апро́ч, прыназ. з Р.

Тое, што і апрача. Нічога не скажаш, апроч: век жыві і век вучыся. Грамовіч. Ганначка вельмі пільна паглядзела ў той бок і нічога, апроч светлай плямкі ў сіне-зялёнай смузе лесу, не ўбачыўшы, сказала: — У іх ёсць хлопчык Ігар. Брыль. Апроч усяго, Аўгіння ўмела накіраваць справу так, што верх заставаўся за ёю. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кучара́вы, ‑ая, ‑ае.

Які завіваецца, з завіткамі (пра валасы). На Максімаў лоб звісалі пасмачкі белых кучаравых валасоў. Асіпенка. // З завітымі, закручанымі валасамі ці шэрсцю. Кучаравы хлопчык. Кучаравая галава. / Пра дым, туман, хмары. З белых комінаў хат гаманлівых Завіхрыўся дымок кучаравы. Журба. // перан. З густой пышнай кронай (пра дрэвы). Пахла і звінела пчаліным звонам алея маладога кучаравага ліпняку. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

па́йка 1, ‑і, ДМ пайцы, ж.

Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. паяць.

па́йка 2, ‑і, ДМ пайцы; Р мн. паек; ж.

Разм. Частка, доля ежы, выдзеленая каму‑н. у адпаведнасці з устаноўленай нормай. Хлебная пайка лёгка ўмяшчалася на далоні. Навуменка. Хлопчык і голаду занадта не адчуваў — кожны вязень дзяліўся з ім сваёй папкай. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прасту́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. што і без дап. Утварыць стук; паведаміць што‑н. умоўным стукам. // без дап. Прайсці, прабегчы са стукам. Па калідоры прастукаў абцасамі суседскі хлопчык. Корбан.

2. каго-што. Даследаваць стан унутраных органаў пры дапамозе лёгкага пастуквання (пальцамі ці малаточкам) па паверхні цела; выстукаць. Прастукаць хвораму грудзі.

3. што і без дап. Стукаць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шчы́льна, прысл.

1. Прысл. да шчыльны.

2. Вельмі цесна, ушчыльную (прыціснуўшы, далучыўшы адно да другога). Аб чым жа думаў хлопчык? Відаць, аб чымсьці важным і сур’ёзным, бо губы яго былі шчыльна самкнуты. Колас. Купальнік шчыльна абцягваў.. кволыя і пяшчотныя плечы [жанчыны]. Караткевіч. // Наглуха, так, каб не было ніякіх прамежкаў, адтулін. Оля шчыльна прыпыніла дзверы і замкнула іх знутры. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ІСАКО́ЎСКІ (Міхаіл Васілевіч) (19.1.1900, в. Глотаўка Ельнінскага р-на Смаленскай вобл., Расія — 20.7.1973),

рускі паэт. Герой Сац. Працы (1970). Засл. дз. культ. Беларусі (1968). Друкаваўся з 1914. Зб-кі вершаў «Па ступенях часу» (1921), «Правады ў саломе» (1927), «Правінцыя» (1930), «Майстры зямлі» (1931), «Наказ сыну» (1943), «Вершы і песні» (1948, Дзярж. прэмія СССР 1949) і інш., паэмы «Чатырыста мільёнаў» (1921), «Чатыры жаданні» (1936). За вершы папулярных песень «Кацюша», «І хто яго знае...» і інш. Дзярж. прэмія СССР 1943. Яго паэзіі, прасякнутай мудрай і трапяткой любоўю да роднага краю і яго людзей, уласцівы напеўнасць і меладычнасць. Аўтар кніг «Пра паэтычнае майстэрства» (1952), «Пра паэтаў, пра вершы, пра песні» (1968), аўтабіягр. кнігі «На Ельнінскай зямлі» (1971—72). На рус. мову пераклаў зб-кі «Выбраныя вершы» (1937) і «Хлопчык і лётчык» (1951) Я.​Купалы, «Тры паэмы» (1946), «Вершы» (1947), «Выбранае» (1948), «Граніца: Беларуская хроніка» (1955) А.​Куляшова, паэму «Шчаслівая дарога» (1935) А.​Александровіча, паэму «Тарас на Парнасе» і інш. Шэраг вершаў прысвяціў Беларусі.

Тв.:

Собр. соч. Т. 1—5. М., 1981—82;

Бел. пер. — Выбраныя творы Мн., 1952.

Літ.:

Твардовский А.Т. Поэзия Михаила Исаковского. М., 1978.

С.​Ф.​Кузьміна.

М.В.Ісакоўскі.

т. 7, с. 328

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАШКО́Ў (Уладзімір Георгіевіч) (н. 5.7.1938, Масква),

бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1960). З 1960 працаваў у газ. «Зорька», на Бел. радыё, з 1971 у выд-вах «Беларусь», «Мастацкая літаратура», «Юнацтва», з 1987 у час. «Нёман». Друкуецца з 1957. Піша на бел. і рус. мовах. Асн. тэмы твораў — праблемы выхавання, развіцця творчай індывідуальнасці дзяцей, фарміравання іх характару. У аповесцях «Паміж «А» і «Б» (1966), «Вясёлы тузін» (1968), «Я сам» (1972), «Засумаваў па дожджыку», «Як я быў вундэркіндам» (абедзве 1976, экранізавана 1983), «Апошні дзень матрыярхату» (1985), «Дагары нагамі» (1998) і інш. адметнае бачанне свету, аналіз пачуццяў і перажыванняў юных герояў. Аўтар апавяданняў, п’есы «Як я быў вундэркіндам» (разам з А.​Вольскім, паст. Бел. т-рам юнага гледача, 1986), сцэнарыяў дакумент. фільмаў «Хлопчык і чапля» (1969, з М.​Беравым), «Чалавек з майго жыцця» (1971), «Добрая справа» (1973), «Юныя айбаліты» (1980), «Станаўленне» (1982) і інш. На рус. мову пераклаў асобныя творы З.​Бядулі, К.​Чорнага, У.​Караткевіча, Я.​Брыля, І.​Пташнікава, С.​Александровіча, А.​Васілевіч, М.​Кусянкова, Я.​Сіпакова, А.​Федарэнкі, У.​Ягоўдзіка і інш.

Тв.:

Детское время. Мн., 1987;

Наследный принц Андрюша. Мн., 1997.

т. 10, с. 236

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

posyłka

posyłk|a

ж.

1. пасылка;

2. ~i мн. дробныя паслугі;

chłopiec na ~i — хлопчык на пабягушках;

chodzić na ~i — быць на пабягушках

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

падбе́гчы сов.

1. (да каго, чаго; пад што) подбежа́ть (к кому, чему; подо что);

да нас ~г хло́пчык — к нам подбежа́л ма́льчик;

п. пад мост — подбежа́ть под мост;

2. (немного) пробежа́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Каўбо́й ’каўбой’ (ТСБМ, БРС). Рус. ковбо́й, укр. ковбо́й ’тс’. Паводле Шанскага, 2, 180, запазычанне новага часу з англ. мовы. Упершыню адзначаецца ў слоўніку замежных моў у 1933 г. Можна меркаваць, што слова запазычана дзесьці на пачатку XX ст. Англ. cowboy (літаральна ’пастух’) складаецца з англ. слоў cow ’карова’ і boyхлопчык, хлопец’. Ад запазычанага каўбо́й у рус. мове ўтворана (упершыню адзначаецца ў крыніцах у 1933 г.) ковбо́йка, якое ўзнікла на базе словаспалучэння ковбойская рубаха і аформлена суфіксам ‑ка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)