. сл.), ’ніштаваты’ (карэліц., Нар. словатв.), лэпска ’добра’ (Нас. Сб.). Запазычана з польск. łebski і łepski ’разумны, спрытны’, ’ладны, велікаваты’, ’прыгожы’, ’недарагі’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Нама́к ’куль (саломы)’ (Мат. Гом.). Няясна. Магчыма, звязанае з на́макань ’палена’ (полац., Нар. лекс.), намакліна ’дрэва, якое доўга ляжала ў вадзе’ (навагр., Нар. сл.), з развіццём значэння да ’нешта вельмі цяжкае’; ад мокнуць, мачыць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
На́бадры ’шоры, шляя’ (БРС), ’шлеі, частка збруі’ (Янк. БФ. 297, слуц., Сл. бел. нар. фраз.), ’медныя бляхі для збруі’ (Лупсякоў, Фальк. Гом.), на́бадрыкі ’шоры’ (стаўбц., Нар. сл.). Відаць, фанетычна змененае набе́дры, набе́дрыкі (набэ́дрыкі) ’тс’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Нагалабоску, наголобо́ску, наголобу́зку ’набасанож, на голую нагу’ (ТС), наголобі́ску ’тс’ (пінск., Нар. лекс.), наголобу́скы, наголобу́ську ’тс’ (столін., Нар. лекс., Жыв. сл.). Складанае слова, відаць, вынік кантамінацыі выразаў на голую ногу і на босую ногу ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ку́лька 1 ’ручка на кассі ў выглядзе абагнутага лучка’ (Сцяшк., З нар. сл., Нар. лекс., Жыв. сл., Тарн. Studia, Дразд., Арх. Бяльк., Янк. II, Бір., Выг.). Да куляцьі.
Ку́лька 2 ’клёцка’ (Яўс.). Да кулях (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ку́тніца 1 ’прамая кішка’ (Сл. паўн.-зах., Шатал., КЭС, лаг., Нар. лекс., Маш., Мядзв.). Да кутыр (гл.), кутаць 1 (гл.).
Ку́тніца 2 ’кіла’ (З нар. сл.), ’похва ў каровы’ (Янк. III). Да кутніца 1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пляўду́ра ’плявузгала’, пляўдурыць ’гаварыць пустое’ (міёр., З нар. сл.: Нар. лекс.). Балтызм, параўн. літ. pliaupti, pliaukšti ’вярзці лухту, абы-што гаварыць’ і суф. ‑d‑а з непахвальным значэннем, да якога пазней далучыўся суф. ‑ур‑а.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сце́паць ’калаціць’ (ТС), ’паціскаць плячыма’ (Стан.), сцёпаць ’рухаць, варушыць’ (Сцяшк. Сл.), сцепану́ць ’упасці, шлёпнуць’ (Нар. Гом.), сцепану́ць ’тармаснуць’ (Янк. 3.), сцепену́ць ’калатнуць’, стыпыну́тэ ’тс’ (драг., Ск. нар. мовы), сцепену́цца, сцепну́цца ’калатнуцца’ (ТС). Да цепаць, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Та-та ’абазначэнне мерных адрывістых гукаў, удараў’ (ТСБМ), ma‑ma‑ma ’пра трэск, тарахценне’, ’пра балбатню’ (мсцісл., Нар. лекс.). Адсюль тата́каць ’татахкаць’ (ТСБМ), татака́нне ’адзывацца гукам, які падобны да “та-та-та”’ (Нар. Гом.). Гукапераймальнае.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тры́мкаць ‘брынкаць струнамі’ (Шат., Зайка Кос.; навагр., Ск. нар. мовы), ‘няўмела іграць’ (в.-дзв., Шатал., Сцяц., Ск. нар. мовы), ‘падыгрываць другому музыканту’ (кап., Жыв. сл.). Гукаперайманне, параўн. трым ‘шчоўк’ (Вушац. сл.). Параўн. таксама трынкаць, брынкаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)