ШАВЯЛУ́ХА Віктар Сцяпанавіч (н. 11.1.1929, с. Лялекаўка Пятроўскага р-на Кіраваградскай вобл., Украіна),
бел.вучоны ў галіне фізіялогіі раслін; дзярж. дзеяч Беларусі. Д-рбіял.н. (1972), праф. (1973). Скончыў Маскоўскую с.-г. акадэмію імя Ціміразева (1955). З 1958 на парт. і сав. рабоце ў Яраслаўскай вобл. З 1964 у БСГА (з 1972 заг. кафедры). З 1973 дырэктар і заг. аддзела Бел.НДІ земляробства. З 1974 сакратар і член Бюро ЦККПБ. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1975—80. З 1979 нам. міністра сельскай гаспадаркі СССР. З 1984 акадэмік-сакратар аддз. раслінаводства і селекцыі УАСГНІЛ. Навук. працы па вывучэнні заканамернасцей роставых і інш.фізіял. працэсаў у культ. раслін, павышэнні прадукцыйнасці збожжавых і інш. культур.
Тв.:
Резервы хлебной нивы. Мн., 1978 (у сааўт.);
Устойчивость зерновых к факторам среды. Мн., 1978 (у сааўт.);
Периодичность роста сельскохозяйственных растений и пути ее регулирования. 2 изд. М., 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШЧАРБАКО́Ў Сяргей Васілевіч (н. 25.4.1934, с. Белаводскае Чуйскай вобл., Кыргызстан),
бел.вучоны ў галіне матэрыялазнаўства і машынабудавання. Д-ртэхн.н. (1983), праф. (1988). Акад.Бел.інж. акадэміі (1995). Скончыў Бел.ін-т інжынераў чыг. транспарту (1958), дзе і працаваў. З 1961 у Ін-це механікі металапалімерных сістэм АН Беларусі (з 1965 заг. лабараторыі, з 1970 нам. дырэктара і адначасова нач.СКБ з доследнай вытв-сцю). З 1986 у Бел. ун-це транспарту (у 1986—2001 прарэктар, у 1994—2001 адначасова рэктар Ін-та павышэння кваліфікацыі пры ун-це). Навук. працы па тэхналогіі і канструяванні маш.-буд. вырабаў на аснове металаў і палімераў. Дзярж. прэмія Беларусі 1972.
Тв.:
Зубчатые передачи из пластмасс. Мн., 1965 (разам з У.А.Белым, А.І.Свірыдзёнкам);
Металлополимерные материалы и изделия. М., 1979 (у сааўт.);
Металлополимерные зубчатые передачи. Мн., 1981 (разам з У.А.Белым, В.Я.Старжынскім).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭКСІТО́Н (ад лац. excito узбуджаю),
электроннае ўзбуджэнне ў крышталі, якое ажыццяўляе перанос энергіі (а не зараду). Паняцце «Э.» увёў Я.І.Фрэнкель у 1931 для тлумачэння адсутнасці фотаправоднасці ў некаторых крышт. дыэлектрыках пры паглынанні імі фатонаў. Эксперыментальна Э. выявіў рас.вучоны Я.Ф.Грос у 1951.
Энергія фатона, які вылучаецца пры выпраменьвальным распадзе Э., меншая за шырыню забароненай энергет. зоны крышталя. Адрозніваюць Э. малога і вял. радыусаў. Э. малога радыуса (эксітон Фрэнкеля) адпавядае пераход аднаго з атамаў (ці малекул) крышталя ва ўзбуджаны электронны стан і міграцыя гэтага ўзбуджэння ад аднаго атама да другога. Э. вялікага радыуса (эксітон Ванье—Мота) — вадародападобны звязаны стан электрона і дзіркі, якія знаходзяцца на розных атамах (ці ў розных элементарных ячэйках крышталя). Паняцце «Э.» выкарыстоўваецца для тлумачэння фотаправоднасці, люмінесцэнцыі, утварэння атамных дэфектаў крышт. рашоткі пры распадзе электронных узбуджэнняў.
Літ.:
Захарченя Б.П. Открытие экситонов // Успехи физ. наук. 1994. Т. 164, № 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯРКО́ЎСКІ Іван Восіпавіч (12.5.1844, г.п. Асвея Верхнядзвінскага р-на Віцебскай вобл. — 9.1.1902),
расійскі інжынер-тэхнолаг, вынаходнік і вучоны. Чл.Рас. фізіка-хім. і інш.навук. т-ваў. Скончыў Пецярбургскі тэхнал.ін-т (1870). З 1873 працаваў на Маскоўска-Брэсцкай чыгунцы, з 1894 тэхн. кіраўнік на Неўскім мех. і суднабуд. з-дзе (Пецярбург). З 1897 на заводах у Арлоўскай губ. Атрымаў патэнт на вынаходства вадатрубнага паравога катла (1891), сканструяваў некалькі арыгінальных прылад, адну з якіх — гравітаскоп — выкарыстаў пры назіранні поўнага сонечнага зацьмення (7.8.1887). Аўтар «кінетычнай гіпотэзы», паводле якой усёпранікальны эфір складаецца з найпрасцейшых абс. цвёрдых атамаў, якія надзелены пэўнымі мех. ўласцівасцямі і аддзелены адзін ад аднаго вакуумам. На падставе гэтай гіпотэзы тлумачыў будову рэчыва, перыядычнасць уласцівасцей хім. элементаў, сусветнае прыцягненне, метэаралагічныя і інш. з’явы, падкрэсліваючы пры гэтым адзінства матэрыяльнага свету.
Літ.:
Гапоненка В.А. У пошуках гармоніі сусвету: Іван Яркоўскі. Мн., 1993.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯРМО́ЛЕНКА Аляксандр Сцяпанавіч (н. 4.5.1952, г.п. Ляцічаў Хмяльніцкай вобл., Украіна),
бел.вучоны ў галіне геадэзіі. Д-ртэхн.н. (1994), праф. (1997). Скончыў Львоўскі політэхн.ін-т (1973). У 1973—76 і з 1981 у БСГА (у 1994—98 заг. кафедры). У 1976—81 у Бел.тэхнал. ін-це. З 1998 у Наўгародскім ун-це (заг. кафедры), адначасова ў БСГА. Навук. працы па геадэзіі, геаінфарматыцы, фотаграмметрыі, ацэнцы нерухомай маёмасці. Распрацаваў тэхналогію стварэння камбінаваных геад. сетак, тэорыю і методыку ўстойлівай і мінімакснай ацэнкі пры матэм. апрацоўцы геад. вымярэнняў, методыку ацэнкі вартасці зямлі ў сістэме нерухомай маёмасці.
Тв.:
Устойчивый метод уравнивания плановых геодезических сетей // Изв. вузов. Геодезия и картография. 1992. № 2;
Уравнения поправок при построении и уравнивании аналитической фототриангуляции с использованием GPS-измерений // Геодезия и картография. 1999. № 7;
Геоинформационные системы (ГИС) Аппаратные и программные средства. Вел. Новгород, 2002 (разам з А.І.Ермаковым, В.В.Краўчанка).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯЎРЭ́ІНАЎ Эдуард Уладзіміравіч (н. 13.6.1928, в. Сапажкі Кармянскага р-на Гомельскай вобл.),
расійскі вучоны ў галіне інфарматыкі; адзін са стваральнікаў паралельнай тэхналогіі апрацоўкі інфармацыі. Чл.Міжнар. (1993) і Еўрап. (1999, прэзідэнт) акадэмій інфарматызацыі. Д-ртэхн.н. (1968), праф. (1972). Засл. дз. нав.Рас. Федэрацыі (1991). Скончыў Маскоўскі электрамех. ін-т (1950). У 1959—72 у Ін-це матэматыкі Сібірскага аддз.АНСССР, у 1977—93 у Маскоўскім тэхн. ун-це сувязі і інфарматыкі. З 1999 у Бельгіі. Навук. працы ў галіне інфарматыкі, дыскрэтнай матэматыкі, камп’ютэрных сістэм, лічбавага электроннага мадэліравання, аддаленага тэлекіравання, камунікацый. Ленінская прэмія 1957.
Тв.:
Применение электронных вычислительных машин в исследовании письменности древних майя. Т. 1—4. Новосибирск, 1961—69 (разам з Ю.Г.Косаравым, В.А.Усцінавым);
Распределенная обработка информации и распределенные вычислительные системы. М., 1983;
Информациология сред, структур и биокомпьютерных систем. М., 1996.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРАНО́ЎСКІ Станіслаў Іванавіч (н. 2.5.1953, г. Ліда Гродзенскай вобл.),
бел.вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1999), праф. (2001). Скончыў Маскоўскі тэхнал.ін-т мясной і малочнай прам-сці (1980). З 1983 працаваў на з-дзе Лідсельмаш, з 1989 у бел. філіяле Усесаюзнага НДІтэхн.-эканам. даследаванняў, з 1992 у Н.-д.эканам. ін-це Дзяржэканамплана Рэспублікі Беларусь, з 1996 заг. сектара Бел.НДІ эканомікі і інфармацыі АПК, з 1999 заг. кафедры Бел.тэхнал. ун-та. Навук. працы па праблемах мікраэканомікі, маркетынгавай дзейнасці, развіцця карпаратыўных структур у лесапрамысл. комплексе і інш. Адзін з аўтараў падручнікаў і навуч. дапаможнікаў для ВНУ, у.т.л. «Фінансы прадпрыемстваў АПК» (2000), «Эканоміка прадпрыемстваў і галін АПК» (2001).
Тв.:
Проблемы развития перерабатывающей промышленности АПК и пути их решения. Мн., 1998;
Экономика перерабатывающих предприятий АПК и обоснование их сырьевых зон. Мн., 1998;
Экономические проблемы развития деревообрабатывающей промышленности. Мн., 2002;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРЫСЕ́НКА Міхаіл Іванавіч (25.7.1917, в. Глыбоцкае Гомельскага р-на — 2.1.1984),
савецкі вучоны і канструктар у галіне ракетабудавання і касманаўтыкі. Чл.-кар.АНСССР (1981). Герой Сац. Працы (1957). Д-ртэхн.н. (1958), праф. (1965). Скончыў Маскоўскі энергет.ін-т (1941). З 1946 у НДІ-885 Мінва прам-сці сродкаў сувязі (Масква, цяпер НДІкасм. прыладабудавання; гал. канструктар), з 1975 у Маскоўскім радыётэхн. ін-це Мін-ва прам-сці сродкаў сувязі (дырэктар і гал. канструктар). Навук. працы па касм. і лазернай сувязі, стварэнні ракетна-касм. радыёэлектронікі. Ленінская прэмія 1960. Дзярж. прэмія 1978.
Тв.:
Опыт работы молекулярного генератора на ИСЗ (разам з М.Г.Басавым) // Косм. исслед. 1967. Т. 5;
Особенности построения радиосистем для космических аппаратов. М., 1969.
Літ.:
Гусев Л.И. Из истории НИИ космического приборостроения // Космонавтика и ракетостроение. 1996. № 6;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАШМЕ́ТАЎ Валерый Сцяпанавіч (н. 8.1.1947, в. Канец Гарадоцкага р-на Віцебскай вобл.),
бел.вучоны ў галіне тэхналогіі ткацкай вытворчасці. Д-ртэхн.н. (1993), праф. (1994). Акад.Бел.інж. акадэміі (1995), Міжнар.АН вышэйшай школы (1997). Скончыў Віцебскі тэхнал.ін-т лёгкай прам-сці (1971). З 1977 у Віцебскім тэхнал. ун-це (з 1986 дэкан ф-та, з 1993 рэктар). Навук. працы па тэхналогіі і ўдасканаленні абсталявання ў галіне лёгкай прам-сці. Распрацаваў метады прагназіравання тэхнал. працэсаў вытв-сці тэкст. матэрыялаў, прапанаваў эфектыўныя спосабы і тэхналогіі вырабу тканін, сканструяваў новыя прыстасаванні да ткацкіх станкоў для павелічэння іх прадукцыйнасці.
Тв.:
О некоторых параметрах двухъярусного лентоткачества (разам з С.А.Пятровым) // Изв. вузов. Технология текстильной промышленности. 1991. № 3;
Расчет натяжения уточных нитей на бесконечных лентоткацких станках (разам з В.В.Сілівончыкам) // Вестн. Московской гос. текстил. академии. 1994.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЛЬСКІ Аляксандр Міхайлавіч (17.12.1944, в. Ячонка Стаўбцоўскага р-на Мінскай вобл. — 18.3.2001),
бел.вучоны ў галіне фіз. оптыкі. Д-рфіз.-матэм.н. (1997). Скончыў БДУ (1966), дзе і працаваў (у 1979—81 заг. кафедры). Навук. працы па оптыцы кагерэнтных светлавых пучкоў. Распрацаваў агульны метад рашэння задачы дыфракцыі адвольнага кагерэнтнага пучка на слаістых асяроддзях, вызначыў умовы назірання і велічыні эфектаў папярочнага і падоўжнага зрухаў пучка пры адбіцці. Прадказаў эфект няроўнасці вугла адбіцця пучка вуглу падзення (нелюстраны эфект), вызначыў усе структуры з уласцівасцю самаадлюстравання пры асвятленні іх кагерэнтным пучком. Аўтар навуч. дапаможніка для ВНУ «Оптыка кагерэнтных светлавых пучкоў» (2000). Даследаваў гісторыю развіцця прыродазнаўства ў Вял. княстве Літоўскім.
Тв.:
Квантовая электроника и лазерная спектроскопия. Мн., 1974 (разам з А.П.Хапалюком);
Пространственная структура лазерного излучения. Мн., 1982 (разам з А.П.Хапалюком, Т.М.Карнейчык);
Вялікае мастацтва артылерыі: Казімір Семяновіч. Мн., 1992 (разам з М.А.Ткачовым).