СТАНКЕ́ВІЧ Адам Вікенцьевіч (6.1.1892, в. Арляняты Смаргонскага р-на Гродзенскай вобл. — 29.11.1949),
бел. грамадска-паліт.дзеяч, выдавец, гісторык, публіцыст, літ.-знавец, каталіцкі святар. Канд. кананічнага права (1918). Скончыў духоўную семінарыю ў Вільні, рымска-каталіцкую духоўную акадэмію ў Петраградзе (1918). Пасвячоны ў святары ў 1914. Адзін з заснавальнікаў і лідэраў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі (1917), член яе ЦК (з 1931), рэдактар-выдавец час.«Хрысціянская думка» (1928—39). У 1919—33 выкладчык рэлігіі ў Віленскай беларускай гімназіі. З 1922 пасол (дэпутат) польскага сейма, нам. старшыні Беларускага пасольскага клуба. У 1924—26 старшыня Таварыства беларускай школы, кіраўнік Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры. Адзін з заснавальнікаў у Вільні бел. друкарні імя Ф.Скарыны (1926—40). З 1939 старшыня Бел. цэнтра ў Літве, рэдактар газ. «Крыніца» (гл.«Беларуская крыніца»). У час 2-й сусв. вайны служыў у касцёле св. Міхаіла ў Вільні. У 1949 арыштаваны органамі НКУС і абвінавачаны ў антысав. дзейнасці. 31.8.1949 Асобай нарадай пры МДБ СССР асуджаны на 25 гадоў пазбаўлення волі. Зняволенне адбываў у віленскай турме Лукішкі, потым у Азярлагу (г. Тайшэт Іркуцкай вобл.), дзе і памёр. Аўтар прац па пытаннях гісторыі бел. народа («Вітаўт Вялікі і беларусы», 1930; «Кастусь Каліноўскі: «Мужыцкая праўда» і ідэя незалежнасці Беларусі», 1933; «Да гісторыі беларускага палітычнага вызвалення», 1934); нац. асветы («Беларуская мова ў школах Беларусі XVI і XVII ст.», 1928), бел.нац. адраджэння ў 19—1-й пал. 20 ст. («Беларускі хрысціянскі рух», 1939), хрысціянства і хрысціянска-дэмакр. руху на Беларусі [«Хрысціянства і беларускі народ: (Спроба сінтэзы)», 1940] і інш. Працаваў над кн. «Гісторыя Беларусі (сістэматычны нарыс)» (з 5 запланаваных частак да арышту напісаў толькі 2). Асабісты архіў С. захоўваецца ў Цэнтр.навук. б-цы Нац.АН Беларусі.
Літ.:
Вабішчэвіч А. «... беларусы. маюць законы толькі на паперы...» // Бел.гіст.часоп. 1995. № 2;
Беларускія рэлігійныя дзеячы XX ст.Мн.;
Мюнхен, 1999 С. 183—184, 403—409;
Конан У. Адам Станкевіч і беларускае каталіцкае адраджэнне // Роля асобы ў жыцці і дзейнасці хрысціянскіх цэркваў Беларусі ў XX ст.Мн., 2000.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАФА́Н БАТО́РЫЙ, Сцяпан Батура (венг. Istwan Bathory, польск. Stefan Batory; 27.9.1533, Шомліо, цяпер Румынія — 12.12.1586),
дзяржаўны дзеяч, палкаводзец, трансільванскі князь [1571—86], вял. князь ВКЛ і кароль польскі [1576—86]. Паходзіў са стараж. венгерскага роду Баторыяў Шомліо. З 15 гадоў на ваен. службе ў караля Чэхіі і Венгрыі Фердынанда I. Пазней служыў у трансільванскага князя Янаша Жыгманда Запальяі (Іаана Сігізмунда Запольскага). Пасля смерці Янаша Жыгманда (1571) князь Трансільваніі. Пасля таго, як прэтэндэнт на каралеўскі трон Рэчы Паспалітай Генрык Валезы ўцёк з Кракава (1574), С.Б. пры дапамозе магнатаў Збароўскіх і інш. выставіў сваю кандыдатуру на трон Рэчы Паспалітай. На элекцыйным сойме 15.12.1575 насуперак сенату, які абвясціў каралём Максіміляна II, дробная шляхта абвясціла С.Б. каралём Рэчы Паспалітай. Каранаваўся ў Кракаве 1.5.1576. Пасля доўгіх перагавораў з прадстаўнікамі ВКЛ і пасля таго, як граматай ад 29.7.1576 прызнаў, што Польшча і ВКЛ з’яўляюцца раўнапраўнымі дзяржавамі ў складзе федэратыўнай дзяржавы, абавязаўся захоўваць самастойнасць ВКЛ, пашыраць яго межы, не прызначаць военачальнікамі ў ВКЛ палякаў, агульныя соймы склікаць па чарзе то ў Кароне (Польшча), то ў Княстве (ВКЛ), С.Б. быў абвешчаны вял. князем ВКЛ. У далейшым кожны трэці сойм Рэчы Паспалітай адбываўся ў Гродне. У 1579—82 удзельнічаў у Лівонскай вайне. У выніку шэрагу паспяховых аперацый вярнуў ВКЛ Полацк і Вялікія Лукі. Аблога Пскова скончылася безвынікова, аднак паскорыла заключэнне 10-гадовага Ям-Запольскага мірнага дагавора 1582 і заканчэнне вайны. Імкнуўся да ўмацавання каралеўскай улады, разам з тым падтрымліваў шляхту. Замест каралеўскага суда зацвердзіў для яе ў якасці вышэйшай суд. інстанцыі шляхецкія выбарныя трыбуналы (для шляхты Польшчы ў 1578, для шляхты Літвы і Беларусі ў 1581). У 1584 афіцыйна абяцаў зацвердзіць папраўкі да Статута Вялікага княства Літоўскага 1566. Прывілеем ад 1.4.1579 пераўтварыў Віленскі езуіцкі калегіум у акадэмію (пазней — Віленскі універсітэт), даў дазвол на заснаванне езуіцкіх калегіумаў у Полацку (1581), Рызе (1580), Дэрпце (Тарту, 1584). Імкнуўся да мірнага вырашэння ідэалагічных канфліктаў. Сваю рэзідэнцыю трымаў у Гродне. Тут прымаў пасольствы рускае (1581) і англійскае (1584), правёў раду сенатараў для разгляду дамаганняў Швецыі (1582). Памёр у Гродне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРАЙНО́ЎСКІ (Strojnowski) Іеранім (20.9.1754, с. Ходачкава Крамянецкага р-на Цярнопальскай вобл., Украіна — 5.8.1815),
асветнік, правазнавец, рэліг.дзеяч. Адукацыю атрымаў у навуч. установах ордэна піяраў, членам якога быў у 1776—88. З 1776 выкладаў у Варшаўскім калегіуме. З 1780 праф. кафедры натуральнага права Гал. школы ВКЛ у Вільні, у 1799—1806 яе рэктар (у 1803 пры яго ўдзеле пераўтворана ва ун-т). З 1789 удзельнічаў у рабоце Адукацыйнай камісіі і камісіі па падрыхтоўцы праектаў цывільнага і крымін. кодэксаў. Член Вольнага эканамічнага таварыства ў Пецярбургу і Варшаўскага т-ва сяброў навукі. З 1806 на царк. пасадах, з 1814 біскуп віленскі. Асн. яго твор «Навука права натуральнага, палітычнага, палітычнай эканоміі і права народаў» (Вільня, 1785), які вытрымаў 5 выданняў, у т. л. на рус. мове (1809), выкарыстоўваўся як падручнік для вышэйшых і сярэдніх спец.навуч. устаноў Польшчы, Беларусі, Літвы і Украіны. С. стаяў на пазіцыях дэізму і прызнаваў існаванне Бога ў якасці безаблічнай першапрычыны свету, які затым развіваецца на ўласных законах. У гнасеалогіі прытрымліваўся прынцыпаў сенсуалізму, гал. крыніцай пазнання лічыў адчуванне. Асновай яго сацыялагічнай канцэпцыі было вучэнне пра натуральны парадак рэчаў і як вынік яго — натуральнае права. Людзі, на яго думку, могуць быць шчаслівыя толькі праз глыбокае пазнанне і поўнае захаванне гэтага права; адыход чалавека або грамадства ад дакладных і разумных законаў прыроды непазбежна выклікае «пакаранне» — няшчасці, бедствы, беспарадкі. З натуральных правоў і прыроднай роўнасці людзей С. выводзіў сац. правы і абавязкі, да якіх адносіў вечныя і нязменныя правы асабістай свабоды, узаемнай дапамогі, недатыкальнасці ўласнасці, недапушчальнасць ужывання сілы ў адносінах да інш. людзей, за выключэннем выпадкаў самаабароны. Ажыццяўленне на практыцы прынцыпаў натуральнага права С. разглядаў у якасці крытэрыяў «ісціннасці» або «няправільнасці» пэўнага сац.-паліт. ладу.
Літ.:
Идеи гуманизма в общественно-политической и философской мысли Белоруссии (дооктябрьский период). Мн., 1977;
Бирало А.А. Философские проблемы в науке эпохи Просвещения в Белоруссии и Литве. Мн., 1979;
Асветнікі зямлі Беларускай, X — пачатак XX ст.: Энцыкл.давед.Мн., 2001.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУДЗІЛО́ЎСКІ Мікалай Канстанцінавіч (псеўд.Русель; 15.12 1850, г. Магілёў — 30.4.1930),
дзеячміжнар.рэв. руху, вучоны-прыродазнавец. Вучыўся ў Пецярбургскім, Кіеўскім і Бухарэсцкім ун-тах, д-р медыцыны (1877). Удзельнічаў у народніцкім руху ў Расіі, адзін з арганізатараў гуртка «Кіеўская камуна» (1873—74), вёў рэв. прапаганду сярод рабочых і сялян на Украіне і ў Паволжы. З канца 1874 за мяжой. З кастр. 1875 у Бухарэсце, адзін з арганізатараў сацыяліст. руху ў Румыніі; значна паўплываў на развіццё рэв. руху ў Балгарыі. З 1881 у краінах Зах. Еўропы, удзельнічаў у выданні і распаўсюджванні рэв. л-ры, быў блізкі да групы «Вызваленне працы», аказваў ёй фін. дапамогу. З 1887 займаўся медыцынай і публіцыстыкай у г. Сан-Францыска. З 1892 на Гавайскіх а-вах, стварыў партыю незалежных і стаў яе лідэрам, у 1900 выбраны чл. сената, у 1901 — прэзідэнтам Гавайскай рэспублікі. З 1903 у Кітаі, спрабаваў арганізаваць напад на акатуйскую катаржную турму ў Забайкаллі з мэтай вызвалення палітвязняў. У рус.-яп. вайну 1904—05 у Японіі, вёў рэв. прапаганду сярод рус. ваеннапалонных, адкрыў, для іх 3 школы; у 1905 спрабаваў арганізаваць паход 60 тыс.рас. узброеных салдат з Японіі ў Расію, каб падтрымаць рэвалюцыю. У Японіі выдаваў рус. газеты «Япония и Россия», «Воля» і «Восточное обозрение». З 1906 у Кітаі, быў знаёмы з Сунь Ятсенам, памагаў кіт. рэвалюцыянерам зброяй. З 1921 жыў у Цяньцзіні, атрымліваў пенсію ад сав. ўрада. З яго імем звязаны вядомыя дасягненні ў галіне хірургіі, тэорыі туберкулёзу і інш. хвароб. С. — першы падарожнік-географ, які грунтоўна пазнаёміў рас. чытачоў з флорай і фаунай астравоў цэнтр. часткі Ціхага акіяна. Аўтар прац па медыцыне, хіміі, філасофіі, сацыялогіі, геаграфіі.
Літ.:
Грицкевич В.П. Добрый русский доктор на Гавайях // Грицкевич В.П.Путешествия наших земляков. Мн., 1968;
Мельников М.Ф. Из семьи соколиной мн., 1973;
Иосько М.И. Николай Судзиловский-Руссель. Мн., 1976;
Славутыя імёны Бацькаўшчыны. Мн., 2000. Вып. 1. С. 357—368;
Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыкл.давед.Мн., 1995. С. 556—564;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУНЬ ЯТСЕ́Н, Сунь Ісянь,
Сунь Вэнь (12.11.1866, павет Чжуншань, Кітай — 12.3.1925),
кітайскі рэвалюцыянер і дзярж.дзеяч. Скончыў мед. каледж у Ганконгу (1892). У 1894 заснаваў рэв. арг-цыю Сінчжунхой, якая ставіла за мэту скінуць маньчжурскую дынастыю Цын. Пасля правалу падрыхтаванага ёй паўстання ў 1895 у эміграцыі. У 1905 на базе Сінчжунхоя С.Я. стварыў больш шырокую рэв. арг-цыю Тунмэнхой і сфармуляваў «тры народныя прынцыпы»: нацыяналізм (скіданне маньчжурскай дынастыі і ўсталяванне нац. кіравання), народаўладдзе (рэспубліканскі лад) і нар. дабрабыт (ураўняльнае землекарыстанне). З пач.Сіньхайскай рэвалюцыі 1911—13 С.Я. вярнуўся ў Кітай, 29.12.1911 абраны часовым прэзідэнтам Кіт. Рэспублікі. У абмен на адрачэнне Цынаў ад улады падаў 13.2.1912 у адстаўку. У канцы 1912 стварыў Нац. партыю (Гаміньдан, ГМД). Пасля задушэння летам 1913 паўстання, скіраванага супраць аўтарытарнай палітыкі прэзідэнта Юань Шыкая, С.Я. уцёк у Японію, а ГМД распушчаны. У 1914 С.Я. стварыў у Японіі Кіт.рэв. партыю. З пач. паўстання Паўд. правінцый Кітая супраць пекінскага ўрада (1916) С.Я. вярнуўся ў Кітай. У 1917—18 узначальваў урад у Гуанчжоў, але з-за спрэчак з мясц. ваеннымі выехаў у Шанхай. Распрацаваў там канцэпцыю «паліт. апекі», якая прадугледжвала аб’яднанне Кітая пад кіраўніцтвам рэв. партыі. З гэтай мэтай у 1919 адноўлены ГМД. У 1921 частка дэпутатаў кіт. парламента, распушчанага ваеннымі, абрала С.Я. прэзідэнтам Кіт. Рэспублікі. Аднак яго спробы дамагчыся прызнання з боку сусв. супольніцтва і атрымаць дапамогу ад краін Захаду ў справе аб’яднання Кітая не мелі поспеху. У 1922 ён пагадзіўся на дапамогу СССР у абмен на саюз ГМД з Кітайскай камуністычнай партыяй. У 1923—24 з дапамогай сав.паліт. і ваен. саветнікаў (М.М.Барадзін, В.К.Блюхер і інш.) ГМД рэарганізавана на ўзор ВКП(б) і створана Нац.-рэв. армія, што забяспечыла перамогу Рэвалюцыі 1925—28 у Кітаі.
Тв.:
Рус.пер. — Избр. произв. 2 изд. М., 1985.
Літ.:
Матвеева Г.С. Отец республики: Повесть о Сунь Ятсене. М., 1975;
Ефимов Г.В. Сунь Ятсен: Поиск пути, 1914—1922. М., 1981;
Тихвинский С.Л. Завещание китайского революционера: Сунь Ятсен: жизнь, борьба и эволюция политич. взглядов. М., 1986;
Wilbur C.M. Sun Yat-sen: Frustrated Patriot. New York, 1976.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАГО́Р Рабіндранат (Тхакур Рабіндранатх; 7.5.1861, г. Калькута, Індыя — 7.8.1941),
індыйскі пісьменнік, грамадскі дзеяч. Вучыўся ў Англіі (1878—80). Друкаваўся з 1875. Пісаў на бенгальскай мове. У першых зб-ках вершаў «Вячэрнія песні» (1882), «Ранішнія песні» (1883), драме «Помста прыроды» (1884) пантэістычныя і жыццесцвярджальныя матывы. Распрацаваў канцэпцыю «бажаства жыцця» («джыбон-дэбота») пра адзінства чалавека і прыроды (паэт. цыклы «Маношы», 1890; «Залатая лодка», 1893; «Імгненні», 1900; зб. «Гітанджалі», 1910). Раманы «Гора» (1907—10), «Дом і мір» (1915—16), цыкл вершаў «Палёт жураўлёў» (1914—16) прасякнуты ідэямі сац. і нац. вызвалення краіны. Уражанні ад паездак у краіны Азіі, Еўропы і Амерыкі ў «Дзённіку падарожжа на Захад» (1929), «Пісьмах аб Расіі» (1931) і інш.Сац. праблематыка ў лірычным зб. «Усходні напеў» (1925), алегарычных драмах «Вызвалены паток» (1922) і «Чырвоныя алеандры» (1924). Раман «Чатыры часткі» (1934), аповесці «Дзве сястры» (1933) і «Кветнік» (1934), паэт.зб-кі «Завяршэнне» (1932). «Апошняя актава» (1935), «Нованароджаны» (1940) і інш., зборнікі апавяданняў і публіцыстыкі скіраваны супраць расавай дыскрымінацыі, рэліг. нецярпімасці, каставай сістэмы і бяспраўя жанчыны, прасякнуты нац.-вызв. ідэямі. Творчасць Т. адыграла выключную ролю ў станаўленні бенгальскай літ. мовы. Ён узбагаціў паэзію новымі формамі і вершаванымі памерамі, заклаў асновы жанру апавядання і развіў жанр сац.-псіхал. рамана, паклаў пачатак паліт. лірыцы. Эстэт. погляды Т. адлюстраваны і ў мастацтве (аўтар некалькіх тысяч песень, 2000 малюнкаў і карцін). Песня «Душа народа» — гімн Індыі, «Мая залатая Бенгалія» — гімн Рэспублікі Бангладэш. Значную ўвагу аддаваў пытанням тэорыі і практыкі нар. асветы (адкрыў школу, заснаваў ун-т). На бел. мову яго творы пераклалі Я.Колас, С.Грахоўскі, А.Мардвілка, А.Разанаў, Я.Семяжон, К.Станкевіч, Г.Шаранговіч. Нобелеўская прэмія 1913.
сав. ваенны дзеяч, палкаводзец. Камандарм 1-га рангу (1935). Скончыў Канстанцінаўскае артыл. вучылішча (1916). З 1915 у арміі, удзельнік 1-й сусв. вайны. У кастр. 1917 адзін з арганізатараў Чырв. гвардыі ў Бесарабіі. У студз.—лют. 1918 камандаваў рэв. палком у баях супраць рум. і аўстра-герм. войск; паранены, трапіў у палон, адкуль у жн. уцёк Накіраваны на Паўн. фронт. З кастр. 1919 каманд. 14-й арміяй на Паўн. Каўказе, з ліп. 1920—13-й арміяй на Паўд.-Зах. фронце, кіраваў баявымі дзеяннямі супраць войск Польшчы і ген.Урангеля. Са студз. 1921 пам.каманд. войскамі Украіны і Крыма, нам.каманд. войскамі Тамбоўскай губ. У 1921 у БССР, чл.Рэв.ваен. савета Мінскага раёна і каманд. войскамі Мінскай губ.; удзельнік барацьбы супраць атрадаў Булак-Балаховіча. Са жн. 1921 каманд. 5-й арміяй і войскамі Усх.-Сіб.ваен. акругі; у жн.—кастр. 1922 ваен. міністр Далёкаўсх. рэспублікі і галоўнакамандуючы Нар.-рэв. арміяй. З ліст. 1924 нам.каманд. войскамі і нач. штаба Укр.ваен. акругі. З лют. 1925 каманд. войскамі Паўн.-Каўказскай, з ліст. 1928 — Маск. ваен. акруг. З чэрв. 1930 нач. узбраення РСЧА і нам. наркома абароны СССР. У 1931—37 каманд. войскамі Беларускай ваеннай акругі. У гэты час ён на манеўрах войск акругі распрацаваў тэорыю глыбокай аперацыі, звярнуў увагу на ўзаемадзеянне рэгулярных войск з партызанамі. Чл.РВССССР з 1926, у 1930—31 нам. старшыні РВССССР. Чл.Ваен. савета НКА СССР з 1934. Канд. у чл.ЦКВКП(б) з 1930. Чл.ЦК і Бюро ЦККП(б)Б з 1931. Чл.ЦВКСССР з 1922, чл.ЦВКБССР і яго Прэзідыума з лют. 1934. 29.5.1937 арыштаваны па справе т.зв. «антысав. трацкісцкай ваен. арганізацыі». 11.6.1937 прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны ў 1957.
Тв.:
Подготовка комсостава РККА. М.; Л., 1928;
Оперативно-тактическая и авиационная военные игры. М.; Л., 1929.
Літ.:
Алдан-Семенов А.И. Слово о командарме. М., 1981;
Командарм Уборевич. Владивосток, 1978;
Реабилитация: Полит. процессы 30—50-х гг.М., 1991.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАЎШЭ́СКУ (Ceaușescu) Нікалае (26.1.1918, с. Скарнічэшці, пав. Олт, Румынія — 25.12.1989),
дзяржаўны і паліт.дзеяч Румыніі. Чл.Рум.камуніст. партыі (РКП) з 1933. З 1939 сакратар Бухарэсцкага гаркома рум. камсамола ў падполлі, у 1939—40 — чл.Цэнтр. камісіі па рабоце сярод моладзі пры ЦК РКП і сакратар ЦК камсамола. У 1940 арыштаваны ваен.-фаш. рэжымам і да 1944 знаходзіўся ў турмах і канцлагеры. З 1944 на кіруючых камсамольскіх, парт. і дзярж. пасадах, канд. у члены (з 1945), чл. (з 1948) ЦК РКП, чл. Палітбюро ЦК РКП (з 1955); карыстаўся падтрымкай і апекай ген. сакратара ЦК РКП Г.Геаргіў-Дэжа, ад якога пераняў многія метады кіраўніцтва і апаратнай барацьбы. З 1954 сакратар, з сак. 1965 1-ы сакратар, з ліп. 1965 ген. сакратар ЦК РКП, са жн. 1969 ген. сакратар РКП, Са жн. 1967 Старшыня Дзярж. савета, з 1968 старшыня Фронту дэмакратыі і сацыяліст. адзінства, з 1969 старшыня Савета абароны і вярх. галоўнакамандуючы ўзбр. сіламі, з 1973 старшыня Вышэйшага савета эканам. і сац. развіцця, з сак. 1974 прэзідэнт Румыніі. Працягваў «асобы курс» Геаргіў-Дэжа [фарсіраваная індустрыялізацыя, незалежная ад СССР знешнепаліт. лінія (добрыя адносіны з Кітаем, няўдзел ва ўводзе войск Арг-цыі Варшаўскага дагавора ў ЧССР у 1968, захаванне дыпламат. адносін з Ізраілем пасля 1967 і Чылі пасля 1973 і інш.), інтэнсіўныя эканам. сувязі з капіталіст. краінамі]. З дапамогай апаратных інтрыг і рэпрэсій да пач. 1970-х г. засяродзіў у сваіх руках усю паўнату улады, прыцягваў да кіравання сваіх родных і сваякоў, паступова складваўся культ яго асобы. Нягледзячы на поспехі ў пачатковы перыяд дзейнасці Ч. на пасадзе кіраўніка партыі і дзяржавы, да пач. 1980-х г. пачалі нарастаць негатыўныя тэндэнцыі ў забеспячэнні грамадзян харч. і прамысл. таварамі. У пач. 1989 поўнасцю ліквідаваў знешнюю запазычанасць Румыніі за кошт рэзкага зніжэння ўзроўню дабрабыту насельніцтва, што выклікала масавую незадаволенасць у краіне. У час снежаньскіх падзей 1989 арыштаваны і разам з жонкай Аленай расстраляны па прыгаворы ваен. трыбунала.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯКУБО́ЎСКІ Іван Ігнатавіч (7.1.1912, в. Зайцава Горацкага р-на Магілёўскай вобл. — 30.11.1976),
савецкі ваен.дзеяч. Маршал Сав. Саюза (1967). Двойчы Герой Сав. Саюза (студз., вер. 1944), герой Чэхаславакіі (1970). Скончыў Аб’яднаную Бел.ваен. школу імя ЦВКБССР (1934), Ленінградскія бранятанк. курсы ўдасканалення каманднага саставу (1935), Ваен. акадэмію Генштаба (1943). У Чырв. Арміі з 1932. З 1934 на камандных пасадах у войску, быў выкладчыкам у Пухавіцкім пях. вучылішчы, камандзірам вучэбнага батальёна. Удзельнік паходу Чырв. Арміі восенню 1939 у Зах. Беларусь і Зах. Украіну, сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Зах., Паўд., Паўд.-Зах., Сталінградскім, Данскім, Бранскім, Цэнтр., Варонежскім і 1-м Укр. франтах: камандзір танк. батальёна, палка, брыгады, нам. камандзіра танк. корпуса. Удзельнік абарончых баёў пад Мінскам, Магілёвам, Тулай, Харкавам, Варонежам, Сталінградскай і Курскай бітваў, вызвалення Украіны, Польшчы, Львоўска-Сандамірскай, Сандамірска-Сілезскай, Вісла-Одэрскай, Берлінскай і Пражскай аперацый. Танк. брыгада на чале з палк. Я. вызначылася ў вер. 1943 пры фарсіраванні р. Дняпро каля с.Вял. Букрын, пры вызваленні Кіева і Фастава; у ліп. 1944 ён умела кіраваў перадавымі часцямі танк. корпуса пры фарсіраванні р. Вісла, захопе, утрыманні і пашырэнні Сандамірскага плацдарма. Пасля вайны Я. камандаваў танк. дывізіяй, бранятанк. і механіз. войскамі ў Ленінградскай і Прыкарпацкай ваен. акругах і танк. арміяй. З 1957 1-ы нам. і Галоўнакамандуючы Групай сав. войск у Германіі, з 1965 камандуючы войскамі Кіеўскай ваен. акругі. З 1967 1-ы нам. міністра абароны СССР і Галоўнакамандуючы Аб’яднанымі ўзбр. сіламі краін — удзельніц Варшаўскага дагавора. Дэп. Вярх. СаветаСССР у 1961—76. Аўтар кніг «Баявая садружнасць» (1971), «Зямля ў агні» (1975) і інш. У г. Горкі бюст Я., на будынку Аршанскага пед. вучылішча дзе ён у 1930—32 вучыўся, устаноўлена мемарыяльная дошка.
Літ.:
Герои Советского Союза — могилевчане. Мн., 1965;
Люди бессмертного подвига. Кн. 2. 4 изд. М., 1975;
Первенцев А.А. Часовые стоят на посту. М., 1977;
Абрамов А.С. У Кремлевской стены. 5 изд. М., 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯСІ́НСКІ Якуб (24.7.1761, каля мяст. Пыздраў, Велікапольскае ваяв., Польшча — 4.11.1794),
вайсковы і паліт.дзеяч, адзін з кіраўнікоў паўстання 1794, інжынер, паэт. Ген.-лейтэнант (1794). Скончыў Корпус кадэтаў (Рыцарскую школу) у Варшаве, з 1783 афіцэр у ім. У пач. 1789 сфарміраваў корпус інжынераў войска ВКЛ і прызначаны яго камендантам (начальнікам) у рангу падпалкоўніка; з 13.1.1792 палкоўнік. Удзельнічаў у ваен. дзеяннях войска ВКЛ у час вайны 1792 паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай. Належаў да радыкальнай групоўкі «віленскіх якабінцаў», якія рыхтавалі паўстанне, заклікалі выкарыстоўваць вопыт франц. рэвалюцыі, выступалі за адмену прыгону і аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772. 16.4.1794 узначаліў паўстанне ў ВКЛ, 24.4.1794 Вільня вызвалена ад рас. войск і Я. ўвайшоў у створаную Найвышэйшую Літоўскую раду. 3.5.1794 прызначаны камендантам узбр. сіл ВКЛ, кіраваў арганізацыяй арміі, набіраў у войска шляхту, мяшчан, сялян. Пісаў вершаваныя пракламацыі да сялян на бел. мове. У маі 1794 прадухіліў пагрозу заняцця Вільні рас. войскамі, якія 7.5.1794 пацярпелі паражэнне ад яго дывізіі каля в. Паляны (Ашмянскі р-н). У 2-й пал. мая дывізія Я. ўдзельнічала ў бітве пад Ліпнішкамі (каля Іўя). 4.6.1794 Т.Касцюшка адхіліў Я. ад кіраўніцтва паўстаннем у Літве і Беларусі як радыкала. Я. выехаў у Варшаву. 15.7.1794 прызначаны камандуючым войскам на мяжы з Жамойцю і ўздоўж ракі Нараў на Беласточчыне. Узнагароджаны Касцюшкам у Гродне пярсцёнкам «Айчына свайму абаронцу» і прызначаны камандзірам дывізіі ў войску ВКЛ. З 20.10.1794 у Варшаве. Загінуў пры абароне Прагі (прадмесце Варшавы). Меў паэт. здольнасці. Творчасць напачатку развівалася пад уплывам сентыменталізму. У сярэдзіне 1780-х г. звярнуўся да сац. тэматыкі, яго творы набылі паліт. характар. Аўтар «іроікамічнай» паэмы «Спрэчкі» (1788—92), паэмы «Цянця» (абедзве часткова апубл. ў «Тыгодніку Віленьскім» у 1819). Верш Я. «Аб сталасці: Да польскіх выгнаннікаў» выдадзены асобна ў Гродне (1793). Творы Я. выдадзены ў Кракаве (1869). А.Міцкевіч прысвяціў яму драму «Якуб Ясінскі».
Літ.:
Грыцкевіч А.П. Паўстанне 1794 г.: перадумовы, ход і вынікі // Бел.гіст.часоп. 1994. № 1;
Юхо Я., Емяльянчык У. «Нарадзіўся я ліцьвінам...»: Тадэвуш Касцюшка. Мн., 1994;
Keler I. Poezja Jakuba Jasińskiego. Wrocław, 1952.