ЯРМО́ЛЕНКА Аляксандр Сцяпанавіч (н. 4.5.1952, г.п. Ляцічаў Хмяльніцкай вобл., Украіна),

бел. вучоны ў галіне геадэзіі. Д-р тэхн. н. (1994), праф. (1997). Скончыў Львоўскі політэхн. ін-т (1973). У 1973—76 і з 1981 у БСГА (у 1994—98 заг. кафедры). У 1976—81 у Бел. тэхнал. ін-це. З 1998 у Наўгародскім ун-це (заг. кафедры), адначасова ў БСГА. Навук. працы па геадэзіі, геаінфарматыцы, фотаграмметрыі, ацэнцы нерухомай маёмасці. Распрацаваў тэхналогію стварэння камбінаваных геад. сетак, тэорыю і методыку ўстойлівай і мінімакснай ацэнкі пры матэм. апрацоўцы геад. вымярэнняў, методыку ацэнкі вартасці зямлі ў сістэме нерухомай маёмасці.

Тв.:

Устойчивый метод уравнивания плановых геодезических сетей // Изв. вузов. Геодезия и картография. 1992. № 2;

Уравнения поправок при построении и уравнивании аналитической фототриангуляции с использованием GPS-измерений // Геодезия и картография. 1999. № 7;

Геоинформационные системы (ГИС) Аппаратные и программные средства. Вел. Новгород, 2002 (разам з А.​І.​Ермаковым, В.​В.​Краўчанка).

т. 18, кн. 1, с. 301

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)